Апытанне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Рознакаляровае жэле і шчупак - да навагодняга стала

Лічаныя дні застаюцца да Новага года. У дзятлаўскіх магазінах і на гарадскім рынку ідзе бойкі перадсвяточны гандаль. Людзі набываюць падарункі і прадукты да святочнага стала.



ЯКІЯ КНІГІ ЧЫТАЕ МОЛАДЗЬ?

Кожны дзень мільёны людзей чытаюць кнігі. Яны чытаюць іх для атрымання неабходнай інфармацыі, для самаадукацыі ці проста дзеля задавальнення.

3 даўніх часоў людзі імкнуліся пакінуць запісы аб важных падзеях на камянях, дрэве, гліне, пазней — на паперы. Мы прывыклі лічыць,
што першыя друкаваныя кнігі з'явіліся ў сярэдневяковай Еўропе. Аднак прыкладна за стагоддзе да таго манахі карэйскага манастыра
змаглі надрукаваць некалькі ўрыўкаў з пропаведзі Буды з дапамогай рухомага металічнага шрыфта. Так пачыналася гісторыя кнігадрукарства.



РАСЦІ I ПРЫГАЖЭЙ, МОЙ РОДНЫ ГОРАД

У свеце шмат велічных мегаполісаў, пры наведванні якіх займае дух, шмат і маленькіх утульных гарадкоў, па вузкіх вулачках якіх хочацца прагуляцца пешшу. Кожны з іх непаўторны па-свойму. Але самы дарагі сэрцу той горад, у якім ты жывеш. Наша Дзятлава год ад году прыгажэе.



ДАРОГА МАЛАДЫХ. КРАСАВІК

Па словах дырэктара Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ганны Іванаўны Франюк, калектыў тут працуе зладжаны, творчы, працаздольны. Ад вопытных старэйшых калегаў стараюцца не адставаць маладыя настаўнікі. Яны, як лічыць кіраўнік, актыўныя, крэатыўныя, ініцыятыўныя, і гэтыя якасці стараюцца прывіваць навучэнцам.



СТАРТ У ДАРОСЛАЕ ЖЫЦЦЕ

У якім узросце чалавек становіцца дарослым? Разважаць над гэтым пытаннем можна доўга. Народная мудрасць гаворыць, што чалавек становіцца дарослым тады, калі пераходзіць на свой хлеб. 3 гэтым можна пагадзіцца. Значыць, самастойнае жыццё ў маладога чалавека пачынаецца, калі ён прыходзіць на свае першае працоўнае месца. А ўжо як складзецца яго далейшы прафесійны лес, залежыць ад характеру, памкненняў, любові да выбранай справы.

Карэспандэнтка газеты "Перамога" сустрэлася з маладымі спецыялістамі раёна, якія знаходзяцца на старце сваёй кар'еры, і пацікавілася, як яны адчуваюць сябе ў выбранай прафесм, што ім падабаецца, а што хацелася б памяняць, якой бачаць сваю прафесійную будучыню, а таксама даведалася, як моладзь бавіць вольны час.



ДАРОГА МАЛАДЫХ

Па словах дырэктара Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Ганны Іванаўны Франюк, калектыў тут працуе зладжаны, творчы, працаздольны. Ад вопытных старэйшых калегаў стараюцца не адставаць маладыя настаўнікі. Яны, яклічыць кіраўнік, — актыўныя, крэатыўныя, ініцыятыўныя, і гэтыя якасці стараюцца прывіваць навучэнцам. Ці падабаецца моладзі працаваць у сельскай школе? Якія творчыя праекты педагогі рэалізоўваюць разам са сваімі вучнямі? Ці збіраюцца і надалей застацца ў складзе калектыву ўстановы? 3 такімі пытаннямі да маладых настаўнікаў звярнулася карэспандэнтка газеты.

Сяргей Міхайлавіч Карнэлік, настаўнік фізічнай культуры і здароўя:
— Я ураджэнец вёскі Белякі. Скончыў факультэт фізічнай культуры і здароўя ГрДУ імя Я. Купалы. Паступаў па мэтавым накіраванні, таму вярнуўся у раён. Працаваць пачаў у Казлоўшчынскім дзіцячым садзе, але ўжо ў верасні мяне перавялі сюды. У Вензаўцы настаўнічаю чацвёрты год, і мне тут падабаецца. Калектыў добразычлівы, дружны, калі ўзнікаюць цяжкасці, прыходзяць на дапамогу. На базе нашай установы працуе "Школа маладога настаўніка", якую курыруе выдатнік адукацыі, педагог са шматгадовым стажем, Чалавек і Настаўнік з вялікай літары — Людміла Канстанцінаўна Грэйня. Заняткі тут дапамагаюць маладым расці прафесійна.



Як і дзе адпачывае моладзь дзятлаўшчыны

Лета — час адпачынку, і пераважна на гэты сезон людзі стараюцца запланаваць свой водпуск. А дзе і як ён будзе праходзіць, залежыць толькі ад фантазіі і фінансавых магчымасцяў самога чалавека. Адны стараюцца паехаць на марскі курорт, другія імкнуцца наведаць гістарычна-культурныя аб’екты, а некаторыя, наогул, аддаюць перавагу актыўнаму адпачынку і пешаму турызму.

Карэспандэнтка газеты пацікавілася ў самых актыўных і ініцыятыўных жыхароў Дзятлаўшчыны, працоўнай моладзі: дзе яны правялі свой самы незабыўны адпачынак, як плануюць правесці працоўны водпуск сёлета, куды мараць паехаць у ідэале, калі выдасца такая магчымасць?



ДУХОЎНА-МАРАЛЬНАЕ ВЫХАВАННЕ МОЛАДЗІ: УЗАЕМАДЗЕЯННЕ ШКОЛЫ I ЦАРКВЫ

Чаго можна дасягнуць, калі разам узяцца за добрую справу, карэспандэнтцы газеты рас-казалі дырэктар Наваельнянскай сярэдняй школы М. Я. Лашкоўская і настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пасёлка Наваельня Валерый Мануйла.

Марына Яўгенаўна Лашкоўская: — Духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў — адна з асноўных задач школы, і нашы педагогі праводзяць сістэмную работу па прывіцці маральных якасцяў дзецям. На пачатку кожнага навучальнага года мы адкрываем факультатыўныя заняткі, скіраваныя на вырашэнне гэтай задачы. Сёлета адкрыты факультатывы “Чалавек у свеце каштоўнасцяў", “Асновы праваслаўнай культуры", “Этыка міласэрнасці”. Іх наведваюць дзеці розных узростаў: ад навучэнцаў малодшых класаў да старэйшых школьнікаў. У студзені 2015 года запланавана пачаць рэалізацыю праекта па супрацоўніцтве з праваслаўнай царквой "Сем промняў дабрыні”.