Ахова працы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПЕРАДЗМЕННЫ МЕДАГЛЯД

У Беларусі спрошчана працэдура адхілення ад працы п’яных работнікаў

Новая рэдакцыя закона “Аб ахове працы” ўступіла ў сілу 25 студзеня 2014 года. Яна ўтрымлівае шэраг значных навацый:
-- заканадаўча замацаваны асноўныя кірункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы;
-- уведзены інстытут акрэдытацыі арганізацый, якія аказваюць паслугі ў сферы аховы працы;
-- вызначаны патрабаванні па ахове працы жанчын і непаўналетніх
-- і, што вельмі важна, устаноўлены абавязак наймальніка па правядзенні перадзменнага медыцынскага агляду альбо асведчання асобных катэгорый работнікаў, а таксама права правядзення такога асведчання.



АДБУДЗЕЦЦА РАЁННЫ ДЗЕНЬ АХОВЫ ПРАЦЫ

Згодна з планам работы раённай камісіі па ахове працы 19 лютага 2014 года пройдзе раённы Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня “Эфектыўнасць ажыццяўлення перыядычнага і грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў структурных падраздзяленнях і на аб’ектах прадпрыемстваў".

Арганізацыі павінны прыняць актыўны ўдзел у яго падрыхтоўцы і правядзенні. Пры гэтым асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на веданне работнікамі ўсіх відаў кантролю ў арганізацыі. Мэтай кантролю з’яўляецца стварэнне здаровых і бяспечных умоваў працы работнікаў, папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Кантроль можна ажыццяўляцца ў форме праверак, абследванняў, аглядаў, сістэматычнага ўліку паказчыкаў, якія характарызуюць стан умоваў і аховы працы, запатрабаванне неабходнай інфармацыі, разгляд скаргаў, заяваў. Кантроль прадугледжвае выяўленне прычын парушэння патрабаванняў аховы працы і распрацоўку мерапрыемстваў па іх ухіленні і папярэджанні.



АБ ЗМЕНАХ У ПАЛАЖЭННІ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫІ РАБОЧЫХ МЕСЦАЎ ПА ЎМОВАХ ПРАЦЫ

Палажэнне аб парадку правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы зацверджана пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2008 года № 253. Палажэнне вызначае парадак правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы арганізацыямі, незалежна ад формаў уласнасці і падапарадкаванасці, і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

З 25 студзеня 2014 года дзейнічаюць змяненні і дапаўненні, унесеныя ў вышэйназванае палажэнне. У прыватнасці, Саветам Міністраў вызначаны парадак правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы і тэрміны падачы вынікаў у электронным выглядзе.



БЯСПЕКА Ў ЧАС УБОРКІ

Навагрудскай міжраённай інспекцыяй працы ў складзе мабільнай групы, створанай распараджэннем Дзятлаўскага райвыканкама, праведзены маніторынг захавання заканадаўства аб працы і аб ахове працы пры правядзенні ўборачных работ у сельгасарганізацыях Дзятлаўскага раёна.

Усяго ў перыяд уборачных работ у 9 СВК працавалі 27 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў. Праведзена абследаванне 6 сельгасарганізацый раёна (19 зернеачышчальна-сушыльных комплексаў).
У гэтых арганізацыях назначаны службовыя асобы, адказныя за выкананне дзеючых правілаў і нормаў па ахове працы пры правядзенні ўборачных работ.



Хто зацвярджае вынікі атэстацыі рабочых месцаў па умовах працы

Паводле 1-га артыкула (1-я частка, 6-ы абзац) Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь наймальнік - юрыдычная альбо фізічная асоба, якой заканадаўствам дадзена права заключэння і спынення працоўнага дагавора з работнікам. Іншымі словамі, наймальнік, як адзін з бакоў працоўнага дагавора, з'яўляецца юрыдычнай асобай.

Артыкул 44 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь сцвярджае, што юрыдычнай асобай прызнаецца арганізацыя, якая мае ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні ці аператыўным кіраванні адасобленую маёмасць, нясе самастойную адказнасць па сваіх абавязках, можа ад свайго імя набываць і ажыццяўляць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя правы, выконваць абавязкі, быць істцом і адказчыкам у судзе і якая прайшла ва ўстаноўленым парадку дзяржауную рэгістрацыю ў якасці юрыдычнай асобы альбо прызнаная ёю заканадаўчым актам.



Атэстацыя рабочых месцаў па ўмовах працы ў арганізацыях

Асноўным нарматыўна-прававым актам, які рэгулюе парадак правядзення атэстацыі рабочых месцаў, з'яўляецца Палажэнне аб парадку правядзення атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, зацверджанае пастановаю Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 253 ад 22 лютага 2008 года.

Працэдура атэстацыі прадугледжвае ацэнку ўмоваў працы на канкрэтным рабочым месцы, а менавіта, вызначэнне неспрыяльных фактараў і паказчыкаў вытворчага асяроддзя, паказчыкаў цяжкасці і напружанасці рабочага працэса.



Пільная ўвага будаўніцтву

Будаўніцтва было і застаецца адной з самых траўманебяспечных галін. Тут амаль усе праводзімыя работы аднесены да пераліку работ з павышанай небяспекай.

Нягледзячы на прафілактычныя меры, на пакаранні, прымяняемыя да парушальнікаў, праводзімыя семінары-вучобу па ахове працы, сітуацыя паляпшаецца вальмі марудна, з году ў год парушэнні паўтараюцца.

Так, на працягу 9 месяцаў гэтага года ў арганізацыях будаўнічага комплексу вобласці чатыры чалавекі атрымалі траўмы з цяжкім зыходам, адзін чалавек загінуў.



Месячнік аховы працы на будоўлі

Згодна з аператыўнай інфармацыяй Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы ў будаўнічых арганізацыях па-ранейшаму ёсць парушэнні патрабаванняў аховы працы і тэхнічных нарматыўных прававых актаў у будаўніцтве, не ліквідаваны прычыны і ўмовы, якія прыводзяць да траўматызму на вытворчасці.

Для павышэння адказнасці тых работнікаў, якія павінны сачыць за бяспекай умоваў працы, а таксама для папярэджання выпадкаў вытворчага траўматызму, павышэння адказнасці саміх работнікаў за ўласную бяспеку з 15 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці пачаўся месячнік кантролю за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў будаўнічых арганізацыях.



Семінар-вучоба

29 сакавіка ў Дзятлаве адбыўся семінар-вучоба па ахове працы на тэму "Арганізацыя дзейнасці наймальнікаў па забеспячэнні канстытуцыйных правоў грамадзян на здароўе і бяспечныя ўмовы працы ў Дзятлаўскім раёне" для кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання Дзятлаўскага раёна і з удзелам прадстаўнікоў органаў нагляду і кантролю вобласці.

Кіраўнікі арганізацый раёна, члены абласной і раённай камісій па ахове працы сабраліся ў зале пасяджэнняў Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

Адкрыў семінар першы намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама, намеснік старшыні абласной камісіі па ахове працы А. Зімнавода.