Актуальна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


БЕЗ ДЗЯРЖРЭГІСТРАЦЫІ НЕ АБЫСЦІСЯ

У Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітзт часта паступаюць пытанні, якія тычацца нормаў заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання зямель, а таксама мераў адказнасці за яго парушзнне. На найбольш актуальныя з іх адказвае начальнік землеупарадкавальнай службы Дзятлаўскага райвыканкама Д. Купрыяновіч.

Пытанне: хачу паставіць агароджу на сваім участку, як быць з межавымі знакамі?
Адказ: вуглавыя слупы вашай агароджы павінны дакладна заняць месца межавых знакаў. Таму што згодна з артыкулам 15.13 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (далей КоАП РБ), знішчэнне або пашкоджанне межавых знакаў, а таксама самавольны іх перанос караецца папярэджаннем або штрафам у памеры да 20 базавых велічыняў.



НЕ ПЛАЦІЦЕ “КАМУНАЛКУ" - МОЖАЦЕ ЗАСТАЦЦА БЕЗ КВАТЭРЫ

Галаўны боль камунальшчыкаў — нядбайныя гаспадары, у якіх запазычанасць за камунальныя паслугі расце з кожным месяцам. Аднак цяпер закон дае магчымасць жыллёва-эксплуатацыйным арганізацыям змагацца з такімі грамадзянамі. Як гэты працэс ідзе ў нашым раёне, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў А. Сударыкавай, юрыста Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

— Алена Пятроўна, ці праўда, што на Дзятлаўшчыне па рашэнні суда некалькі чалавек ужо страцілі права карыстання кватэрамі?
— Сапраўды, на сёння гэта ўжо чатыры чалавекі. Справа ў тым, што на падставе часткі 5 артыкула 57 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у выпадку выезду на месца жыхарства ў іншае жылое памяшканне наймальнік і члены сям'і наймальніка ранейшага жылога памяшкання страчваюць правы і абавязкі, прапісаныя дагаворам найму на гэтае жылое памяшканне, і ў судовым парадку могуць быць прызнаны страціўшымі права ўладання і карыстання жылым памяшканнем, дзе не жывуць і не плацяць за камунальныя паслугі. Так, тры чалавекі займалі па дагаворы найму дзяржаўнага жыллёвага фонду кватэры ў аграгарадку Гезгалы, адзін — у гарпасёлку Казлоўшчына. Суд прызнаў іх страціўшымі права карыстання кватэрамі, дзе яны не жылі і мелі вялікую запазычанасць за "камуналку".



КОЛЬКІ КАШТУЕ САМАЎПРАЎСТВА?

У Дзятлаўскі раённы выка-научы камітзт часта паступаюць пытанні, якія тычацца нормаў заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання зямель, а таксама мераў адказнасці за яго парушэнне. На найбольш актуальный з іх адказвае начальнік землеўпарадкавальнай службы Дзятлаўскага райвыканкама Д. Купрыяновіч.

Пытанне: Дa якога пакарання вядзе парушэнне парадку выкарыстання зямлі або нямэтавае яе выкарыстанне?
Адказ: невыкарыстанне зямельнага надзела на працягу тэрміну, які ўстаноўлены заканадаўчымі актамі (у рэдакцыі закона РБ ад 27.12.2007 г. №304-3, ад 28.12.2009 г. №98-3), караецца штрафам для фізічных асобаў у памеры да 10 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка - да 25 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу - да 100 базавых велічыняў (артыкул 15.10 кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях).



АБМЕРКАВАЛІ ПЫТАННІ ПРАФІЛАКТЫКІ

На базе Дварэцкага сельскага выканаучага камітэта прайшло выязное пасяджэнне Дзятлаускага раённага каардынацыйнага Савета суб’ектау прафілактыкі, каардынацыйнага Савета па выкананні Дэкрэта №18, камісіі па справах непауналетніх Дзятлаускага райвыканкама. У мерапрыемстве прынялі удзел члены саветау, старшыні сельскіх і пасялковых выканаўчых камітэтаў, ідэалагічныя работнікі, педагогі.

Намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама М. В. Мацюкевіч зазначыў, што падобныя мерапрыемствы ўвойдуць у практыку і будуць праходзіць штогод на базе пассельвыканкамаў, на іх будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні прафілактыкі.



АДБЫЛАСЯ ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ СТАРШЫНІ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛВЫКАНКАМА УЛАДЗІМІРА КРАЎЦОВА

— Па выніках васьмі месяцаў бягучага года можна ўжо ўпэўнена сказаць, што Гродзенская вобласць выканае задачы і рэалізуе планы, якія былі пастаўлены перад рэгіёнам на 2014 год. Валавы рэгіянальны прадукт з пачатку года склаў 103,7 працэнта, амаль ва ўсіх сферах дзейнасці адзначаецца станоўчая дынаміка, — з такой пазітыўнай статыстыкі пачаў чарговую выязную прэс-канферэнцыюз рэдактарамі абласных і раённых сродкаў масавай інфармацыі старшыня Гродзенскагааблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Як адзначыў старшыня аблвыканкама, сёлета быў сабраны добры ўраджай зерневых культур - 1 мільён 690 тысяч тон зерня, з ураджайнасцю каля 50 ц/га. Акрамя таго, аграрыі вобласці плануюць сабраць 1 мільён 800 тысяч тон буракоў, 180 тысяч тон бульбы. Адзінае, што, па словах Уладзіміра Краўцова, крыху горш урадзіла ў гэтым годзе - кукуруза, але не настолькі, каб моцна ўскладніць сітуацыю.



