Акцыя: Запішыся ў спартыўную школу

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


У футбол гуляюць хлопчыкі і дзяўчынкі

Напярэдадні пачатку новага навучальнага года ў Дзятлаўскім раёне стартуе акцыя "Запішыся ў спартыўную школу". Пазнаёміцца са спартыўнымі дысцыплінамі і выбраць цікавую для сябе прапануе бацькам і сваім будучым выхаванцам Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа.



СПЯШАЙЦЕСЯ СУСТРЭЦЦА З КАРАЛЕВАЙ СПОРТУ

Нездарма кажуць, што лёгкая атлетыка - каралева спорту. Па словах дырэктара Дзятлаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы Святланы Лагута, гэты від спорту даступны кожнаму і можа зацікавіць любога. Пра тое, як запісацца на заняткі па лёгкай атлетыцы і што цікавага там чакае школьнікаў, Святлана Іванаўна расказала карэспандэнту газеты "Перамога".

— Займацца лёгкай атлетыкай у Дзятлаўскай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе могуць школьнікі з 9 гадоў (3 клас) да выпускнога класа (уключна). Адбор дзяцей у спартыўную школу на аддзяленне "Лёгкая атлетыка" пачаўся з 1 верасня і будзе доўжыцца да 1 кастрычніка. У гэты перыяд трэнеры спартыўнай школы будуць праводзіць тэматычныя гульнявыя мерапрыемствы, каб дзеці змаглі не толькі пачуць, але і на практыцы далучыцца да спорту.