Акцыя

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"Чыcты лес"

7 кастрычніка з ініцыятывы Міністэрства лясной гаспадаркі прайшла рэспубліканская акцыя "Чысты лес".



Рабіць дабро ніколі не позна

У рамках акцыі "Моладзь за бяспеку" юныя ратаўнікі гімназіі №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава наведалі састарэлых грамадзян і шматдзетныя сем'і.

Не ўсе сталыя людзі могуць праверыць стан коміна на гарышчы, замяніць элемент сілкавання ў аўтаномным пажарным апавяшчальніку, працаваць каля дома, у агародзе. Вось і прыйшлі на дапамогу пенсіянерам юныя памочнікі. Вучні пасля ўрокаў разам з супрацоўнікам РАНС адправіліся ў вёскі Хадзяўляны і Савічы. За некалькі гадзін яны змаглі дапамагчы і плот з калодзежам пафарбаваць, і агарод прапалоць, і парадак на ўчастку навесці.



"Тыдзень лесу-2017"

3 1 па 8 красавіка на Дзятлаўшчыне прайшла добраахвотная акцыя "Тыдзень лесу", каардынатарам якой выступ іў Дзятлаўскі лясгас.



СУСТРЭЧА ЯК УРОК МУДРАСЦІ І ДАБРЫНІ

Не мяняюць добрых традыцый педагогі Дзятлаўшчыны. Напярэдадні прафесійнага свята і Дня пажылых людзей у гімназіі №1 горада Дзятлава прайшла чарговая сустрэча, на якой ушаноўвалі ветэранаў працы галіны. Для іх гучалі самыя цёплыя словы пажаданняў, вершы і музычныя віншаванні, падрыхтаваныя гімназістамі, а настаўнікі гімназіі зазначылі, што кожная такая сустрэча — гэта ўрок мудрасці і дабрыні для маладога пакалення.

Удзельнікаў свята павітала старшыня раённага савета ветэранаў галіны Р. А. Ганчарэвіч. Раіса Аляксандраўна ўпэўнена, што мудры ўзрост — выдатны перыяд у жыцці чалавека, калі ўсе свае веды і вопыт, усю непатрачаную любоў можна шчодра дарыць дзецям, унукам, праўнукам. Яна падзякавала педагогам-ветэранам за самаадданую працу, частачка якой цяпер ёсць у кожным дасягненні былых вучняў, у розных галінах жыцця нашай краіны. Пажадала моцнага здароўя, дабрабыту, каб пастаяннымі спадарожнікамі ў іх жыцці былі вера, надзея, любоў.



З ЦЯПЛОМ ДА КОЖНАГА СЭРЦА, У КОЖНЫ ДОМ

На працягу многіх гадоў работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ў Дзень пажылых людзей ладзяць святочнае мерапрыемства для грамадзян, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. ГеаграфІя свята пастаянна мяняецца: летась яно лраходзіла ў аграгарадку Гезгалы, сёлета — у гарпасёлку Казлоўшчына.

Каб прыняць удзел у віншавальным марафоне, да спецыялістаў Цэнтра далучыліся прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" і раёгінай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Святочную частку мерапрыемства падрыхтаваў аддзел культуры і адпачынку "Казлоўшчынскі дом культуры".



АКЦЫЯ "НАШЫ ДЗЕЦІ"

НАВАГОДНЯЯ, ДАБРАЧЫННАЯ, ЮБІЛЕЙНАЯ

Акцыя "Нашы дзеці" даўно стала традыцыйнай для Беларусі, а сёлета дабрачыннае мерапрыемства святкавала свой 20-гадовы юбілей. Стартавала акцыя 10 снежня і доўжылася роўна месяц. Як і раней, праходзіла пры падтрымцы кіраўніцтва нашай дзяржавы. Мэта акцыі — аказанне дапамогі дзецям-інвалідам, сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў, арганізацыя і правядзенне навагодніх святаў.

На Дзятлаўшчыне ў рамках акцыі "Нашы дзеці" прайшлі тры дабрачынныя раённыя навагоднія ранішнікі: 28 снежня — ранішнік для дзяцей-інвалідаў, 29 снежня — ранішнік для адораных дзяцей, 30-га — ранішнік для дзяцей-сірот. Дзед Мароз і Снягурка завіталі таксама да вучняў раённых школ і выхаванцаў дзіцячых садкоў — кожная ўстанова ладзіла свае навагоднія ранішнікі.



ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ РАЗАМ 3 ФІЛЬКАМ I ЛІЛЬКАЙ

Цікава і захапляльна ў Дзятлаве пачаўся другі этап рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Бяспека ў кожны дом”. Яго ўдзельнікамі сталі вучні пачатковых класаў СШ №1 і СШ №3 горада Дзятлава.

У раённым Доме культуры яны паглядзелі выставу пажарнай тэхнікі, сустрэліся з карэспандэнтам часопіса “Юны ратаўнік" па Гродзенскай вобласці Наталляй Астроўскай, паўтарылі азбуку бяспекі з Фількам і Лількай.

Цяпер яны з'яўляюцца не толькі героямі часопіса “Юны ратаўнік", але і героямі Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек "Лялькі для ўсіх", які дзейнічае пры раённым Доме культуры. У тэатралізаванай форме разам з Губкай Бобам Філька і Лілька расказалі дзецям аб азбуцы пажарнай бяспекі. Уважліва слухала яе і Баба Яга, якая, дарэчы, з-за парушэнняў правілаў бяспекі страціла сваю хатку. Тая вярнулася да сваёй гаспадыні толькі пасля таго, як Баба Яга паабяцала выконваць усе правілы бяспекі і нават запаслася вогнетушыцелем.



НОВЫ ГОД БЕЗ НАДЗВЫЧАЙНЫХ СІТУАЦЫЙ

Тэатралізаваным прадстаўленнем “Навагоднія прыгоды Фількі і Лількі”, якое падрыхтаваў Беларускі тэатр роставых лялек Дзятлаускага раённага дома культуры, завяршылася акцыя “Бяспечны Новы год”. Праводзілі яе работнікі Дзятлаускага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

На пачатку акцыі яны сустрэліся з дырэктарамі школаў і ўстановаў культуры, правялі з імі інструктаж па тэхніцы пажарнай бяспекі на навагодніх мерапрыемствах. У час другога этапу акцыі ратаўнікі сустракаліся са школьнікамі, расказвалі дзецям аб правілах карыстання піратэхнікай, бяспечных паводзінах на зімовых вадаёмах.



ПРАВА СЛУЖЫЦЬ ЛЮДЗЯМ

У 2014 годзе ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Права на службу людзям”. Яна скіравана на ўдасканаленне прававой работы з насельніцтвам, развіццё сістэмы прававой адукацыі, забеспячэнне даступнасці прававой інфармацыі, фарміраванне высокага ўзроўню прававой культуры грамадзян. Правядзенне акцыі стварае дадатковую магчымасць для грамадзян нашай краіны атрымаць з кампетэнтных і дакладных крыніц неабходную інфармацыю па актуальных пытаннях.

На першым этапе акцыі з 24 лістапада па 5 снежня праходзіў рэспубліканскі тыдзень прававой адукаванасці. У ім прынялі ўдзел Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская калегія адвакатаў, Беларуская натарыяльная палата. Арганізацыйную падтрымку акцыі “Права на службу людзям” здзяйсняюць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь.



“СТАНЬ ПРЫКМЕТНЕЙ У ЦЕМРЫ!”

У гэты перыяд вартавыя дарогі правядуць кантрольныя абследаванні аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў на прадмет іх гатоўнасці да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд і эфектыўнасці работы вонкавага асвятлення, арганізуюць прафілактычныя гутаркі з насельніцтвам, а таксама рэйды па адпрацоўцы ў цёмны час сутак участкаў дарог і вуліц, дзе найбольш верагодны наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў.

Нагадаем, што ў цёмны час сутак пешаход павінен абазначыць сябе святлоадлюстроўваючымі элементамі (флікерамі) пры руху па боку праезнай часткі дарогі; пры перасячэнні праезнай часткі дарогі, пешаходных пераходаў або скрыжавання. Пешаход, які вядзе па абочыне або боку праезнай часткі дарогі веласіпед, мапед, матацыкл без бакавога прычэпа, абавязаны рухацца ў адным накірунку з транспартнымі сродкамі.