Адметная дата

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


65 гадоў - Дварэцкаму льнозаводу

На прыемнай, святочнай ноце закончыўся 2019 год у працаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства "Дварэцкі льнозавод". 27 снежня калектыў адзначыў 65-годдзе свайго прадпрыемства.



Добрай душы чалавек

Хочацца расказачь пра чалавека, якога ведаюць усе настаўнікі раёна: і тыя, хто працуе, і тыя, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку. Яны не толькі ведаюць, але і паважаюць гэтую выдатную жанчыну за яе справядлівасць, добразычлівыя адносіны да людзей, уменне зразумець кожнага, дапамагчы, падтрымаць. Гаворка ідзе пра Людмілу Васільеўну Саванец, метадыста аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама.

"Пакланіцеся, людзі, з павагай, па планеце настаўнік ідзе..." — гэтыя словы пра яе, бо яна — настаўніца настаўнікаў, мудры кіраўнік-дарадчык, які імкнецца зрабіць навучанне цікавым. Людміла Васільеўна вучыць маладых педагогаў праводзіць заняткі ў школах так, каб кожны іх урок быў творчым, захапляльным, цікавым для вучняў, каб яны пасля сказалі: "Дзякуй за ўсё, што вы для нас зрабілі". А як прыемна настаўніку, калі яго былыя вучні кажуць шчырыя словы падзякі за добрае выхаванне, за тое, што яны сталі годнымі людзьмі.