Актуальна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СТАРШЫНЯ РАЙВЫКАНКАМА ПРАВЁЎ “ГАРАЧУЮ ЛІНІЮ” З ЖЫХАРАМІ РАЁНА

Не першы год заўважаю, што вераснёўскія “Гарачыя лініі” старшыні райвыканкама з нацягам можна назваць насычанымі. Напэўна, людзі занятыя копкай бульбы, не вельмі зважаюць на надзённыя праблемы.

На гэты раз “гарачы” званок раздаўся з Вензаўца. Пасля апошняга ўрагану дрэва, якое расце на тэрыторыі царквы, нахілілася і навісла над гаспадарчымі пабудовамі мясцовага жыхара. Частку небяспечных галінаў гаспадар убраў самастойна, а для спілоўвання астатніх патрабуецца тэхніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Па дапамогу чалавек звярнуўся да старшыні сельсавета, аднак той адмовіў. Іван Крахмальчык згадзіўся з заяўніком, што работу трэба зрабіць аператыўна, пакуль дрэва не пашкодзіла маёмасць, для чаго будуць падключаны адпаведныя службы. Па рабоце старшыні Вензавецкага сельвыканкама Іван Іосіфавіч зрабіў заўвагу.



КРОК ДА ПЕРАМОГІ НАД “ЗЯЛЁНЫМ ЗМЕЕМ”

Не так даўно праводзіўся Дзень прафілактыкі алкагалізму. У шматлікіх установах нашай рэспублікі адбыліся семінары, сустрэчы, гутаркі. Сродкі масавай інфармацыі таксама адводзілі нямала месца тэме, што даўно страціла сваю навізну, але так і не перастала быць злабадзённай. Здаецца, столькі сказана, пра што яшчэ можна сказаць…

Упершыню аб няўмелым абыходжанні з вінаградным прадуктам браджэння згадваецца яшчэ ў Кнізе кніг – Бібліі. Сказана: “Ной начал возделывать землю и насадил виноградник; и выпил он вина, и опьянел, и лежал обнаженным в шатре своем” (Быт. 9, 20-21). З той пары мінула шмат часу, многія ведаюць аб згубным уплыве алкаголю на арганізм чалавека, але тым не менш, колькасць залежных ад “зялёнага змея” з кожным годам не памяншаецца.



АФРЫКАНСКАЯ ЧУМА СВІНЕЙ

З прычыны рэгістрацыі афрыканскай чумы на тэрыторыі вобласці праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі захворвання і папярэджанні далейшага яго распаўсюджання адпаведна ветэрынарна-санітарных правілаў барацьбы з афрыканскай чумой свіней.

Афрыканская чума свіней (АЧС) – гэта віруснае, вельмі заразнае захворванне свіней, якое праяўляецца праз ліхаманку, крывазліццё, запаленчыя, абменныя і некратычныя (з адміраннем тканак) змяненні ў розных органах. Чумой гэта захворванне назвалі таму, што яно вельмі хутка перадаецца і пры непрыняцці экстраных мераў прымае памеры эпізаатыі, наносіць свінагадоўлі велізарныя эканамічныя страты. На АЧС хварэюць свінні ўсіх узростаў і пародаў у любы час года. Іншыя віды сельскагаспадарчых жывёлін і птушкі на АЧС не хварэюць. Смяротнасць пры гэтай хваробе дасягае 100 працэнтаў.



АБ ВЫДАЧЫ ВЕТЭРЫНАРНЫХ ДАКУМЕНТАЎ

З прычны ўзнікнення інфекцыйных захворванняў на тэрыторыі вобласці ўводзіцца наступны парадак выдачы ветэрынарных дакументаў на жывых жывёлін і прадукцыю жывёльнага паходжання:

-- пры міжабласных перавозках патрэбна мець ветэрынарнае пасведчанне, выдадзенае галоўным ветэрынарным доктарам раёна з дазволу Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь;
-- пры перавозцы грузаў з аднаго раёна ў другі ў межах вобласці выдаецца ветэрынарнае пасведчанне, засведчанае галоўным ветэрынарным доктарам з дазволу аддзела ветэрынарыі вобласці;



ІРЖАВАЯ СПАДЧЫНА ВАЙНЫ

З году ў год вайна нагадвае пра сябе страшнымі неўзарванымі знаходкамі, якія дагэтуль ляжаць у зямлі. Па статыстыцы пік выяўлення снарадаў і мінаў даводзіцца на перыяд правядзення палявых работ.

