Адукацыя

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"НАМ ДАВЕРАНА ПАМЯЦЬ"

Раённы конкурс пад такой назвай, скіраваны на гісторыка-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, стартаваў на Дзятлаўшчыне ў верасні 2013 года. Ён прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі і завершыцца ў маі 2015 года.

Конкурс уключае ў сябе пяць намінацый. Намінацыя "У авангардзе патрыятычных справаў" запрашае школьнікаў адлюстраваць комплекс яркіх высокапатрыятычных справаў, арганізатарамі якіх яны былі. У красавіку сёлетняга года ўстановы адукацыі прадастваяць на суд журы свае тэматычныя фотакалажы. У наступным годзе -- відэаматэрыялы.



СЯМЕЙНЫЯ КАШТОЎНАСЦІ НА ПЕРШЫМ ПЛАНЕ

Педагогі Дзятлаўшчыны вырашылі прысвяціць 2014 год сям'і і захаванню сямейных каштоўнасцяў. У межах комплекснай праграмы выхавання дзяцей і моладзі ў Гродзенскай вобласці на 2012-2015 гады запланавана павышэнне прэстыжу сям'і ў грамадстве і арганізацыя бацькоўска-педагагічнага руху "Школа і сям'я -- велічыні роўнаадказныя і роўназацікаўленыя ў лёсе дзіцяці".

Згодна з праграмай супрацоўніцтва школы і сям'і, у красавіку 2014 года на Дзятлаўшчыне пройдзе раённае сямейнае свята "Родительский дом -- начало начал", у падрыхтоўку да якога ўжо ўключыліся ўстановы адукацыі раёна, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Дзятлава, Дзятлаўскі цэнтр турызму і краязнаўства, Казлоўшчынскі эколага-біялагічны цэнтр.



АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ, СПОРТУ І ТУРЫЗМУ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЙВЫКАНКАМА АДЗІН З ЛЕПШЫХ У ВОБЛАСЦІ

Па выніках штогадовага конкурсу на лепшую арганізацыю работы сярод аддзелаў сваёй падгрупы другое месца ў вобласці заняў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Як педагогам Дзятлаўшчыны ўдалося дасягнуць высокіх вынікаў? На што яны будуць звяртаць асаблівую ўвагу ў далейшым? Пра гэта і многае іншае карэспандэнтка газеты гутарыла з начальнікам аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама І. Кухарэвічам.

-- Ігар Станіслававіч, ведаю, што Дзятлаўшчына не першы раз у тройцы лідараў.
-- Звычайна мы ўваходзім у тройку лепшых, але ў 2012 годзе вынікі пагоршыліся. Безумоўна, давялося правесці глыбокі аналіз дзейнасці за гэты перыяд, каб знайсці і выправіць недахопы. Усе асноўныя паказчыкі работы аддзела курыруюцца нашымі спецыялістамі, вынікі штоквартальна аналізуюцца. Гэта дазваляе ўбачыць тыя накірункі, дзе мы добра працуем, і тыя, на якія варта скіраваць асаблівую ўвагу.



НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНЕ БУДЗЕ ПАБУДАВАНЫ ДЗІЦЯЧЫ ДОМ СЯМЕЙНАГА ТЫПУ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама інфармуе жыхароў раёна, што сёлета ў райцэнтры будзе пабудаваны і здадзены ў эксплуатацыю дзіцячы дом сямейнага тыпу. Вядзецца падбор кандыдатаў на ролю бацькоў-выхавальнікаў.

ШТО НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ БАЦЬКАМ-ВЫХАВАЛЬНІКАМ

Дзіцячы дом сямейнага тыпу -- гэта сям'я, якая прыняла на выхаванне ад пяці да дзесяці дзяцей-сірот і (або) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (але не больш за 10, уключаючы сваіх уласных). У межах сям'і муж і жонка выконваюць абавязкі па выхаванні дзяцей на падставе дагавора аб умовах выхавання і забеспячэння дзяцей і працоўнага дагавора.



