Актуальна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ГЕЗГАЛАЎСКІЯ ДРУЖЫННІКІ ПАДВЯЛІ ВЫНІКІ РАБОТЫ

У будынку Гезгалаўскага пасялковага выканаўчага камітэта з удзелам старшыні І. І. Жыдко, участковага інспектара міліцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама С. А. Ламакі прайшоў справаздачны сход членаў добраахвотнай дружыны, якая працуе пры пасвыканкаме. На ім дружыннікі падвялі вынікі работы за 2012 год, прааналізавалі, наколькі яна была эфектыўнай і зладжанай, абмеркавалі планы надалей.

З дакладам выступіў А. А. Адамчык, камандзір добрааахвотнай дружыны:
-- Наша дружына створана пры Гезгалаўскім пасялковым Савеце рашэннем выканкама ў студзені 2012 года, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб удзеле грамадзян у ахове грамадскага парадку".

Асноўныя накірункі яе дзейнасці -- забеспячэнне аховы грамадскага парадку пры правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў, у месцах масавага адпачынку грамадзян, у тым ліку на вадаёмах, сумесныя рэйды разам з участковым інспектарам міліцыі, правядзенне прафілактычных гутарак з адпачываючымі грамадзянамі, асобамі, якія знаходзяцца на ўліку ў аддзеле ўнутраных спраў, раней судзімымі. Работа дружыны ў пасёлку патрэбная і важная. У склад нашай дружыны ўваходзяць работнікі Гезгалаўскай гімназіі, гезгалаўскага ўчастка Дзятлаўскага РУП ЖКГ, гезгалаўскай бальніцы сястрынскага догляду, РАНС -- усяго 10 чалавек.



У ПОШУКАХ РАШЭННЯ ПРАБЛЕМ

Здараецца так, што ў чалавека ўзнікае праблема, якую сам ён не можа вырашыць, бо яна патрабуе разгляду ў кампетэнтных органах, і варта звярнуцца туды па дапамогу. Адразу ўзнікае пытанне, як гэта зрабіць правільна, каб цябе зразумелі, каб атрымаць адказ і застацца задаволеным. Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта А. М. Хілімончык расказаў карэспандэнтцы газеты пра асноўнае, што трэба памятаць грамадзянам, якія чакаюць дапамогі ад афіцыйных органаў і дзяржструктураў.

-- Алег Міхайлавіч, куды могуць звяртацца жыхары нашага раёна, каб вырашыць узнікшыя ў іх пытанні?
-- Заяўнікам абавязкова трэба ведаць, што згодна з падпунктам 1.1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 года №498 "Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў" (далей Указа), усе звароты, прапановы, заявы, скаргі грамадзян, а таксама індывідуальных прадпрымальнікаў або юрыдычных асобаў, незалежна ад таго, у які дзяржаўны орган або арганізацыю яны паступілі, найперш належаць разгляду па сутнасці, згодна з кампетэнцыяй, у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах, падначаленых ім арганізацыях, тэрытарыяльных падраздзяленнях і арганізацыях, якія падначалены або ўваходзяць у сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый, падначаленых Ураду Рэспублікі Беларусь, іншым дзяржаўным органам, арганізацыям, якія вядуць сваю дзейнасць і знаходзяцца ў межах той адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, на тэрыторыі якой узніклі пытанні выкладзеныя ў дадзеным звароце. У іншых арганізацыях звароты разглядаюцца, толькі калі пытанні, выкладзеныя ў іх, адносяцца да выключнай кампетэнцыі гэтых арганізацый.



ПРА СТАН АХОВЫ ПРАЦЫ Ў АРГАНІЗАЦЫЯХ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА

У 2012 годзе ў Дзятлаўскім раёне адбыўся адзін няшчасны выпадак з цяжкім зыходам з паляводам СВК "Граніт-Агра". Прычынай няшчаснага выпадку з'явілася неасцярожнасць пацярпелага, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення на працоўным месцы ў рабочы час у зоне дзеяння небяспечных вытворчых фактараў – адкрытых частак пагрузчыка буракоў, а таксама пры неналежным кантролі за бяспечным правядзеннем і арганізацыяй пагрузачна-разгрузачных работ з боку адказных службовых асобаў СВК "Граніт-Агра".

