Асабістае меркаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ШТО Я МАГУ ЗРАБЩЬ, КАБ БЕЛАРУСКАЯ МОВА ГУЧАЛА?

Ці задумываліся вы, якая багатая і мілагучная родная наша беларуская мова? Яе срабрысты, гаючы струмень праганяе смагу, льецца вясёлай песняй жаўрука ў цёплай вясновай прасторы, абуджае да жыцця і творчасці. Як І кожная мова, беларуская таксама прайшла праз выпрабаванні часу. Але народ любіў і шанаваў тое, што перадалі яму продкі, узбагачаў і перадаваў яе сваім нашчадкам.

Напэўна, кожнаму з нас вядомыя такія словы, як “асілак", "волат”, якія абазначаюць чалавека, што вылучаецца незвычайнай сілай, мужнасцю і розумам. Прыгожае зубраня Волат стала сімвалам Міжнароднага чэмпіянату па хакеі, які праходзіў у Мінску. А як вам словы “абшар" - неабсяжная прастора, участак вялікіх памераў; "лупежнік" -сквапны чалавек (яно ўтворана ад дзеяслова “лупіць”, адно са значэнняў якога “абдзіраць, забіраць апошняе"); “шаршатка" - тоўстая доўгая іголка, якой сшывалі аброць? Першыя вясновыя замаразкі пасля доўгай зімы назывался абзімкам. Цікавае слова "абцас” - цвёрдая набойка на падэшве абутку пад пятой. Па ўсёй верагоднасці, яно паходзіць ад назоўніка “абцінак" - адсечаная частка чаго-небудзь.



ПРАЦА – НАЙВЫШЭЙШАЯ МУДРАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

Цяпер усё часцей і часцей можна сустрэць людзей, якіх апанавала лянота і ўтрыманства. У многіх няма жадання працаваць, нічога карыснага ў жыцці яны рабіць не ўмеюць. Есці хочацца ўсім, а працаваць, прыносіць краіне карысць зусім не хочуць. Тады і пачынаецца дэградацыя асобы. Вось мы і бачым людзей, якія збіраюць бутэлькі, паперу, жалеза, каляровы лом. Многія займаюцца папрашайніцтвам ці проста корпаюцца ў кантэйнерах для смецця. Іншыя стаяць цэлымі днямі ля крамы, спадзеючыся, што хто-небудзь пачастуе алкаголем.

Заўважу, што ў Беларусі каля 445 тысяч грамадзянаў працаздольнага ўзросту нідзе не працуюць. І гэта толькі афіцыйная статыстыка. А колькі яшчэ патаемных утрыманцаў, якіх кормяць бацькі, жонка, дзеці, або якія мараць: дзе б ні працаваць, толькі б не працаваць. У многіх выпрацавалася адна радасць – радасць спажывання. Людзі нават бяруць крэдыты, не задумваючыся, што змогуць вярнуць гэтыя грошы. Мабыць, зноў спадзяюцца: дзяржава, бацькі дапамогуць.



КАБ ПАКУПКА БЫЛА Ў РАДАСЦЬ

Напярэдадні Новага года мы з жонкай вырашылі зрабіць сабе невялікі падарунак – набыць тумбачку пад тэлевізар. Здавалася б, усё проста – пайшлі і купілі. Але – не. На самой справе атрымалася не зусім так. Калі зайшлі ў краму і агледзелі прапанаваны асартымент, мы ўжо было падабралі патрэбны варыянт. Але… нас не задаволіў колер мадэлі. Спыталіся аб іншым варыянце. Хутка ён знайшоўся, вось толькі прапанаваны асобнік апынуўся не складзены...

Для тых, хто не жадае паўтарыць нашы памылкі пры набыцці доўгачаканай і запланаванай рэчы і хоча, каб пакупка нарэшце стала ў радасць, прапаную гэты артыкул.

Перш за ўсё хачу адзначыць тое, што пры куплі трэба папрасіць скласці прапанаваны тавар. Гэтым вы пераканаецеся, што пакупка цэлая і не мае ніякіх вонкавых пашкоджанняў. У адваротным выпадку, у час вяртання набытай вамі рэчы ў краму, у вас могуць узнікнуць цяжкасці (перш-наперш, у яе дастаўцы). На гэта вы змарнуеце не толькі фізічныя і псіхалагічныя сілы, але і час, які, як вядома, вельмі каштоўная рэч. Памятайце: гарантаваць высокую якасць тавара можа толькі добрасумленнасць вытворцы (што не заўсёды бывае на практыцы) і чэк, які выдаецца на касе.



ЧЫМ МНЕ ПАДАБАЕЦЦА ДВАРЭЦКІ ЯСЛІ-САД?

Т. М. Калеснік, старшыня бацькоўскага камітэта:
-- Я спакойная, калі Ілья ў дзіцячым садзе. Тут кваліфікаваныя педагогі, выдатныя ўмовы, лепшыя, чым у некаторых гарадскіх садках, дзіця ніколі не скардзіцца, ходзіць сюды з задавальненнем. Сын наведвае гурток "Вернісаж", яго мастацкія здольнасці заўважылі педагогі і дапамаглі наладзіць ва ўстанове яго выставу "Што я магу ў свае 4 гады". Яшчэ наша сям'я захапляецца спортам. Сваім вопытам здаровага ладу жыцця мы дзяліліся з іншымі бацькамі выхаванцаў, прыносілі фотаздымкі пра падарожжы і адпачынак з сямейнага альбома. Мне вельмі падабаюцца бацькоўскія сходы, якія праходзяць у форме інтэрактыўных гульняў, там мы атрымліваем шмат карыснай інфармацыі, вучымся гуляць і займацца з дзецьмі.

Я, як старшыня бацькоўскага камітэта, стараюся арганізаваць бацькоў на карысную працу, каб дапамагчы калектыву ўстановы палепшыць умовы для выхаванцаў, стварыць матэрыяльна-тэхнічную базу для іх навучання. Летам мы пафарбавалі ўсе дзіцячыя пляцоўкі на падворку ўстановы. Нядаўна набылі сталовыя прыборы, у тым ліку і нажы для выхавання культуры харчавання дзяцей.



Пакаленне NEXT выбірае...

"О, часы, о, норавы" — у гэтым антычным афарызме адлюстравана адна з галоўнейшых заканамернасцяў жыцця: няма нічога пастаяннага, усё змяняецца. Змяняемся і мы, людзі. А як адбываецца гэты рух (па спіралі або ў якойсьці іншай геаметрычнай прагрэсіі) — гэта ўжо іншае пытанне. А цяпер давайце паразважаем пра норавы сённяшніх дзяцей і падлеткаў, успомнім сваё юнацтва і дзяцінства.