Ахова прыроды

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АШЧАДЖАЕМ ДАРЫ ПРЫРОДЫ

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што з надыходам масавага збору грыбоў, дзікарастучых пладоў, арэхаў, ягад нарыхтоўшчыкам неабходна строга захоўваць заканадаўчыя нормы пры занятку нарыхтоўкамі.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2001 года № 4 “Аб зацвярджэнні пераліку відаў пабочнага лесакарыстання і правілаў нарыхтоўкі другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання” збор у прамысловых мэтах дзікарастучых ягад і грыбоў забараняецца ў лясах запаведнікаў і помнікаў прыроды, у гарадскіх лясах і лясах лесапаркавых частак зялёных зонаў, у курортных лясах, на вызначаемых юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку, участках ляснога фонду – глушцовых таках і ў радыусе 300 метраў ад іх. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі ў прамысловых мэтах ажыццяўляюць пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных рэсурсаў толькі на падставе ляснога білета ў межах прадастаўленых ім участкаў ляснога фонду.



Вада - наша багацце

Міжнароднае таварыства з хваляваннем назірае за глабальнымі зменамі навакольнага асяроддзя, вычэрпваннем прыродных рэсурсаў і асабліва галоўнага з іх - вады.

Стан водных аб'ектаў і праблемы, звязаныя з іх аднаўленнем і аховай, у апоціні час настолькі актуальныя і вострыя, што ў 1994 годзе на 48 Асамблеі ААН па прапанове Міжнароднай арганізацыі водакарыстальнікаў было прынята рашэнне аб штогадовым правядзенні 22 сакавіка Сусветнага дня вады.

На сёння Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў параўнальна спрыяльных умовах па забяспечанасці воднымі рэсурсамі. На яе тэрыторыі больш за 20 тысяч рэк і ручаёў, ёсць больш за 10 тысяч азёр, 143 дзеючыя вадасховішчы, каля 1500 сажалак. На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна працякаюць 89 малых рэк і ручаёў, знаходзяцца 38 вадаёмаў і 2 вадасховішчы.



Незаконнае паляванне. Малая Воля.

У пачатку гэтага года, у цёмны час сутак, на тэрыторыі паляўнічых угоддзяў, карыстальнікам якога з'яўляецца ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас", у раёне вёскі Малая Воля Дзятлаўскага раёна на асабістым легкавым аўтамабілі быў затрыманы 34-гадовы жыхар горада Гродна.

Пры аглядзе аўтамабіля было знойдзена незачахлёнае паляўнічае ружжо, асвятляльная фара, паляўнічыя патроны, якія належалі затрыманаму грамадзяніну. Яго дзеянні, згодна з дзеючым правілам, прыраўноўваюцца да правядзення незаконнага палявання.



Правілы лоўлі ў зімовы перыяд

Шаноўныя рыбаловы!

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у сувязі з набліжэннем сезона рыбалкі з лёду, напамінае вам аб забаронах і абмежаваннях на дадзены перыяд згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Дазволена лоўля рыбы ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбьі, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, ці адной оыбы. вага якой больш за 5 кілаграмаў.



Паляванне забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае аб тым, што згодна з дзеючымі "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання" паляванне забаронена:

— пры адсутнасці ці выкарыстанні несапраўдных дакументаў;

— з незакрытым на месцы здабычы паляўнічай жывёлы разавым дазволам, калі ў адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання яно належала закрыццю;

— у забароненых для палявання зонах і іншых забароненых месцах ці ў забаронены час;



Школьнае лясніцтва

У 2002 годзе на базе Лявонавіцкай школы было створана аб'яднанне дзяцей "Школьнае лясніцтва". Ініцыятарам гэтага стаў ляснічы Анатоль Валянцінавіч Сліж.

— У школьным лясніцтве займаюцца 15 школьнікаў. Дзеці вучацца любіць прыроду, берагчы яе. Маем сваю экалагічную сцежку. Дзеці саджаюць дрэвы, кустоўе. У гэтым годзе пасадзілі больш за 20 гектараў лесу.
Таксама спрабуюць сябе ў прафесіях лясной гаспадаркі. У нас ёсць свой ляснічы, памочнік ляснічага. Іншыя дзеці выконваюць абавязкі леснікоў. Штогод мы ўдзельнічаем у розных конкурсах і алімпіядах экалагічнай тэматыкі. Дзеці атрымліваюць дыпломы і граматы рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. Некаторыя выпускнікі нашей школы, якія займаліся ў школьным лясніцтве, паступілі на спецыяльнасці, звязаныя менавіта з лясной гаспадаркай, а некаторыя, ужо скончыўшы вучэбныя ўстановы, працуюць у гэтай галіне, — расказвае кіраўнік аб'яднання дзяцей "Школьнае лясніцтва" Людміла Іванаўна Самусевіч.



Правілы падводнага палявання

У сувязі з надыходам сезона падводнага палявання варта нагадаць, што згодна з дзеючымі Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства падводнае паляванне аднесена да інтэнсіўных відаў лоўлі, таму колькасць вадаёмаў, на якіх можна паляваць, абмежавана.

На тэрыторыі Сло-німскага раёна гэта ўчастак р.Шчара — ад в. Вялікія Шылавічы да в. Сценевічы, Дзятлаўскага раёна - участак р. Моўчадзь — ад в. Дварэц да п. Гезгалы, участак р. Шчара — ад в. Пархуты да в. Малая Воля, участак р. Неман — ад в. Шаршні да в. Бандары, возера Вялікае Цехавое, вадасховішча Навасёлкаўскае.

Падводнае паляванне на ўсіх астатніх вадаёмах на тэрыторыі адказнасці Слонімскай МРІ (Слонімскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі раёны) забаронена.