Адукацыя і выхаванне

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПРАФЕСІЯ "ПРЫЁМНЫЯ БАЦЬКІ"

На пачатку 2000 года ў жыццё некаторых сем'яў увайшло паняцце "прыёмнае бацькоўства". Гэты прынцыпова новы сацыяльна-сямейны інстытут і сёння выклікае шмат дыскусій як у спецыялістаў органаў аховы дзяцінства, якія ўдзельнічаюць у стварэнні прыёмных сем'яў, і саміх прыёмных бацькоў, так і ў шырокай грамадскасці. Што гэта -- "дзеці ў арэнду", дабрачыннасць і місіянерства за дзяржаўны кошт або магчымасць для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, жыць у сям'і? Паспрабуем разабрацца ў тонкасцях прыёмнага бацькоўства. Задача няпростая, бо злучыць мацярынства, бацькоўства з працоўнай дамовай і працоўнымі адносінамі па схеме "работнік" -- "наймальнік" дастаткова складана. Тым не менш, паспрабуем.

Прыёмная сям'я ствараецца рашэннем мясцовай выканаўчай і распарадчай улады, у аснове якой ляжыць заключэнне паміж "наймальнікам" і "работнікам" дзвюх дамоваў: тэрміновай працоўнай дамовы і дамовы аб перадачы дзіцяці на выхаванне. У выніку заключэння працоўнай дамовы прыёмная маці атрымлівае работу шляхам арганізацыі працоўнага месца на даму і заработную плату за свае паслугі па выхаванні прыёмнага дзіцяці. Як вынік заключэння дамовы аб перадачы дзіцяці на выхаванне ў прыёмную сям'ю, паміж прыёмнай маці і дзіцём узнікаюць праваадносіны па мадэлі "апякун" -- "падапечны". Значыць, прыёная маці -- гэта апякун дзіцяці-сіраты, які атрымлівае зарплату за выхаванне дзіцяці дома.



СЯМЕЙНЫЯ ФОРМЫ ЎЛАДКАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ-СІРОТ І ДЗЯЦЕЙ, ЯКІЯ ЗАСТАЛІСЯ БЕЗ АПЕКАВАННЯ БАЦЬКОЎ

Сям'я -- базавая ячэйка грамадства, адной з асноўных характэрных прыкметаў якой з'яўляецца імкненне да нараджэння, сацыялізацыі і выхавання дзяцей. Для дзіцяці сям'я -- гэта асяроддзе, у якім фарміруюцца ўмовы яго фізічнага, псіхічнага, эмацыянальнага і інтэлектуальнага развіцця, якія, безумоўна, ўплываюць на яго далейшае жыццё. Аднак не кожны з бацькоў з-за тых ці іншых прычын можа рэалізаваць свой бацькоўскі патэнцыял і справіцца з ускладзенымі на яго функцыямі. Гэта адбываецца ў тых сем'ях, дзе не задавальняюцца асноўныя жыццёвыя патрэбы дзіцяці, не абараняюцца яго правы і інтарэсы або наогул адсутнічаюць умовы для жыцця дзяцей. Як правіла, тады з'яўляецца небходнасць адабраць дзіця з сям'і і змясціць яго на дзяржаўнае забеспячэнне.

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года №73-З "Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекавання бацькоў", даюцца наступныя азначэнні гэтых тэрмінаў:

  • дзеці сіроты -- асобы ва ўзросце да 18 гадоў, у якіх памерлі абодва або адзіны бацька ці маці;
  • дзеці, якія засталіся без апекавання бацькоў -- асобы ва ўзросце да 18 гадоў, якія засталіся без апекавання адзінага або абодвух бацькоў у выніку пазбаўлення бацькоў бацькоўскіх правоў, прызнання недзеяздольнымі, абмежавана дзеяздольнымі, адсутнымі без вестак, аб'яўленні памерлымі, знаходжання бацькоў у вышуку, месцах утрымання пад вартай, хваробы, якая перашкаджае выкананню бацькоўскіх абавязкаў, адбывання пакарання ва ўстановах, якія выконваюць пакаранне ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі, пакідання іх бацькамі ў арганізацыях аховы здароўя, згоды бацькоў на ўсынаўленне (удачарэнне) дзяцей пры адмове бацькоў ад дзяцей і іх асобным пражыванні з дзецьмі, а таксама, якія знойдзены пакінутымі, і ў іншых выпадках адсутнасці апекавання бацькоў.



"ЛЮБОЗНАЙКА" ЗАПАЛЬВАЕ ЗОРАЧКІ

Дзятлаўшчына багата на таленты. Мы ганарымся нашымі алімпіяднікамі, выпускнікамі. Але дарога да грунтоўных ведаў і поспеху пачынаецца з дзіцячага сада. Тут маленькія гарэзы адкрываюць для сябе бязмежны свет ведаў. І калі на пажыўную глебу дзіцячай душы ўпала добрае насенне, то яно абавязкова прарасце.

Каб запальваліся новыя зорачкі і юныя інтэлектуалы рабілі свае першыя паспяховыя крокі, у яслі-садзе №1 г. Дзятлава прайшоў традыцыйны, сёмы па ліку, раённы інтэлектуальна-спартыўны конкурс для дашкольнікаў "Любознайка", удзел у якім прынялі 18 выхаванцаў з 14 установаў адукацыі. Праграма спаборніцтваў уключала ў сябе непасрэдна сам конкурс "Любознайка" і інтэлектуальна-спартыўны конкурс "Шашачная шкатулка".

Педагогаў і ўдзельнікаў павіншавала, пажадала поспехаў А. А. Чайкоўская, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.
Дзеці атрымалі свае парадкавыя нумары і накіраваліся ў падрыхтоўчую групу яслі-сада, каб прайсці іспыты. Заданні юным інтэлектуалам прапаноўвала метадыст аддзела адукацыі Т. І. Галаднова. Сярод іх былі: намаляваць геаметрычныя фігуры, якіх недастае да пабудовы квадрата; знайсці памылкі ў гульні "Даміно", намаляваць фігуры, адпаведныя прапанаваным па форме і памеры; падлічыць, колькі разоў у табліцы сустракаецца кожная літара і лічба і іншыя.



САЦЫЯЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЦЭНТР. ЯК ЁН ДЗЕЙНІЧАЕ

Сацыяльна-педагагічны цэнтр аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама адкрыты рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама ад 21 верасня 2004 года. Цэнтр прызначаны для стварэння комплекснай сістэмы сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, сацыяльна-прававой, карэкцыйна-рэабілітацыйнай дапамогі дзецям, бацькам і асобам, якія іх замяшчаюць, калі яны маюць патрэбу ў такой дапамозе.Цэнтр фарміруе заказ на аказанне паслугаў адукацыйным і іншым установам, прыватным асобам, якія маюць адну тэрытарыяльную прыналежнасць з цэнтрам. Заказ на паслугі фарміруецца на падставе запытаў. У цэнтры функцыянуюць метадычнае аб'яднанне прыёмных бацькоў і кансультацыйны пункт для бацькоў і дзяцей.

Асноўныя накірункі работы сацыяльна-педагагічнага цэнтра: дыягнастычны, карэкцыйны, рэабілітацыйны, карэкцыйна-развіваючы, метадычны, інфармацыйна-аналітычны. Цэнтр аказвае сацыяльна-педагагічную і псіхалагічную дапамогу, як правіла, дзецям ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, якія звярнуліся па дапамогу самастойна або па ініцыятыве бацькоў ці накіраваны ў цэнтр органамі аховы дзяцінства, а таксама ўстановай адукацыі, супрацоўнікамі ўнутраных спраў.