Актуальна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“П’ЯНСТВУ - НЕ”

Кругласутачная тэлефонная лінія з такой назвай працуе ў дзяжурнай часці палка патрульна-паставой службы міліцыі ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама. Патэлефанаваўшы на яе, вы можаце паведаміць аб фактах незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі самагону і іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці, а таксама аб фактах гвалту ў сям’і, іншую інфармацыю аб злачынствах і правапарушэннях.

Ананімнасць гарантуецца. Тэлефон у Гродне: 79-73-33.



Пашпарт на 10 гадоў

9 жніўня 2012 года ўступіць у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19. 04. 2012 г. №197, які ўносіць дапаўненніі змяненні ў пералік адміністрацыйных працэдур, здзяйсняемых дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, у ліку якіх і падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі.

Так, да прыкладу, цяпер кожны грамадзянін, які дасягнуў 14-гадовага ўзросту, будзе абавязаны мець пашпарт (раней пашпарт быў абавязковым з 16 гадоў). Адначасова змяняецца і тэрмін дзеяння пашпарта: пасля 9 жніўня гэтага года пашпарты будуць выдавацца тэрмінам на 10 гадоў. Выдадзеныя раней пашпарты мяняць не абавязкова — яны будуць сапраўдныя да заканчэння тэрміна свайго дзеяння.



Пра стан аховы працы

У 2011 годзе дзяржінспектарамі Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы ў раёне праведзены 76 праверак. Па выніках праверак складзены 45 актаў і 31 даведка, выдадзены 49 патрабаванняў (прадпісанняў) для ўхілення 454 парушэнняў.

Пасля выяўленых парушэнняў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 13 наймальнікаў на суму 7,35 мільёна рублёў і 25 службовых асобаў на суму 7,945 мільёна рублёў. Акрамя планавых праверак, праводзіўся маніторынг стану аховы працы на будаўнічых аб'ектах і ў сельгасарганізацыях у складзе мабільных груп - абследаванне збудаванняў, маніторынг бяспечных умоваў працы ў час будаўніча-мантажных работ, маніторынг выканання правілаў і нормаў аховы працы ў час сяўбы і ўборкі.

Усяго ў 2011 годзе дзяржінспектары Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы ў час маніторынгу наведалі 43 аб'екты (24 аб'екты сельгасарганізацый і 19 - будаўнічых).



Алкагалізм з нечалавечым тварам

3 дзяцінства чалавек засвойвае мноства ісцін: вось гэта добра, а вось гэта не вельмі, спорт прыносіць карысць, а наркотыкі і спіртное — шкоду. I неяк атрымліваецца, што часта гэтыя ісціны застаюцца ў чалавечай свядомасці абстрактнымі, якія не маюць прывязак да рэальнага жыцця.

Да чаго гэта прыводзіць? Да самых рэальных — не абстрактных праблем. Чаму ж так адбываецца? Адказ просты: асаблівасці чалавечай псіхікі. Многія бацькі пацвердзяць: як ні кажы дзіцяці — гэта нядобра, будзе балюча і, наогул, так рабіць нельга, усё роўна ён гэта можа зрабіць. Некаторыя запярэчаць: дык гэта дзіця — дарослы чалавек разумнейшы. Як бы ні так! Усе ведаюць пра шкоду алкаголю, ці не так? Толькі вось алкагалізм не знікае, а продаж спіртных напояў не скарачаецца.



Гісторыю пішуць пераможцы

Мінулае не вярнуць. Машына часу існуе толькі ў фантастыцы і пра даўно мінулыя падзеі можна даведацца толькі ў кнігах гісторыкаў. На жаль, у іх не заўсёды напісана праўда. Шматлікія гістарычныя факты проста не захаваліся, няправільна тлумачацца або, наогул, наўмысна пра іх не гавораць. За прыкладам далёка хадзіць не трэба.



Хіба губіць людзей не піва?

Рэспубліканская акцыя "Цвярозасць і здароўе моладзі — клопат і адказнасць дарослых".

Ёсць у календары святочная дата - Міжнародны дзень абароны дзяцей. Дарослыя ўсяго свету стараюцца зрабіць дзяцей радаснымі і шчаслівымі, падарыць ім дабро і ўсмешкі, сваю любоў і клопат. Паўсюдна для дзяцей ладзяць конкурсы, гульні, забавы. А 1 чэрвеня 1999 года ў Беларусі не было святочнае. Усе газеты надрукавалі Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №297 "Аб аб'яўленні жалобы ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў г. Мінску". Загалоўкі былі трывожнымі: "Аб трагічным здарэнні ў г. Мінску, якое прывяло да гібелі людзей", "Прэзідэнт наведаў месца трагедыі", "Мінск — у шоку, Беларусь — у жалобе", "Свет смуткуе разам з намі".



З поўнымі бакамі далёка не паедзеш

3 18 да 21 гадзіны 12 чэрвеня быў перекрыты рух транспарту да прапускиога пункта Брузгі на беларуска-польскай мяжы. Нармальнай рабоце паста перашкодзілі каля двухсот чалавек, якія сабраліся на дарозе.

Неўзабаве парушальнікаў парадку адціснулі супрацоўнікі органаў унутраных спраў. Рух транспарту аднавіўся, і памежны пост запрацаваў у звычайным рэжыме. Як высветлілася, дарогу да Брузгоў перакрылі людзі, зацікаўленыя ў працягу свайго нелегальнага бізнэсу — вывазу з Беларусі ў Польшчу аўтамабільнага паліва. Гэта справа стала крыніцай незаконнага прыбытку для некаторых жыхароў памежжа.



Да 21 года - без алкаголю

Акцыя пад такой назвай стартуе на Дзятлаўшчыне 7 ліпеня. Яна праводзіцца згодна з Дзяржаўнай праграмай па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізму на 2011-2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2011 года №27.

Дэвіз акцыі: "Цвярозасць і здароўе моладзі — клопат і адказнасць дарослых". Мэта — папярэджанне п'янства і алкагалізму сярод моладзі, аздараўленне нацыі.

У рамках акцыі на Дзятлаўшчыне медыкамі і работнікамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі будуць праводзіцца "Гарачыя лініі" для інфармавання насельніцтва пра магчымасць атрымання кваліфікаванай дапамогі ва ўстановах аховы здароўя для асобаў, якія пакутуюць ад алкагалізму.



Афіцыйна - "мінімалка", астатняе - "у канверце"

Грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантавана права на своечасовае атрыманне ўзнагароджання за працу: работнік мае права на аплату сваей працы ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі і калектыўным дагаворам на падставе заключанага працоўнага дагавора (кантракта).

Уласнік ці ўпаўнаважаны ім орган выплачвае работніку за выкананую ім работу ўзнагароджанне — налічаную заработную плату. Памер яе залежыць ад складанасці і ўмоваў працы, прафесійна-дзелавых якасцяў работніка, вынікаў працы работніка і гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, установы, арганізацыі. Максімальны памер не абмяжоўваецца.

Што такое мінімальная заработная плата? Гэта — заканадаўча ўстаноўлены памер заработнай платы за прастой, некваліфікаваную працу, ніжэй за якую не можа праводзіцца аплата за выкананую працаўніком работу за месяц, пагадзінную норму.