Актуальна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СПАЙС. КРОК ДА ПАГІБЕЛІ

Сёння спайс з'яўляецца праблемай, якая непакоіць бацькоў, медыкаў. Што гэта за з'ява, якія яе наступствы -- тлумачыць валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Юрэня:
-- Даказана, што ўжыванне спайса вядзе да страшных наступстваў. Большасць кампанентаў гэтых сумесяў для курэння валодае сур'ёзным псіхатропным эфектам, таксічным уздзеяннем. Ужыванне спайса адбываецца на псіхічным развіцці чалавека -- зніжаецца ўспрымальнасць і пагаршаецца памяць, ён пастаянна адчувае нейкую разгубленасць.



ПАКЛАПОЦІМСЯ ПРА БУДУЧЫНЮ СЁННЯ

...або якіх сацыяльных гарантый чакаць, калі атрымліваць заработную плату "ў канвертах"

Вось ужо на працягу некалькіх гадоў існуе словазлучэнне "зарплата ў канвертах". Аб тым, што азначае гэты тэрмін, мабыць, не ведае толькі самы гультаяваты, а гэта значыць, што з'ява не такая рэдкая ў нашай рэчаіснасці. На жаль, не ўсе працадаўцы лічаць патрэбным плаціць сваім супрацоўнікам годную афіцыйную заработную плату. Вельмі часта грошы перадаюцца з рук у рукі або ў канвертах. Пры гэтым працаўніком ставіцца подпіс у ведамасці па выплаце значна меншай сумы заработнай платы. Чаму зарплата "ў канвертах" так папулярная? Вядома, з меркаванняў эканоміі.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі з прыбыткаў, якія выплачваюцца працаўнікам, абавязаны выплаціць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей - ФСАН) у памеры 35% ад сумы налічанай заработнай платы, прычым, 1% утрымліваецца з заработнай платы працаўніка.



РАДЫЁ "ДЗЯТЛАВА" -- УЖО НА FM-ХВАЛЯХ

З пачатку красавіка радыё "Дзятлава" выходзіць у гукавым FM-дыяпазоне. Што абумовіла гэту падзею і дзе цяпер пачуць мясцовае радыё, расказаў начальнік Дзятлаўскага раённага вузла электрасувязі Пётр Сокал:
-- На сёння у нашай краіне, як і ва ўсім цывілізаваным свеце, выпускаюцца радыёпрыёмнікі FM-дыяпазону, такія ж прыёмнікі ўсталяваны ў аўтамабілях. Гэты від перадачы гукавога сігнала, да якога мы звярнуліся ў выніку мадэрнізацыі сістэмы радыёвяшчання, пераўзыходзіць па якасці і папулярнасці трансляцыю на ўльтракароткіх хвалях, з якой працавалі дагэтуль.

-- Пётр Палікарпавіч, дзякуючы чыім намаганням FM-вяшчанне стала рэальным для Дзятлаўшчыны?
-- Ідэя з'яўлення такога віду радыёвяшчання ўвасаблялася ў жыццё працяглы час агульнымі намаганнямі як Дзятлаўскага райвыканкама, раённага вузла электрычнай сувязі, так і іншых арганізацый, асобных неабыякавых людзей.



Г. АЛЕЙНІКАЎ: “МІЛІЦЫЯНЕР ПАВІНЕН БЫЦЬ КАМПЕТЭНТНЫМ СПЕЦЫЯЛІСТАМ”

Згодна з графікам выязных прыёмаў грамадзян, Дзятлаўскі раён з рабочым візітам наведаў намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Герман Алейнікаў.



УЛАДА І ДУХАВЕНСТВА ІМКНУЦЦА ДА ПРАДУКЦЫЙНАГА СУПРАЦОЎНІЦТВА

У Дзятлаве прайшлі сустрэчы старшыні райвыканкама Івана Крахмальчыка са святарамі праваслаўнай і каталіцкай канфесій. Удзел у сустрэчах таксама прынялі намеснік старшыні райвыканкама Пётр Чырко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Мікалай Мацюкевіч і яго намеснік Аляксандр Камароў.

У час шчырага дыялогу кіраўнік раёна хацеў даведацца аб праблемах, з якімі сутыкаюцца святары Дзятлаўшчыны, а таксама зразумець, які настрой сёння пануе ў грамадстве, якімі праблемамі і радасцямі дзеляцца вернікі з пастырамі, на што скардзяцца.



АБМЯРКОЎВАЛАСЯ ПРАБЛЕМА НАРКАМАНІІ

У Дзятлаўскім раёне адбыўся Адзіны дзень інфармання. Інфармацыйна-прапагандысцкія групы наведалі ўстановы і арганізацыі раёна, сустрэліся з працоўнымі калектывамі. Адна з сустрэч прайшла ў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Установу наведалі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама П. К. Скрабко, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч.

