Афіцыйна

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДАВЕДКА: скасаванне Гезгалаўскага пассавета

ДАВЕДКА
аб выніках разгляду меркаванняў грамадзян, якія паступілі ў Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт, па пытанні зменаў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 года №168 “Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў” у Дзятлаўскім раёне працягваецца работа па аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання.



CЛУЖБОВАЕ ЖЫЛЛЁ СТАНЕ КАМЕРЦЫЙНЫМ

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт інфармуе, што адпаведна падпункта 2.1 пункта 2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2013 года №563 "Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносінаў" да 1 красавіка 2014 года неабходна сфарміраваць фонд жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання за кошт уключэння ў яго склад жылых памяшканняў спецыяльнага службовага жыллёвага фонду, службовых жылых памяшканняў (за выключэннем службовых жылых памяшканняў у адміністрацыйных і грамадскіх будынках органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, у тым ліку ў будынках пажарных дэпо) і спецыяльных жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду (за выключэннем спецыяльных жылых памяшканняў ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне (дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў, дамах-інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў, спецыяльных дамах для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў), у дзіцячых дамах сямейнага тыпу, у дзіцячых інтэрнатных установах, у адміністрацыйных і грамадскіх будынках органаў дзяржаўнай бяспекі, жылых памяшканнях, размешчаных на тэрыторыі замежных дзяржаў і прызначаных для пражывання работнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў Рэспублікі Беларусь, жылых памяшканняў, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і прызначаных для пражывання супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў замежных дзяржаў, прадстаўніцтваў і органаў міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, жылых памяшканняў, прызначаных для часовага адсялення грамадзян у бяспечныя раёны ў сувязі з увядзеннем ваеннага або надзвычайнага становішча, жылых памяшканняў манеўранага фонду).



ПЕРАНОС РАБОЧЫХ ДЗЁН У 2014 ГОДЗЕ

У Беларусі прынята рашэнне аб пераносе рабочых дзён у 2014 годзе:

  • з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня;
  • з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня;
  • з серады 30 красавіка на суботу 3 мая;
  • з пятніцы 4 ліпеня на суботу 12 ліпеня;
  • з пятніцы 26 снежня на суботу 20 снежня.

Арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.



АБ АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫМ УПАРАДКАВАННІ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА: КАЗЛОЎШЧЫНСКІ ПАССАВЕТ

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт выносіць на разгляд грамадзян Дзятлаўскага раёна інфармацыю аб плануемым разглядзе пытання аб зменах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна: скасаванне Казлоўшчынскага пассавета і стварэнне ў межах, якія адносяцца да яго тэрыторыі, Казлоўшчынскага сельсавета.

У склад Казлоўшчынскага сельсавета з адміністрацыйным цэнтрам у гарадскім пасёлку Казлоўшчына ўвойдуць наступныя населеныя пункты: Амбражылевічы, Ананічы, Гярбелевічы, Гарадкі, Дзянісава, Доўбневічы, Драбавічы, Дубароўшчына, Колкі, Куцкі, Лявонавічы, Лозкі, Малая Воля, Маськаўцы, Мядзвінавічы, Малдавічы, Нянадавічы, Пархуты, Пацавічы, Падвялікае, Рандзілаўшчына, Русакі, Самойлаўшчына, Салавічы, Сверплевічы, Скіпоравічы, Скрэндзевічы, Скрундзі, Смаляная Печ, Трахімавічы, Хамічы, Чарлёнка.



ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №361 АД 16 ВЕРАСНЯ 2013 ГОДА

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №361 АД 16 ВЕРАСНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫПІСКІ ГРАМАДЗЯН ДА ПРЫЗЫЎНОГА ЎЧАСТКА ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА Ў 2014 ГОДЗЕ”

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Палажэння аб ваенна-ўрачэбнай экспертызе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 1998 года №868, Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і транспартных войсках Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2010 года №44 і Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення ўлікова-прызыўной работы ў ваенных камісарыятах, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2011 года №12, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт рашыў:



ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №308 АД 6 ЖНІЎНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН..."

