Апавяданне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Снег

Снег ішоў і ішоў. Над зямлёю, якая захінулася ў мяккую белую коўдру, кружыліся мільярды сняжынак. Яны набіваліся ў нос, ліплі на вейкі, раставалі ад гарачага дыхання і струменьчыкамі вады збягалі па твары. 3-за моцнага снегу было не разгледзець дарогі, ды і як яе ўбачыш у непрагляднай цемры, якая, здавалася, абляпіла Пятра з ног да галавы. Рухацца было цяжка: боты гразлі ў мокрым снезе, які станавіўся ўсё глыбейшым І глыбейшым. Давала аб сабе ведаць шклянка выпітага з кумам самагону. У галаве стаяў звон, думкі блыталіся, але, галоўнае, Пётр ніяк не мог успомніць, у які момант ён перастаў адчуваць пад нагамі дарогу, збочыў і пайшоў па цаліку. Гэтую дарогу ён ведаў з дзяцінства. Ужо і не злічыць, колькі разоў мералі яе з вясны і да восені босыя ногі тады яшчэ хлапчука Петрыка, а ўзімку бегаў ён па ёй абуты ў валёнкі.