Адметныя даты

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


75 ГАДОЎ - ДЗЯТЛАЎСКАМУ РАЁНУ

У верасні 1939 года Чырвоная Армія вызваліла Заходнюю Беларусь. Закончыўся амаль дваццацігадовы перыяд акупацыі польскай уладай, збылася мара працоўных аб нацыянальным вызваленні і ўз’яднанні ў адзіную дзяржаву 18 верасня 1939 года было вызвалена і Дзятлава. У снежні таго ж года па ініцыятыве створаных органаў Савецкай улады быў праведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі. 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці быў утвораны Дзятлаўскі раён.

Пачалося новае жыццё. Сяляне атрымалі памешчыцкую зямлю, была праведзена нацыяналізацыя прамысловых прадпрыемстаў. Узначалілі гэтыя прадпрыемствы былыя рабочыя. Адкрываліся пачатковыя, сямігадовыя і сярэднія школы, дзе выкладанне вялося на роднай мове. На канец сакавіка 1940 года на Дзятлаўшчыне налічвалася 76 школ, дзе вучылася 6738 вучняў. У раёне з’яўляліся клубы, бібліятэкі, ствараліся бальніцы, фельчарскія пункты, амбулаторыі, дзе лячэнне было бясплатным. У 1940 годзе было ўтворана 8 калгасаў.



ГАЗЕЦЕ “ПЕРАМОГА” - 70 ГАДОЎ

21 верасня 1944 года - дата выхаду першага нумара газеты пасля вайны. У той час раённая газета, як калектыўны прапагандыст і арганізатар, натхняла сваімі палымянымі словамі людзей на дапамогу Чырвонай арміі ў разгроме германскага фашызму, заклікала дзятлаўчан на ударную працу па аднаўленні разбуранай гаспадаркі, павелічэнні сель-гаспрадукцыі, продажы яе дзяржаве.

На старонках газеты таго часу друкаваліся такія заклікі: “Усё для фронту", “Усё для перамогі над ворагам”, “Чырвонай Арміі - больш хлеба, мяса і малака", “Што ты зрабіў для перамогі над германскім фашызмам”. У той час газета друкавалася ў Навагрудку, спачатку на дзвюх палосах, перыядычнасцю два, а потым тры разы на тыдзень, тыражом крыху больш за тысячу экзэмпляраў. Рэдактарам яе быў Міхаіл Пятровіч Жураўлёў.



КАМСАМОЛ -- НАДЗЕЙНЫ СТАРТ І ПУЦЁЎКА Ў ВЯЛІКАЕ ЖЫЦЦЁ

29 кастрычніка -- 95 гадоў камсамолу і 50 гадоў беларускаму студатрадаўскаму руху

Ва ўсе часы моладзь -- гэта самая прагрэсіўная і актыўная частка грамадства. А таму і моладзевыя арганізацыі займаюць сваё пачэснае месца ў жыцці людзей і гісторыі краіны. Сёння маладыя людзі ўступаюць у шэрагі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", каб разам удзельнічаць у конкурсах, спаборніцтвах і акцыях, працаваць летам у складзе будатрадаў, ладзіць цікавыя экскурсіі, турысцкія злёты, велакросы і маршы памяці. А як жыла моладзь некалькі дзесяцігоддзяў таму, чым займаліся нашы таты і мамы, калі былі маладыя. Што такое "камсамол", чым гэтая грамадская арганізацыя была для моладзі 60-х, 70-х і пераломных 80-х? Аб гэтым карэспандэнтцы газеты расказалі былыя работнікі Дзятлаўскага раённага камітэта камсамола.



МІЛАНСКАМУ ЭДЫКТУ -- 1700 ГАДОЎ

2013 год багаты на памятныя і юбілейныя даты. Зусім нядаўна завяршыліся ўрачыстасці з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі і 1150-годдзя стварэння братамі Кірылам і Мяфодзіем азбукі, з якой быў пакладзены пачатак славянскай пісьменнасці. Шмат цікавых мерапрыемстваў было прымеркавана да гэтых свят. Усе яны стануць адметнымі падзеямі года. Тым не менш, у календары памятных дат прысутнічаюць яшчэ некалькі падзей, якія увагай грамадскасці, на шчасце, не абдзеленыя. Да іх адносіцца 1700-годдзе прыняцця Міланскага эдыкта святым роўнаапостальным Канстанцінам, першым імператарам Рымскай імперыі, які ажыццявіў неймавернае пасля шматвяковай гісторыі ганення дзеянне – хрысціянская вера набыла статус дзяржаўнай рэлігіі Візантыйскай імперыі.



СВЯТКАВАННЕ 1025-ГОДДЗЯ ХРЫШЧЭННЯ РУСІ НА ДЗЯТЛАЎСКАЙ ЗЯМЛІ

Вось ужо 1025 гадоў мінула з таго часу, калі ў межах Белай Русі заззяла святая Праваслаўная вера. Наша Царква, наша Айчына абавязана гэтым святому роўнаапостальнаму князю Уладзіміру, якого завуць Хрысціцелем Русі.