ПАДАРЫЦЕ ЦЯПЛО ДУШЫ ДЗЕЦЯМ -- СТАНЬЦЕ ПРЫЁМНЫМІ БАЦЬКАМІ

Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама ў сувязі з будаўніцтвам у раёне дзіцячага дома сямейнага тыпу для ўладкавання дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, праводзіць падбор кандыдатаў на пасады бацькоў-выхавальнікаў.

Згодна з палажэннем аб дзіцячым доме сямейнага тыпу, зацверджаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2006 года №289, дзіцячы дом сямейнага тыпу -- гэта сям'я, якая прыняла на выхаванне ад 5 да 10 дзяцей-сірот і (або) дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Такім чынам, агульная колькасць дзяцей у дзіцячым доме сямейнага тыпу, уключаючы родных і ўсыноўленых, не павінна перавышаць 10 чалавек. У першую чаргу дзеці перадаюцца на выхаванне ў поўныя сем'і. Пры падборы бацькоў-выхавальнікаў пераважным правам карыстаюцца грамадзяне, якія маюць педагагічную, псіхалагічную або медыцынскую адукацыю, станоўчы вопыт выхавання дзяцей у якасці бацькоў, усынаўляльнікаў, прыёмных бацькоў, апекуноў. Бацькамі-выхавальнікамі могуць быць дзеяздольныя асобы як жаночага, так і мужчынскага полу ва ўзросце ад 25 гадоў.



У ЯКІХ УСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ НАЙБОЛЬШ СПРЫЯЛЬНЫЯ ЎМОВЫ ДЛЯ ПРАЦЫ

Кіраўніцтвам аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю аховы працы і прафілактыкі вытворчага траўматызму ва ўстановах адукацыі раёна. У склад камісіі, якая вызначала пераможцаў, уваходзілі намеснік начальніка Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы І. Стромскі, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама С. Латушка, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі С. Фабішэўскі, інжынер па ахове працы аддзела адукацыі, спорту і турызму М. Ходар.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі былі: адсутнасць ва ўстанове на працягу справаздачнага перыяду траўматызму і прафесійных захворванняў, паляпшэнне ўмоваў і аховы працы, стварэнне сістэмы кіравання аховай працы, забеспячэнне работнікаў санітарна-бытавымі памяшканнямі, правядзенне атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы, наяўнасць кабінетаў і куткоў па ахове працы і іншыя.



"ЧАМАДАН СЯМЕЙНЫХ ТРАДЫЦЫЙ І КАШТОЎНАСЦЯЎ"

У адной з выставачных залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя міні-праекта "Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў", над якім некалькі месяцаў працавалі школьнікі раёна. Гэта другі па ліку этап раённага доўгатэрміновага сумеснага праекта "Музей у чамадане", распрацаванага ў межах раённай праграмы выхавання школьнікаў. Яго на працягу 2012-2015 гадоў рэалізуюць музей і аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Першы міні-праект "Чамадан памяці" быў прадстаўлены жыхарам раёна сёлета вясной. Яго прэзентацыя таксама праходзіла ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Над астатнімі этапамі праекта школьнікам яшчэ давядзецца папрацаваць. Справаздачныя выставы плануецца ладзіць кожныя паўгода. Апошняя з іх -- "Трафеі вайны" -- будзе прысвечана 70-годдзю Вялікай Перамогі.



З ДЗІЦЯЧЫМ САДАМ – З НАРАДЖЭННЯ

На пачатку лістапада дзіцячы садок №2 горада Дзятлава ўзначаліла Святлана Васільеўна Ус. Вопытны педагог, яна 13 гадоў працавала выхавальніцай у гэтай навучальнай установе, таму ведае яе “знутры” і да дробязяў. Карэспандэнтка гутарыць з загадчыцай дзіцячага садка пра работу ўстановы, выхаванне дзяцей і навацыі ў дашкольнай педагогіцы.