РАЗАМ – СУПРАЦЬ ЗГУБНАЙ ЦЯГІ

У Жыровічах у Доме культуры аграрна-тэхнічнага каледжа прайшла сустрэча залежных і сузалежных ад алкаголю і наркотыкаў. Яна сабрала каля двухсот прадстаўнікоў рэспублікі, а таксама суседняй Расіі.

Многія, хто прыехаў на дванаццатую сустрэчу залежных і сузалежных, аб’яднала стомленасць ад згубнай цягі, жаданне хутчэй ад яе пазбавіцца, адсутнасць надзеі на вылечванне толькі сваімі сіламі. Шлях да перамогі над сабой у тых, хто пакутуе ад алкагалізму і наркаманіі, пачаўся з літургіі ў Свята-Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра, прычашчэння, а пазней -- акунання ў святой крыніцы. Потым арганізатары запрасілі ўдзельнікаў семінара на сустрэчу са спецыялістамі, якія знаёмы з алкагалізмам і наркаманіяй не па чутках.



ПРА АДКЛЮЧЭННЕ АНАЛАГАВАГА ТЭЛЕБАЧАННЯ НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ

Менш месяца засталося да моманту адключэння аналагавага тэлебачання на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна. Між тым, у дзятлаўчан яшчэ застаецца шмат пытанняў наконт таго, якім чынам будзе праведзена адключэнне, і што сабой уяўляе новае тэлебачанне - лічбавае, як да яго падключыцца і як яно будзе функцыянаваць.

3 мэтай атрымання жыхарамі нашага раёна кваліфікаваных адказаў па гэтых пытаннях і растлумачэння ім нюансаў новага вяшчання былі арганізаваны аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама сумесна са Слонімскім цэхам ультракароткахвалевых радыёстанцый “Прамая лінія” і прыём грамадзян (праводзіліся 11 жніўня 2014 года ў РДК, у аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама).



АМАТАРСКАЕ РЫБАЛОЎСТВА ПА НОВЫХ ПРАВІЛАХ

З 26 чэрвеня 2014 года ўступіць у сілу новая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, якая ўнясе ў тым ліку і абмежаванні па аматарскай рыбнай лоўлі. Некаторыя аспекты новаўвядзенняў патлумачыў дырэктар Дзятлаўскай раённай арганізацыйнай структуры рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” Аляксандр Шчыкарэвіч.

-- Скажыце, калі ласка, Аляксандр Іосіфавіч, што стане незаконным пасля ўвядзення новых правілаў?
-- Раней да аматарскага адносілася рыбалоўства снасцямі з агульнай колькасцю кручкоў ад 1 да 10 штук на рыбалова. Па новых жа правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі будзе ўведзена абмежаванне – з 26 чэрвеня бягучага года бясплатна можна будзе прымяняць прылады аматарскага рыбалоўства з агульнай колькасцю кручкоў усяго ад 1 да 5 штук на рыбалова.



ПРАВЕРКА ВЕДАЎ ПА ПЫТАННЯХ АХОВЫ ПРАЦЫ

З мэтай рэалізацыі артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 года “Аб ахове працы” камісія Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта для праверкі ведаў па пытаннях аховы працы кожны квартал (апошні месяц квартала) арганізоўвае ва ўстаноўленым парадку навучанне і праверку ведаў па пытаннях аховы працы кіраўнікоў, спецыялістаў арганізацый, зарэгістраваных у Адзіным дзяржаўным рэестры ў Дзятлаўскім райвыканкаме і якія не маюць вышэйстаячых органаў кіраванняў.

Навучанне праводзіцца згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 лістапада 2008 года №175 “Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працуючых па пытаннях аховы працы” са змяненнямі і дапаўненнямі ад 27 чэрвеня 2011 года №50 і ад 24 снежня 2013 года №131.



СВОЕЧАСОВАЯ ВЫПЛАТА ЗАРОБКУ

Заработная плата -- гэта ўзнагароджанне за працу, якое наймальнік абавязаны выплаціць работніку за выкананую работу ў залежнасці ад яе складанасці, колькасці, якасці, умоваў працы, кваліфікацыі работніка з улікам фактычна адпрацаванага часу, а таксама за перыяды, уключаемыя ў рабочы час. Згодна з пунктам 4 артыкула 55 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік абавязаны выплачваць заработную плату ў тэрміны і памерах, устаноўленых заканадаўствам, калектыўным дагаворам прадпрыемства, пагадненнем, працоўным дагаворам або кантрактам.

Дзяржаўны кантроль і нагляд за своечасовасцю выплаты заработнай платы і рэалізацыя абавязацельстваў у частцы яе памераў з’яўляюцца дзяржаўнай гарантыяй па аплаце працы работнікаў. Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за парушэнне парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу на юрыдычную асобу ў памеры ад 10, а на адказную асобу ад 4 да 20 базавых велічыняў.