Што ж прынесла нашаму народу святая Праваслаўная вера? Перша за ўсё, вера дапамагла “набыць бясцэнны бісер Хрыста”. Вера ўзвяла па ўсёй Белай Русі святыя Божыя храмы і святыя манастыры. У манастырах пачала зараджацца наша пісьменнасць. Там былі адкрыты першыя школы. У веры – вытокі нашай культуры, жывапісу, архітэктуры. Праваслаўная вера зрабіла яркі адбітак на старажытнарускае грамадзянскае заканадаўства, змякчыўшы яго язычніцкія норавы і язычніцкую жорсткасць. Вера ў нашым народзе ўмацавала яго сямейныя асновы, якіх не было ў язычніцтве з яго мнагажэнствам.



АБРАЗОК

Да 185-годдзя з дня нараджэння Льва Талстога

Адзін з маіх любімых пісьменнікаў Леў Талстой пражыў цікавае і змястоунае жыццё, стаўшы самабытным класікам сусветнага прыгожага пісьменства. I сёння, у XXI стагоддзі, нам дарагія і каштоўныя талстоўскія ўрокі, яго бессмяротная спадчына.

Творчасць Льва Талстога запамінаецца яшчэ са школьнай пары. Гэтую творчасць не проста праходзяць на уроках, яна застаецца ў сэрцах і душах выхаванцаў. Гэта ён, як ніхто іншы, здолеў паказаць “дыялектыку душы" (М. Чарнышэўскі), сакрэты і загадкі якой мы працягваем разгадваць і ў наш звышімклівы час.



ЗАЦВЕРДЖАНА ЯШЧЭ АДНО СВЯТА

Пачынаючы з гэтага года, упершыню ў гісторыі Праваслаўнай царквы 15 верасня будзе адзначацца дадатковы дзень шанавання памяці святых набожных князя Пятра і княгіні Фяўронні, мурамскіх цудатворцаў.

Такое рашэнне прыняў Свяшчэнны Сінод яшчэ ў канцы мінулага года. Яно агучана прадстаяцелем Навагрудскай епархіі, Кіраўніком справамі Беларускага Экзархата, архіепіскапам Навагрудскім і Лідскім Гурыем на нядаўна прайшоўшым епархіяльным сходзе духавенства ў Жыровічах.



МУЗЕЙ. ЛЮСТЭРКА МІНУЛАГА

45 гадоў адчыняе свае дзверы перад наведвальнікамі Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Рашэнне аб яго стварэнні было прынята 29 жніўня 1966 года. Ужо праз два гады -- 5 мая 1968 года -- Музей народнай славы быў адкрыты для наведвальнікаў.

Ініцыятарамі адкрыцця музея былі тагачасны старшыня Дзятлаўскага райвыканкама С. Ц. Кабяк, першы сакратар райкама КПБ І. В. Крыжаноўскі. Непасрэдным стваральнікам музея быў М. Ф. Петрыкевіч. Дзякуючы напружанай працы, ён сабраў багатую і цікавую экспазіцыю.

Першая экспазіцыя Дзятлаўскага музея праіснавала да 1979 года. У сувязі з тым, што стваралася яна даволі паспешліва, узнікла неабходнасць яе перабудовы. У ліпені 1984 года -- да 40-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў -- была адкрыта новая экспазіцыя. Яна расказвала аб Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, утварэнні БССР, Вялікай Айчыннай вайне, вызваленні і аднаўленні народнай гаспадаркі раёна.

У 1997 годзе ў музеі быў створаны раздзел, прысвечаны старажытнай і сярэдневяковай гісторыі краю. У 2003 годзе частка залы з этнаграфічнымі матэрыяламі была абноўлена.



АДМЕТНЫЯ ДАТЫ ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ НА 2013 ГОД


Каляндар знамянальных і памятных датаў па гісторыі Дзятлаўскага раёна на 2013 год

ЛЮТЫ

1 лютага 1968 года — 45 гадоў таму быў створаны Дзятлаўскі лясгас. З 27.11.2000 года — Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова (ДЛГУ "Дзятлаўскі лясгас").

19 лютага 1948 года — 65 гадоў з дня стварэння калгаса "Расія" Дзятлаўскага сельсавета Дзятлаўскага раёна. З 30.06.2003 года — сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) "Русь-Агра".

МАЙ

5 мая 1968 года — 45 гадоў таму быў адкрыты для наведвання Дзятлаўскі музей народнай славы (заснаваны ў 1966 годзе).



УВЯДЗЕННЕ Ў ХРАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Увядзенне Найсвяцейшай Багародзіцы ў храм Гасподні, якое святкуецца ў аўторак, 4 снежня, з'яўляецца вялікай падзеяй для Праваслаўнай царквы. У гэты дзень упершыню была паказана свету веліч Маці Божай і яе роля ў лёсе кожнага чалавека, быў пакладзены пачатак збавення кожнага веруючага чалавека, надыходзіць час спраўджвання прароцтваў старазапаветнага перыяду.

Нідзе з кананічных кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету мы не сустрэнем апісання моманту прывядзення ў Іерусалімскі храм Найсвяцейшай Дзевы. Сюжэт святкавання ўзяты з пазнейшых, апакрыфічных (не напісаных асабіста апосталамі, але якія захаваліся як паданне) гістарычных помнікаў: Пратаевангелля Іакава, што адносіцца да другога стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым, і лацінскага Евангелля Псеўда-Матфея 9 стагоддзя. Вось аб чым яны апавядаюць.