Афганістан

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Афганістан: памяць мужных

30 гадоў таму савецкія салдаты пакінулі зямлю Афганістана. Юбілейнай даце і ўшанаванню воінаў-афганцаў прысвечаны сустрэчы, якія праходзілі на Дзятлаўшчыне.



I памяць пакаленняў той подзвіг захавае...

14 лютага ў Доме культуры гарадскога пасёлка Казлоўшчына адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэранаў-афганцаў, якія жывуць на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета. Героямі сустрэчы сталі Віктар Антончык, Аляксандр Альшэўскі і Аляксандр Туровіч.



Валейбольныя баталіі памяці воіна-інтэрнацыяналіста

8 лютага ў Наваельнянскай сярэдняй школе ладзіўся турнір памяці Аляксандра Шылава.



Будзем помніць і шанаваць

Трыццаць гадоў таму з Афганистана былі выведзены савецкія войскі. Скончылася вайна, што доўжылася дзесяць гадоў. Скончыліся пакуты, смерці, страх, гора родных і блізкіх. Але ніколі не скончыцца вайна для тых, хто праз яе прайшоў і выжыў.



"Маме не гаварыце, каб не плакала"

Апошнія часці савецкіх войскаў выйшлі з Афганістана 15 лютага 1989 года. Доўгіх дзесяць гадоў слова Афганістан было кашмарам для жонак і матуляў усяго Савецкага Саюза. Нашаму земляку, Дзмітрыю Лазовіку, на жаль, не ўдалося выжыць і вярнуцца дадому, убачыць сваіх родных.



Без права на забыццё

Нямала вады сплыло з таго часу, калі скончылася вайна ў Афганістане. Праз гэтыя выпрабаванні прайшлі тысячы савецкіх салдат і афіцэраў. Сярод іх - наш зямляк Аляксандр Шылаў.



Удастоены высокай узнагароды

15 лютага будзе адзначацца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў і 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Да гэтай юбілейнай даты Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2018 года №409 установлены юбілейны медаль "30 гадоў вываду савецкіх войскаў з Афганістана".



На абед - у поўнай зброі, каб жыццё было ў спакоі

Удзел пагранічных войскаў у баявых дзеяннях у Афганістане - адзін з самых складаных і цяжкіх перыядаў аператыўна-вайсковай дзейнасці савецкіх пагранвойскаў за ўвесь час іх існавання.



АФГАНСКІ БОЛЬ

З вывадам у лютым 1989 года савецкіх войскаў з Афганістана ў гісторыі СССР завяршыўся цэлы этап. Краіны свету ўспрынялі гэтую падзею як праяву новага мыслення савецкага кіраўніцтва, яго імкненне да мірнага (палітычнага) урэгулявання рэгіянальных канфліктаў. Аднак пытанні аб той вайне застаюцца і сёння.

Ці прывяла вайна да міру ў Афганістане? За што змагаліся нашы хлопцы доўгія дзевяць гадоў? Пайшлі адтуль з усведамленнем выкананага абавязку ці адступілі, так і не дабіўшыся перамогі? Як жа пачалася гэта вайна?

27 красавіка 1978 года ў Кабуле пад кіраўніцтвам Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) адбылося ўзброенае выступленне арміі. Гэта быў фактычна ваенны пераварот, які атрымаў назву “красавіцкай рэвалюцыі”. Была абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Афганістан, кіраўніком якой стаў Таракі. Летам 1978 года генеральны сакратар НДПА Таракі і яго намеснік Амін пачалі вызваляцца ад шматлікіх аўтарытэтных лідараў партыйнай апазіцыі. Узнік мяцеж, у краіне пачалася барацьба. У верасні 1979 года паміж Таракі і Амінам пачалася ўзброеная барацьба за ўладу, у выніку якой Таракі быў зняволены, а затым забіты ў турме.



С. СЯМАШКА: “ПРОСТА ВЫКАНАЎ СВОЙ АБАВЯЗАК”

Сяргей Пятровіч Сямашка працуе ў СВК “Дварэц-Агра” начальнікам вытворчага ўчастка без малога 24 гады. Праз сваю сумленную працу заслужыў павагу работнікаў калектыва сельгаспрадпрыемства.
У 1987 годзе пасля завяршэння вучобы ў Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме Сяргей быў прызваны на тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі. Служба пачалася з навучання ў вучэбным падраздяленні вайсковай часці, якая дыслакавалася ў Сярэдняй Азіі. У студзені 1988 года С. Сямашка быў накіраваны для далейшага праходжання службы ў кантынгент савецкіх войскаў у Афганістане. Яго мотастралковае падраздзяленне базіравалася ў правінцыі Шындант.

Фізічная загартоўка хлопца, які змалку прывык да вясковай працы, дапамагла яму справіцца з цяжкасцямі вайсковай службы ў ваенных умовах.