Адукацыя

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РЭАЛІ3ОЎВАЕМ МАРЫ ДЗЯЦЕЙ I СПАДЗЯВАННІ БАЦЬКОЎ

Звяртаемся да бацькоў навучэнцаў 4-ых класаў. У вашых дзяцей не за гарамі развітанне з пачатковай школай. Аб складанасці і значнасці перыяду адаптацыі пяцікласнікаў да навучання ў сярэдняй школе напісана нямала. У сучасных умовах варыятыўнай адукацыі гэтае пытанне асабліва актуальнае.

5 клас — гэта пераход з пачатковай школы ў сярэднюю. 3-за змены структуры і зместу навучання ў дзяцей адбываюцца змены псіхалагічнага і вучэбнага характару. Мяняецца сацыяльнае акружэнне (новыя настаўнікі, дадаюцца новыя вучні і предметы) і сістэма дзеЙнасці. Навучэнец аказваецца ў новай сітуацыі, якая выклікае трывожнасць. Школьнікі ў гэты перыяд адчуваюць эмацыянальны дыскамфорт з-за няведання новых патрабаванняў педагогаў, асаблівасцяў навучання.



"У ГАСЦЯХ У КАЗКІ": ЧЫТАЕМ 3 ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ

У лістападзе 2014 года на Дзятлаўшчыне стартаваў адукацыйны інтэрнэт-праект "У гасцях у казкі”, створаны педагогамі Вольгай Міхайлаўнай Старыкавай, настаўніцай СШ №1 горада Дзятлава, і Святланай Іосіфаўнай Кетка, настаўніцай гімназіі №1 горада Дзятлава, для вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў. Аўтары праекта паабяцалі удзельнікам, што ў "Гасцях у казкі” іх чакаюць знаёмства са светам казак, цікавыя заданні, захапляльныя падарожжы ў свет кніг. I не падвялі: удалы развіваючы праект у хуткім часе ацанілі многія бацькі, ён заваяваў шырокую аўдыторыю, у сетцы Інтэрнэт да конкурсу далучыліся ўдзельнікі з іншых рэгіёнаў нашай краіны і наватз суседняй Расіі.

Аўтары праекта падабралі для дзяцей 10 Цікавых казак: “Папялушка" Шарля Перо, беларускую народную “Лёгкі хлеб”, “Бабуля Мяцеліца" і “Беласнежка і сем гномаў" братоў Грым, “Цвецік-сяміцвецік" Валянціна Катаева, “Сустрэча Новага года" Святланы Бондар, рускую народную - “Іван-царэвіч і шэры воўк", “Сярэбранае капытца" Паўла Бажова, “Мяшок яблыкаў" і “Ёлка" Уладзіміра Суцеева.



ГУЛЯЕМ. СТВАРАЕМ. РАЗВІВАЕМСЯ

На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар работнікаў адукацыі па актуальнай тэме: “Развіццё інтэлектуальна-творчых здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай правядзення конкурсаў і гульнёвых праграм”. Мерапрыемства праходзіла на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава ў форме творчай справаздачы.

Удзельнікі семінара сустрэліся ў фае ўстановы, дзе праходзіла выстава-прэзентацыя арганізацыйна-кіраўнічых матэрыялаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама “Гуляем. Ствараем. Развіваемся” і выстава сумеснай творчасці дзяцей, іх бацькоў і педагогаў установаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны.



С. ДУХОЎНІК: “НЕ БЫВАЕ ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ НЕ ХОЧУЦЬ РАЗМАЎЛЯЦЬ"

На базе дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава з 2012 года працуе адзіная у нашым раёне спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення. Тут дзеці вучацца не толькі правільна гаварыць, але і спасцігаюць свет, знаходзяць свае месца у калектыве
і выяўляюць уласныя здольнасці.

Адметнасць групы ў тым, што тут пастаянна працуе настаўнік-дэфектолаг Святлана Станіславаўна Духоўнік і два выхавальнікі са спецыяльнай адукацыяй - Вольга Уладзіміраўна Лашкоўская і Аліна Аляксандраўна Гіго. Заняткі па развіцці маўлення і навучанні грамаце тут абавязкова праходзяць з настаўнікам-дэфектолагам. На сёння ў “маўленчай” групе 13 дзяцей, розных па ўзросце. Дзеці на занятках працуюць у падгрупах і індывідуальна.



ФІНАНСАВЫ "ЛІКБЕЗ” СЯРОД ШКОЛЬНІКАЎ: маленькімі крокамі - у вялікую будучыню

У гімназіі №1 города Дзятлава адбылася прыемная падзея. На святочной лінейцы дыпломамі і памятнымі падарункамі ўзнагароджвалі пераможцаў абласной алімпіяды па фінансавай адукаванасці.

Такое мерапрыемства ў нашай краіне сярод навучэнцаў установаў агульнай сярэдняй адукацыі праводзіцца ўпершыню. Яго асноўная мэта - павышэнне фінансавай адукаванасці школьнікаў, выяўленне здольных і адораных хлопцаў і дзяўчат, развіццё іх інтэлектуальнага патэнцыялу і падрыхтоўка да перспектыўнай будучыні.

Арганізатарамі абласнога этапу алімпіяды выступілі Галоўнае ўпраўленне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, упраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.