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №308 АД 6 ЖНІЎНЯ 2013 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫЗЫВУ ГРАМАДЗЯН 1986-1995 ГАДОЎ НАРАДЖЭННЯ НА ТЭРМІНОВУЮ ВАЕННУЮ СЛУЖБУ, СЛУЖБУ Ў РЭЗЕРВЕ Ў ЖНІЎНІ-ЛІСТАПАДЗЕ 2013 ГОДА"

На падставе артыкула 35 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” ў рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2003 года, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2013 года №337 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы і рэзервістаў і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве ў жніўні-лістападзе 2013 года” і з мэтай арганізаванага прызыву грамадзян Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт рашыў



ПАЛАЖЭННЕ аб парадку арганізацыі раённага моладзевага спаборніцтва

ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку арганізацыі раённага моладзевага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжа і зернебабовых культур у 2013 годзе і падвядзенні яго вынікаў

У раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжа і зернебабовых культур у 2013 годзе прымаюць удзел і прызнаюцца пераможцамі аграномы, інжынеры, старшыя камбайнеры і камбайнеры збожжаўборачных камбайнаў моладзевых экіпажаў, маладыя вадзіцелі транспартных сродкаў на адвозцы зерня ад камбайнаў сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў ва ўзросце да 31 года (па стане на 1 ліпеня 2013 года).



АБ АБМЕЖАВАННІ ЧАСУ ПРОДАЖУ СПІРТНЫХ НАПОЯЎ

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт
Распараджэнне ад 2 жніўня 2013 года № 126р

г. Дзятлава, Гродзенская вобласць

АБ АБМЕЖАВАННІ ЧАСУ ПРОДАЖУ СПІРТНЫХ НАПОЯЎ

На падставе рашэння Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 29 ліпеня 2011 года №288 “Аб зацвярджэнні мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму на 2011-2015 гады ў Дзятлаўскім раёне”, для прафілактыкі п’янства і алкагалізму, зніжэння ўзроўню спажывання алкаголю і яго негатыўных наступстваў:



ВЫНІКІ РАЗГЛЯДУ МЕРКАВАННЯЎ ГРАМАДЗЯН

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 красавіка 2013 года №168 “Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў” у Дзятлаўскім раёне пачалася работа па аптымізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання сельсаветаў з улікам межаў сельскагаспадарчых арганізацый.

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт паведамляе, што на афіцыйным сайце Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і ў раённай газеце “Перамога” было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб змяненнях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Дзятлаўскага раёна: скасаванне Рудаяварскага і Раготнаўскага сельсаветаў, змяненне межаў Парэцкага і Дварэцкага сельсаветаў.



РАШЭННЕ ГРОДЗЕНСКАГА АБЛАСНОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА АД 20 САКАВІКА 2013 ГОДА №161

Аб увядзенні ў 2013 годзе часовага абмежавання руху транспартных сродкаў, самаходных машын па мясцовым дарогах агульнага карыстання
На падставе абзаца чацвёртага часткі трэцяй артыкула 19 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 года “Аб дарожным руху” Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт рашыў:

1. Увесці часовае абмежаванне руху транспартных сродкаў, самаходных машын, нагрузка на адзіночную вось якіх складае больш за 6 тон, па мясцовых дарогах агульнага карыстання згодна з дадаткам:

1.1. З 25 сакавіка па 25 красавіка (далей -- веснавы перыяд).
Часовыя абмежаванні, устаноўленыя на веснавы перыяд, не распаўсюджваюцца на транспартныя сродкі, самаходныя машыны, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, лекавых сродкаў, дызельнага паліва, бензіну, звадкаванага газу і маторнага масла, насеннага фонду, жывых жывёлаў, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, пошты і паштовых грузаў, а таксама перавозкі, звязаныя з прадухіленнем ці ліквідацыяй надзвычайных сітуацый.