Шаноўныя дзятлаўчане, будзьце асабліва асцярожныя, калі раптам вы знойдзеце старую ржавую міну, гранату ці снарад. Не спрабуйце даставаць іх з зямлі, перавозіць і тым больш біць або разбіраць. Праляжаўшы працяглы час у "агрэсіўным" асяроддзі, дэталі выбухоўніка часткова пашкодзіліся, нават лёгкі ваш дотык можа прывесці механізм у дзеянне, і адбудзецца непапраўнае.



“БЕЗ ЗЛАДЖАНАЙ РАБОТЫ КАЛЕКТЫВУ ДАСЯГНУЦЬ ДОБРЫХ ВЫНІКАЎ БЫЛО Б НЕМАГЧЫМА…”

…Так распачынае размову пра сваю арганізацыю старшыня Дзятлаўскага ДТСААФ Валянцін Верабей. Па выніках 2012 года сярод арганізацыйных структур ДТСААФ Гродзенскай вобласці Дзятлаўскае аб’яднанне заняло трэцяе месца. Дыпломам абласнога ўзроўню ўзнагароджаны калектыў арганізацыі, персанальнымі граматамі – старшыня раённага таварыства Валянцін Верабей і галоўны бухгалтар Алена Адамчык, якая пяць гадоў добрасумленна працуе ў арганізацыі, Падзячным пісьмом – майстар Віталь Барысевіч.

Асаблівы гонар выклікае тое, што альма-матэр дзятлаўскіх вадзіцеляў знаходзіцца на лідыруючых пазіцыях ужо некалькі гадоў і па рэйтынгу УП “Тэхагляд”: па падрыхтоўцы вадзіцеляў катэгорыі “В” сярод 70 калектываў рэгіёна Дзятлаўскае таварыства тры гады запар займала другое месца. У 2009 годзе ў абласным прафесійным конкурсе па майстэрстве навучання кіраванню лепшым стаў наш Віталь Барысевіч. Летась у асабістым заліку “бронзавым прызёрам” таксама стаў дзятлаўскі майстар Аляксандр Мілевіч.



У РАБОЦЕ З ЛЮДЗЬМІ НЯМА ДРУГАРАДНЫХ ПЫТАННЯЎ

На мінулым тыдні прайшла “Гарачая лінія” старшыні райвыканкама Івана Крахмальчыка з жыхарамі Дзятлаўшчыны. Усяго за адну гадзіну кіраўніку раёна патэлефанавалі 16 чалавек, было зададзена больш за 20 пытанняў. Любую магчымасць звярнуцца са скаргай ці просьбай да кіраўніка раёна сёння людзі не ўпускаюць, паколькі ўжо не раз змаглі пераканацца, што, звяртаючыся да кіраўніка раёна, можна разлічваць на найхутчэйшае рашэнне пытання, ён не пакіне без увагі чалавека, які патэлефанаваў з апошняй надзеяй. Як паказвае жыццё, такі фармат дыялогу з насельніцтвам і зручны, і дзейсны. На гэты раз многія званкі датычыліся работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а самай “гарачай” тэмай сталі размытыя вясновай вадой дарогі.

Першай да Івана Іосіфавіча дазванілася жыхарка г. Дзятлава з вуліцы Макарава, якая пыталася, калі будзе пракладзена каналізацыя па яе вуліцы. Адсутнасць водазабеспячэння і каналізацыі на невялікіх вулічках, якія забудоўваліся ў райцэнтры яшчэ ў 60-70-ыя гады мінулага стагоддзя, даўно стала праблемай нумар адзін. У гэтым годзе, як патлумачыў суразмоўцы старшыня райвыканкама, выдзелены сродкі ў памеры 13 мільярдаў рублёў для пракладкі асноўнага калектара ўздоўж вуліцы Я. Купалы ў раён вуліцы Біцько.