НА ДЗЯТЛАЎШЧЫНУ ПРЫЕХАЛІ 16 МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ-ПЕДАГОГАЎ

Сёлета шэрагі настаўнікаў Дзятлаўшчыны папоўнілі 16 маладых спецыялістаў, двое з якіх знаходзяцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў (настаўніцы нямецкай мовы Жукоўшчынскага д/с-СШ і Рудаяварскага д/с-БШ), а таму фактычна ў класы 1 верасня прыдуць 14 маладых педагогаў. Палова з іх -- таксама настаўнікі замежнай мовы: 6 -- англійскай, 1 -- нямецкай. Нягледзячы на такую колькасць маладых спецыялістаў, у раёне пакуль яшчэ не хапае трох настаўнікаў матэматыкі, двух настаўнікаў нямецкай мовы, фізіка, двух хімікаў-біёлагаў, у гарадскіх школах ёсць патрэба ў двух педагогах-арганізатарах. Недахоп кадраў кампенсуюць за кошт сумяшчальнікаў.

Пачынаючыя педагогі ўжо пазнаёміліся з установамі і калектывамі, у якіх ім давядзецца працаваць.

Хто яны -- маладыя спецыялісты? Якія ўстановы адукацыі скончылі? Якога меркавання пра першае месца работы? Ці маюць творчыя задумкі і планы надалей? -- цікавілася карэспандэнтка газеты.



НАДЗЕІ -- НА МАЛАДЫХ

"Старанныя, актыўныя, таленавітыя, безумоўна, яны змогуць многага дасягнуць," -- так пра маладых спецыялістаў, педагогаў дадатковай адукацыі, якія ўжо другі год працуюць у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава і збіраюцца застацца тут надалей, гавораць іх калегі.

Гражына Сяргееўна Гульбіцкая і Алена Аляксандраўна Гурбан на Дзятлаўшчыну трапілі па размеркаванні і сёння аб гэтым ніколькі не шкадуюць. Жывуць маладыя спецыялісты ў добраўпарадкаваных кватэрах, якія ім выдзеліў аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.



ШКОЛЬНІКІ ПАДРАХУНКАВАЛІ АТРЫМАНЫЯ ДЫПЛОМЫ

Багаты на падзеі быў першы квартал 2014 года для раённых установаў адукацыі. Школьнікі і педагогі прынялі ўдзел у дзевяці абласных і двух рэспубліканскіх конкурсах.

Удзел у завочным этапе ХХ абласнога фестывалю-конкурсу "Таленты Прынямоння-2014" прымалі СШ №3 г. Дзятлава, гімназія №1 г. Дзятлава, СШ №1 г. Дзятлава, Гезгалаўская СШ, Жукоўшчынскі д/с-СШ, Таркачоўскі д/с-СШ, Вензавецкі д/с-СШ. Па выніках завочнага адбору (ацэньвалася дасланае відэа з выступленнем) былі запрошаны на гала-канцэрт навучэнка Вензавецкага д/с-СШ Яна Мармыш, якая падрыхтавала вакальны нумар, і навучэнка Таркачоўскага д/с-СШ Анастасія Клімец, якая выступала ў жанры канферанс -- чытала байку. Удзельніцы атрымалі за выступленні дыпломы ІІ ступені.
Абласны завочны конкурс экалагічных праектаў "Стварэнне экалагічнай сцяжынкі сваёй мясцовасці" быў выніковы для навучэнцаў СШ №1 г. Дзятлава, якія занялі другое месца, на трэцім месцы аказаліся школьнікі з Раготнаўскага д/с-СШ і школьнікі з Жукоўшчынскага д/с-СШ.



ЦЭНТР ТВОРЧАСЦІ ДЗЯЦЕЙ І МОЛАДЗІ ВЕДАЮЦЬ У ВОБЛАСЦІ І РЭСПУБЛІЦЫ

Першы квартал 2014 года быў выніковы для педагогаў і навучэнцаў цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава. Яны прынялі ўдзел у 7 абласных конкурсах, занялі чатыры першыя, два другія і адно трэцяе месцы.

Так, удзельнікі раённага клуба ды-джэяў Анжэліка Мішчанка, Дар'я Кончык, Святаслаў Каско (кіраўнік Ірына Анатольеўна Мішчанка) сталі пераможцамі абласнога конкурсу ды-джэяў "Зорны серпанцін".

У ліку абласных пераможцаў і самі педагогі цэнтра. На абласным этапе рэспубліканскага конкурсу метадычных распрацовак "Мой лепшы занятак" найбольш дастойнымі былі прызнаны работы Таццяны Пятроўны Ваніслаўчык і Алены Аляксандраўны Гурбан. Яшчэ адно першае месца прынесла работа, якая прымала ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу адукацыйных праграм КВЗ установаў адукацыі, аўтар -- Т. П. Ваніслаўчык. Матэрыялы-пераможцы адасланы ў Мінск для ўдзелу ў рэспубліканскім этапе конкурсаў.



РАЁННАЯ АКЦЫЯ ДА 70-ГОДДЗЯ ПЕРАМОГІ

У раёне стартуе моладзевая акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў, прымеркаваная да 70-годдзя Перамогі "Шануем і помнім". Удзел у ёй прымуць навучэнцы ўстановаў адукацыі Дзятлаўшчыны. Школьнікі павінны будуць заняцца добраўпарадкаваннем, азеляненнем і аднаўленнем замацаваных за імі помнікаў. Свае карысныя справы яны змогуць адлюстраваць у фотасправаздачы, якую і ацэніць журы: помнк да пачатку работы, валанцёры за справай, тое, што атрымалася ў выніку.

Паралельна класнымі кіраўнікамі і калектывамі будзе весціся азнаямленчая работа: школьнікі з фотаапаратамі ў руках адправяцца на экскурсіі па помніках раёна, будуць вывучаць іх гісторыю, пісаць рэфераты. Як мяркуецца, вынікам гэтай працы стане стварэнне турыстычных маршрутаў.