Не скарацілася, а павялічылася агульная колькасць няшчасных выпадкаў на вытворчасці. У 2012 годзе няшчасныя выпадкі, у выніку якіх работнікі атрымалі траўмы, якія не адносяцца да катэгорыі цяжкіх вытворчых траўмаў, былі зафіксаваны ў ТАА "Дзятлаварамбуд", СВК "Русь-Агра", СВК "Жукоўшчына", СВК "Дварэц-Агра", СВК "Вензавец", СЗАТ "Гродзенскі алейнатлушчавы камбінат". На жаль, адной з асноўных прычын вытворчага траўматызму па-ранейшаму застаецца нізкая працоўная і вытворчая дысцыпліна.



РАЁННЫЯ СЛУЖБЫ БУДУЦЬ ПРАЦАВАЦЬ У ЦЕСНЫМ КАНТАКЦЕ

Прайшоў раённы семінар-вучоба па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў і работы грамадскіх пунктаў аховы парадку ў Дзятлаўскім раёне. На пасяджэнні прысутнічалі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама П. І. Чырко, пракурор Дзятлаўскага раёна В. М. Заяц, начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. В. Жалнерчык, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама М. В. Мацюкевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. Ф. Васюкевіч, начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама А. С. Шырокіх, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама С. В. Залучан, намеснік галоўнага доктара Дзятлаўскай ЦРБ І. А. Гусева, інспектар Дзятлаўскага РАНС А. А. Беленка, а таксама старшыні пасялковых і сельскіх выканаўчых камітэтаў, намеснікі кіраўнікоў арганізацый раёна па ідэалагічнай рабоце, старшыні сельгаскааператываў, камандзіры добраахвотных дружын, члены Саветаў грамадскіх пунктаў аховы парадку пры пассельвыканкамах.

Адкрыў семінар П. І. Чырко. Ён пазнаёміў прысутных з парадкам дня, пытаннямі, якія неабходна абмеркаваць у час пасяджэння.



ЛІЧБЫ НОВАГА ГОДА

Новы 2013 год сустрэў беларусаў павышэннем цэнаў на шэраг тавараў, рэсурсаў і паслугаў. З другога боку, павышаюцца фіксаваныя выплатныя велічыні і ўводзяцца некаторыя палёгкі па выплаце некаторых плацяжоў і пазыкаў.



ВЫБІРАЕМ, ШТО ПАДКЛЮЧЫЦЬ

У мінулым стагоддзі тэлебачанне дасягнула вялікіх поспехаў, ахапіўшы амаль усё насельніцтва зямлі. Чорна-белыя тэлевізары паступова былі выцеснены каляровымі, якія прыйшлі ім на змену. Пашыраліся магчымасці дастаўкі праграм насельніцтву па эфірных, кабельных і спадарожнікавых тэлевізійных каналах.

Зразумела, гэта не магло не адбіцца на эмацыянальным успрыманні тэлевізійных праграм: перадачы стала глядзець камфортней і цікавей.

Апошнія 20-30 гадоў настойліва "вісела ў паветры” пытанне пра пераход на лічбавы спосаб вяшчання. Калі спецыяльна створаная экспертная група па стандартах навучылася сціскаць відэасігнал у некалькі дзясяткаў разоў, што дазволіла лёгка перадаваць рухомыя малюнкі (MPEG) – пераход да лічбавага тэлебачання стаў не проста магчымым, а, хутчэй, непазбежным.



АБ РАБОЦЕ СА ЗВАРОТАМ ГРАМАДЗЯН

Сістэма праводзімай работы, накіраванай на павышэнне якасці жыцця людзей, максімальнае спрашчэнне рашэння пытанняў, з якімі яны штодзённа сутыкаюцца, дазволіла знізіць у бягучым годзе колькасць зваротаў грамадзян як у раённы, так і ў сельскія, пасялковыя выканаўчыя камітэты.

У райвыканкам за 9 месяцаў 2012 года паступіла 252 звароты, за адпаведны перыяд мінулага года – 373; у пассельвыканкамы – 330, летась – 419. З вышэйстаячых арганізацый у райвыканкам паступіла 44 звароты (у 2011 годзе – 50), паўторных было зарэгістравана толькі 3 (6).