-- Святлана Васільеўна, што новага ў дзіцячым садку з’явілася ў гэтым навучальным годзе?
-- Гэты навучальны год мы пачалі займацца па новай дашкольнай праграме. Згодна з ёй, у нашай навучальнай установе, апроч асноўнага адукацыйнага працэсу, аказваецца шэраг дадатковых платных паслугаў. Для дашкольнікаў 4-6 гадоў гэта харэаграфія, займальная англійская мова і ручное ткацтва (работа з тканінай, ніткамі, паперай). Для старэйшых дзяцей працуе бясплатны гурток па шахматах, заняткі ў якім вядзе Мікалай Іванавіч Венславоўскі. хочацца прадставіць яшчэ адну паслугу – мацярынскую школу, якая прадастаўляецца дзецям ад нараджэння да трохгадовага ўзросту. Матулі, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку змогуць, пры жаданні, запісацца ў такую “школу” і некалькі разоў на тыдзень наведваць дзіцячы садок, дзе займацца з дзецьмі і даваць практычныя рэкамендацыі па выхаванні будуць нашы педагогі. Больш за тое, мамы, якія толькі чакаюць з’яўлення на свет дзіцяці, таксама змогуць наведаць мацярынскую школу і атрымаць кансультацыі прафесіяналаў. Для тых бацькоў, хто хоча развіваць сваіх дзяцей у звыклай хатняй абстаноўцы, па жаданні будуць аказаны гувернёрскія педагагічныя паслугі. Праўда, гэта будзе каштаваць даражэй, чым заняткі ў сценах садка.



НОВЫ ДОМ ДЛЯ МАЛЕЧЫ

Сёлета Жукоўшчынская сярэдняя школа адзначыла свой 50-гадовы юбілей. Адным з лепшых падарункаў для школьнікаў, а найбольш для іх малодшых сяброў стала адкрыццё ў будынку школы новых, светлых, прасторных і ўтульных дашкольных груп.

У не па-лістападаўску цёплы асенні дзень навучальная ўстанова вітала ўсіх, хто прыйшоў раздзяліць радасць вялікага і такога доўгачаканага адкрыцця.
Новы дашкольны корпус сёлета прыняў 26 выхаванцаў у складзе дзвюх груп: 15 – малодшай і 11 – у старэйшай рознаўзроставай.

Распачаў урачыстае мерапрыемства дырэктар Жукоўшчынскага дзіцячага сада–сярэдняй школы Вадзім Аляксандравіч Палуносік. Ён павітаў гасцей, сярод якіх – старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Іосіфавіч Крахмальчык, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іванавіч Чырко, начальнік аддзела адукацыі Ігар Станіслававіч Кухарэвіч, старшыня СВК “Жукоўшчына” Іван Аляксандравіч Свіб, настаўнікі і бацькі выхаванцаў дзіцячага сада. Дырэктар адрасаваў шчырыя словы ўдзячнасці тым, дзякуючы каму адкрыццё новых дашкольных груп стала магчымым.



СТАН, ПРАБЛЕМЫ І ШЛЯХІ ПАВЫШЭННЯ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ Ў РАЁНЕ Ў 2013 - 2014 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ

Такой была тэма сёлетняй жнівеньскай нарады педагогаў раёна, якая 22 жніўня ў актавай зале раённага Дома культуры сабрала работнікаў сістэмы адукацыі Дзятлаўшчыны, прадстаўнікоў выканаўчай і распарадчай улады раёна. На пасяджэнні таксама прысутнічалі І. І. Крахмальчык, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама, Н. У. Нячаева, метадыст дзяржаўнай установы адукацыі "Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

На пачатку нарады настаўнікі павіталі маладых спецыялістаў, якіх сёлета на Дзятлаўшчыну прыехала толькі чатыры чалавекі, паабяцалі акружыць іх увагай і падтрымкай.

З тэматычным дакладам выступіў І. С. Кухарэвіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама. Ён зазначыў, што з мэтай забеспячэння паўнаты прадастаўлення адукацыйных паслугаў, стварэння ўмоваў для забеспячэння адукацыйных запытаў вучняў у раёне закрытыя Яварская СШ, Сачыўлянскі дзіцячы сад. Белагурнаўскі дзіцячы сад-базавая школа рэарганізавана ў дзіцячы сад-пачатковую школу, Горкаўскі дзіцячы сад базавая школа -- у базавую школу, Гезгалаўская гімназія -- у сярэднюю шкоу, Міроўшчынскі вучэбна-вытворчы камбінат -- не праводзіць набору навучэнцаў. Гэта звязана з кепскай напаўняльнасцю класаў, асабліва старэйшых.