Абласны семінар



"Асаблівым" дзецям - асаблівая ўвага

18 кастрычніка ў гімназіі №1 горада Дзятлава прайшоў абласны семінар кіраўнікоў сацыяльна-педагагічных цэнтраў, цэнтраў
карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі па тэме "Арганізацыя сістэмнага ўзаемадзеяння сацыяльна-педагагічных



ЯК СУПРАЦЬДЗЕЙНІЧАЦЬ ДАМАШНЯМУ ГВАЛТУ

Гэтае пытанне абмяркоўвалі на абласным семінары-трэнінгу сродкаў масавай інфармацыі, які прайшоў ва Упраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама ў межах рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Дом без гвалту", журналісты абласных і рэгіянальных выданняў, радыё і тэлебачання. Іх увазе разгорнутую праграму выступленняў прапанавалі прадстаўнікі адказных службаў аблвыканкама і абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Чаму для грамадства важна ўмешвацца ў сямейныя канфлікты, калі яны выходзяць за межы дазволенага, расказала Р. Скамарошка, старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Гвалт у сям'і -- гэта наўмысныя дзеянні фізічнай, псіхалагічнай, сэксуальнай, эканамічнай накіраванасці аднаго чалаваека ў адносінах да іншага члена або членаў сям'і, якія ўяўляюць сабой цыкл, што паўтараецца з павелічэннем частаты. Калі гвалтоўныя дзеянні ў сям'і адбыліся аднойчы, яны абавязкова паўторацца. Наступствы гвалту даволі сур'ёзныя: стрэс, дэпрэсіі, злоўжыванне алкаголем, страта самастойнасці, частая змена месца працы, міграцыя насельніцтва, смерць ад нанесеных пабояў. Таму Чырвоны Крыж інфармуе насельніцтва, што ахвяры дамашняга гвалту не павінны саромецца звяртацца па дапамогу да спецыялістаў. Яны павінны ведаць просты алгарытм дзеянняў, якія дапамогуць пазбегнуць цяжкіх наступстваў: прадумаць кожны крок, паведаміць пра сваю сітуацыю таму, каму давяраюць, знайсці месца, куды можна ўцячы ад агрэсара. Пра такія часовыя прытулкі для ахвяраў дамашняга гвалту расказала Раманія Скамарошка.