Адукацыя

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Першы раз у новы клас

Свята першага школьнага званка для Казлоўшчынскай сярэдняй школы супала з доўгачаканай і знакавай падзеяй - адкрыццём новага корпуса пачатковай школы.

Адкрыццё новага будынка падрыхтавалі менш, чым за год. Раней ён належаў Казлоўшчынскаму ліцэю, пасля перайшоў ва ўласнасць школы. За працу ўзяліся будаўнікі лідскага ААТ "Будвектар", якія ўжо не адзін год паспяхова супрацоўнічаюць з нашым раёнам.

- Новая школа - сапраўды выдатная, - расказвае дырэктар Казлоўшчынскай сярэдняй школы Ігар Данільчык. - Тут размяшчаюцца 8 прасторных вучэбных кабінетаў, карэкцыйны пункт, таксама абедзенная зала, прыгожае фае, гардэроб, добрая гульнёвая пляцоўка. У новым корпусе будуць займацца 130 вучняў, па два класы ў паралелі з першага па чацвёрты год навучання. Менавіта яны сапраўды ацэняць усе выгоды новай школы.



Школьны вітальны званок

1 верасня ва ўсіх навучальных установах нашай краіны прайшлі евяточныя лінейкі, прымеркаваныя да Дня ведаў і пачатку новага навучалышга года. На Дзятлаўшчыне сёлета за школьныя парты селі 2800 вучняў, 293 з якіх - зрабілі гэта ўпершыню.

Мы скіруем свой маршрут у школу №3 горада Дзятлава, куды ўжо пацягнуліся прыгожа прыбраныя чародкі школьнікаў з букетамі кветак.

Дзень ведаў - свята, крыху сумнае для вучняў (канікулы ж скончыліся!), хвалюючае - для бацькоў, якія ў выхадны суботні дзень змаглі сустрэць яга разам з дзецьмі, адказнае - для настаўнікаў, перад якімі - здзяйсненне важных адукацыйных задач у новым навучальным годзе. Гэта апошняе такое вераснёўскае свята для выпускнікоў, якіх сёлета ў школе №3 - 62, і самае першае для 74 нядаўна яшчэ гарэзаў-дашкольнікаў, а цяпер ужо сур'ёзных людзей - першакласнікаў.



Сустракаліся ветэраны педагагічнай працы

У актавай зале Дзятлаўскай гімназіі №1 адбылася сустрэча ветэранаў педагагічнай працы гэтай установы з працуючымі настаўнікамі і прадстаўнікамі райкама прафсаюза работнікаў адукацыі. Мэтай сустрэчы было абмеркаванне работы прафкама гімназіі з настаўнікамі-пенсіянерамі.

Мерапрыемства праходзіла ў цёплай сяброўскай атмасферы за кубачкам чаю. Урачысты тон задалі гімназісты са сваімі музычнымі выступленнямі. Не адстала ад іх старэйшае пакаленне. Ветэраны разам з кіраўніком музычнага гуртка Д. I. Мазыркам выканалі некалькі песень-імправізацый.

I. У. Зубрыліна, старшыня прафсаюзнага камітэта гімназіі, расказала, што да іх пярвічнай прафарганізацыі адносяцца 23 ветэраны педагагічнай працы. Работу з імі курыруе камісія па сацыяльна-бытавых пытаннях (старшыня М. Ф. Мордас) і камісія па культурна-масавай рабоце (старшыня Н. П. Клімец).



Рэспубліканская нарада работнікаў адукацыі

28-29 жніўня ў Мінскім Палацы Рэспублікі адбылася рэспубліканская нарада работнікаў адукацыі з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі. На ёй абмяркоўваліся самыя злабадзённыя праблемы адукацыі: сацыяльны статус настаўніка, якасць падрыхтоўкі педагагічных кадраў у краіне, аптымізацыя структуры і зместу падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, гатоўнасць установаў адукацыі да новага навучальнага года.

Таксама кіраўнік нашей дзяржавы запатрабаваў вызваліць настаўнікаў і выкладчыкаў ад бюракратычнай паперавытворчасці.



Жнівеньская педагагічная нарада

26 жніўня ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшла жнівеньская педагагічная парада, на якой прадстаўнікі выканаўчай улады раёна, уп-раўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, настаўнікі Дзятлаўшчыны падзяліліся дасягненнямі і набыткамі ў сферы адукацыі і выхавання, абмеркавалі праблемы і планы на новы навучальны год.

Перад педагагічнай нарадай сваю творчую справаздачу "трымалі" калектывы ўстановаў адукацыі раёна — у фае працавала выстава-продаж. Вучні і настаўнікі мелі магчымасць сябе паказаць, на іншых паглядзець і набыць што-небудзь карыснае.

Чаго тут толькі не было: агародніна, вырашчаная на прышкольных участках, якою гандлявалі Круцілавіцкі д/с-СШ і Хвінявіцкі д/с-СШ; вырабы з дрэва ад Белагурнаўскага д/с-БШ; калекцыя лялек, зробленая рукамі выхавальнікамі Дзятлаўскага д/с №1; пано, сурвэткі, падушкі і іншыя вырабы, прадстаўленыя Міроўшчынскім міжшкольным УПК, і многае іншае.



Узнагарожданы!

Нагрудным значком Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Выдатнік адукацыі":
- Валерый Васільевіч Ішуцін, дырэктар Дзятлаўскага дзіця-чага дома.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
- Ірына Львоўна Бараноўская, настаўніца матэматыкі Наваельнянскай сярэдняй школы;



Падрыхтаваліся на выдатна

Жнівеньскі агляд-конкурс гатоўнасці ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года на Дзятлаўшчыне стаў добрай традыцыяй. Нядаўна вызначыліся сёлетнія пераможцы.

Сярод школ лепшай прызнана Наваельнянская СШ (кіраўнік — М. Я. Лашкоўская); на другой пазіцыі — СШ № 1 г. Дзятлава (Н. С. Белавус); трэцяе месца за навучальна-педагагічным комплексам "Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа" (С. А. Гузоўскі).