За тры кварталы ў райвыканкаме адказнымі дзяржорганамі, камітэтамі, упраўленнямі раённага, абласнога ўзроўню праведзена 60 асабістых прыёмаў грамадзян, на якія звярнуліся 143 чалавекі, з іх 18 прыёмаў правёў старшыня райвыканкама. Былі арганізаваны 18 выязных прыёмаў грамадзян. На выязных прыёмах актыўнасць насельніцтва была нізкая, прыйшлі ўсяго 17 чалавек. На “Прамыя лініі”, а за вызначаны перыяд іх было 17, патэлефанаваў 91 дзятлаўчанін, з іх 63 звярнуліся на “Прамыя лініі”, якія праводзіў кіраўнік раёна.



НАВАГОДНІ СЮРПРЫЗ АД ЖЫЛКАМУНГАСА

Стала вядома, адкуль родам будзе галоўная гераіня надыходзячых навагодніх і калядных святаў. Ёлка 2013 года з’явіцца на цэнтральнай плошчы Дзятлава ўжо ў першы тыдзень зімы.

У Дзятлаўскай ЖКГ паведамілі, што цяпер навагодняе дрэва знаходзіцца каля вёскі Вензавец у лясным масіве. Ужо заключана дамова аб высечцы ёлкі з Вензавецкім лясніцтвам, у цяперашні момант гэта афармляецца дакументальна.

3-5 снежня ёлка з’явіцца на плошчы 17 Верасня, аднак ілюмінацыя будзе запалена толькі напярэдадні каталіцкіх Калядаў. Навагодняя ілюмінацыя-2013 здзівіць дзятлаўчан навізной. Пра гэта расказаў намеснік дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Мар’ян Захарэўскі:
-- Сёлета на навагодняй ёлцы з’явіцца новая ілюмінацыя. ЖКГ крочыць у нагу з часам, таму мы абралі новы яе від, які будзе кардынальна адрознівацца ад простай гірлянды з лямпачкамі. Мы маем на мэце не толькі зрабіць больш сучасным навагодняе дрэва, але і засцерагчы яго ўпрыгажэнне ад хуліганаў. Якой менавіта будзе ёлачная аздоба, няхай гэта стане сюрпрызам для дзятлаўчан.



ЛЬГОТНЫЯ КРЭДЫТЫ АСОБНЫМ КАТЭГОРЫЯМ ГРАМАДЗЯН

Аддзел па справах моладзі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта інфармуе, што згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2000 года №631 “Пра дадатковыя меры па павышэнні заработнай платы і прадстаўленні льготных крэдытаў асобным катэгорыям грамадзян” выпускнікам дзяржаўных устаноў адукацыі і ўстановаў адукацыі спажывецкай кааперацыі, якія атрымалі сярэднюю спецыяльную, вышэйшую адукацыю і прыступілі да работы па размеркаванні ці накіраванні на работу (накіраваным для праходжання службы) не па месцы жыхарства бацькоў ці ў раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, згодна з Пералікам тэрыторый (населенных пунктаў і іншых аб’ектаў), што адносяцца да зонаў радыёактыўнага забруджвання, незалежна ад месца жыхарства бацькоў, у арганізацыях, якія фінансуюцца з бюджэту, воінскіх часцях, Следчага камітэту, органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, арганізацыях спажывецкай кааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацыях, прадастаўляюцца льготныя крэдыты на працягу двух гадоў пасля заканчэння гэтых установаў адукацыі (выпускнікам дзяржаўных установаў вышэйшай адукацыі, якія атрымалі вышэйшую адукацыю па профілі адукацыі “Ахова здароўя”, - на працягу двух гадоў пасля праходжання інтэрнатуры (стажыроўкі) на набыццё хатняй маёмасці (мэбля, халадзільнік, тэлевізар, газавая ці электрычная пліта, пральная машына, мікрахвалевая печ, камп’ютар, манітор, пыласос, электрачайнік, кухонная машына) і тавараў першай неабходнасці (вопратка, абутак, пасцельная бялізна, коўдры, падушкі, посуд), вырабленых у Рэспубліцы Беларусь.



НЕ ЗАБУДЗЬЦЕ ПАМЯНЯЦЬ ПАСВЕДЧАННЕ

Згодна з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 года №407 "Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы" ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на пасведчанні пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый.

Згодна з Указам, работа па абмене пасведчан-няў павінна быць завершана да 31 снежня 2012 года. 3 1 студзеня 2013 года права на льготы пацярпелым грамадзянам будзе прадастаўляцца толькі пры прад'яўленні пасведчання пацярпелага.