КУРЭННЕ – МАЎКЛІВАЕ ЗАБОЙСТВА

Кожнаму знаёмы выраз: "Курэнне – небяспечна для вашага здароўя". І гэта сапраўды так. Ва ўсім свеце ад ужывання тытунёвага дыму штогод памірае каля 5 мільёнаў людзей. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя" кожны трэці анкалагічны хворы атрымаў захворванне ад няздольнасці своечасова кінуць гэтую згубную звычку.

Выкураная цыгарэта – гэта велізарная колькасць атрутных рэчываў, прынятых унутр курцом. Сярод іх – сінільная кіслата, мыш'як, фармальдэгід, свінец, вокіс азоту, чадны газ, аміяк… Гэта далёка не поўны пералік таго, што ўтрымліваецца ў складзе дыму і ўваходзіць, з лёгкага дазволу курца, унутр. Тым не менш ужо са сказанага можна зрабіць выснову аб тым, якая небяспечная адна зацяжка звычайнай цыгарэты. Але не толькі ў гэтым яе шкода.

У народзе кажуць: "Курыць – бесам кадзіць". У Праваслаўі каджэнне здзяйсняецца за богаслужэннем. Пры праходжанні дыякана з кадзілам у строга адведзеныя моманты царкоўных службаў, пах, які сыходзіць ад ладана, разносіцца па ўсім храме. Яшчэ доўга пасля таго, як скончыцца служба ў храме, вопратка захоўвае водар, які ўвабраўся за час знаходжання там. Зусім іншы малюнак паўстае перад намі, калі мы кажам аб курэнні цыгарэты.



НЕБЯСПЕЧНАЯ ВАДА

У час паводкі адбываецца масавае забруджванне вады ў калодзежах. Ратуючыся ад вады, у жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы бягуць грызуны, іншыя дробныя жывёлы, якія з'яўляюцца разносчыкамі ўзбуджальнікаў многіх інфекцыйных хваробаў. У час паводкі і пасля яе ўзрастае рызыка заражэння людзей кішэчнымі інфекцыйнымі і паразітарнымі хваробамі.

Каб пазбегнуць іх, перад паводкай трэба правесці ўборку тэрыторыі падворка ад смецця, ачысціць выграбныя ямы, упарадкаваць месцы захоўвання сена, гною, паліва, будматэрыялаў удалечыні ад дома і гаспадарчых пабудоваў. Нельга дапускаць загрувашчанасці гаспадарчых пабудоваў, падвальных памяшканняў, кладовак непатрэбнымі тарай, мэбляй, іншымі старымі рэчамі. Варта замазаць адтуліны і шчыліны ў гаспадарчых і жылых памяшканнях, а таксама пастарацца знішчыць грызуноў.

У час паводкі трэба выкарыстоўваць толькі бутыляваную або кіпячоную воду. Ужываючы сырую гародніну і садавіну, добра прамыйце іх кіпячонай вадой, ашпарвайце кіпенем.



ШТО НА ТАЛЕРЦЫ Ў ШКОЛЬНІКА?

У сталовую дзятлаўскай сярэдняй школы №3 мы зазірнулі якраз на вялікім перапынку. У гэты час тут звычайна збіраецца большасць шкаляроў, каб падсілкавацца, бо якія ж разумныя думкі могуць з'явіцца ў галаве, калі страўнік пусты. Дружны гул і ляпанне лыжак аб талеркі сведчылі, што абед у самым разгары. Паміж сталамі хадзілі апранутыя ў прыгожыя фартушкі і галаўныя ўборы дзяжурныя з поўнымі падносамі, дзелавіта расстаўляючы порцыі туды, дзе павінен сесці чарговы клас. Некалькі столікаў былі заняты педагогамі -- яны таксама пастаянныя кліенты школьнай сталоўкі. Каля акенца буфета сабралася невялікая чарга старэйшых вучняў, відаць, захацелі падсілкавацца булачкамі. За свабодным столікам сядзела, засяроджана падлічвала прысутных і сачыла за працэсам харчавання вучняў Ларыса Мікалаеўна Брагіна, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, адказная за харчаванне дзяцей.

Павіталіся, падселі за столік. Ларыса Мікалаеўна папрасіла пачакаць некалькі хвілін, патлумачыўшы, што на вялікім перапынку ў сталоўцы "гадзіна пік". У нас з'явіўся час разглядзець памяшканне, зрабіць некалькі фотаздымкаў.