На абмеркаванне Адзінага дня інфармавання было вынесена пытанне аб рэалізацыі ў Гродзенскай вобласці мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы комплексных мераў супрацьдзеяння наркаманіі, незаконнаму абароту наркатычных сродкаў і звязаным з імі правапарушэнням у Рэспубліцы Беларусь за 2009-2013 гады.



ЛІЧБАВАЕ ЭФІРНАЕ ТЭЛЕРАДЫЁВЯШЧАННЕ ДАСТУПНА НА ТЭРРЫТОРЫІ РАЁНА

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь да 2015 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8.12.2005 № 1406, ідзе актыўнае развіццё эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання стандарту DVB-T з ужываннем кадзіравання (сціскання) MPEG-4. Яно накіравана на паляпшэнне якасці паслуг па трансляцыі тэлевізійных праграм і забеспячэнне насельніцтва рэспублікі абавязковым агульнадаступным пакетам тэлевізійных праграм, які складаецца на сёння з 8 тэлевізійных праграм: “Беларусь 1”, "Беларусь 2", АНТ, СТБ, "НТБ-Беларусь", "РТР-Беларусь", "Мір", "Беларусь 3" і адной гукавой праграмы “Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё”.
Цяпер на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна магчымы стабільны эфірны прыём праграм лічбавага тэлебачання, якiя транслююцца з радыётелевізійных перадаючых станцый (РТПС) у населеных пунктах Новая Стража Слонімскага раёна, Кашалева Навагрудскага раёна, Мыта Лідскага раёна.



НА ЗЯМЛІ ПАВІНЕН БЫЦЬ ПАРАДАК

Праблема навядзення парадку на зямлі – сёння адна з актуальных і найбольш абмяркоўваемых на ўсіх дзяржаўных узроўнях. На працягу лістапада Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама і землеўпарадкавальнай службай праводзіў маніторынг санітарнага ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторый арганізацый, прыватных домаўладанняў і гаражных кааператываў у горадзе Дзятлаве і раёне.

Маніторынг ахапіў 110 аб’ектаў рознага профілю, у 47 з якіх выяўлены парушэнні санітарных норма і правілаў. Прывядзём найбольш сур’ёзныя з іх.
У аграгарадку Жукоўшчына і вёсцы Нагародавічы, што на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага савета, былі знойдзены стыхійныя звалкі цвёрдых камунальных адходаў. Тэрыторыя, якая прылягае да міні-палігона ў вёсцы Алёхнавічы, таксама была завалена смеццем. У вёсках Страла і Малыя Краглі будынкі сельскіх Дамоў культуры разабралі, а вось будаўнічае смецце не прыбралі.



САЛОДКАЕ Ў АБМЕН НА АТРУТУ

21 лістапада, у Міжнародны дзень адмовы ад курэння, супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з прадстаўнікамі раённай арганізацыі грамалскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” правялі ў Дзятлаве аздараўленчую акцыю “Цыгарэту -- на цукерку”. Спансіравалі прапаганду цукерак і адмову ад курэння Тэрэза Раманаўна Кардаш і Ларыса Рэнатаўна Гаршанава.

З дапамогай валанцёрскай групы з дзятлаўскай СШ №1 атрымалася вымяняць у прахожых на цукеркі больш за 100 цыгарэт. Арганізатары спадзяюцца, што салодкая акцыя калі не прымусіць кінуць курыць цыгарэты, то хоць бы на хвіліну курцы задумаюцца пра сваё здароўе. А з гэтых зярнятак вырасце і намер кінуць курыць.



АБОРТ З ПУНКТУ ГЛЕДЖАННЯ БІБЛІІ І НАВУКІ

“Ці не Ён, які стварыў мяне ва ўлонні, стварыў і яго, і гэтаксама нас?” (пар. Ёв 31, 15).

Тэма аборту непарыўна звязана з пытаннем аб тым, калі пачынаецца жыццё чалавека, якое хвалявала чалавецтва ад пачатку стагоддзяў. У залежнасці ад веравызнання і існуючых маральных нормаў адказ на яго гучаў па-рознаму. Наконт гэтага пытання сучасная навука на сёння пацвярджае словы Бiблii.
Хрысціянскае вучэнне кажа, што чалавек становіцца прадстаўніком роду чалавечага, біялагічным індывідам яшчэ задоўга да свайго нараджэння, з моманту апладнення, і што аборт з’яўляецца цяжкім грахом. Канчатковы адказ з боку навукі на пастаўленае пытанне быў дадзены ўсяго некалькі дзесяцігоддзяў таму: кожны чалавек мае права называцца менавiта чалавекам ужо з моманту зачацця.