Абарона

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Пра ўхілістаў і асаблівасці прызыву

Гэтай вясной 26 дзятлаўчан папоўнілі рады Узброеных Сіл і іншых воінскіх
фарміраванняў.

Многія прызыўнікі аднесліся з вялікай адказнасцю да выканання свайго канстытуцыйнага абавязку і цяпер з гонарам абараняюць тэрытарыяльную цэласнасць і незалежнасць нашай краіны.



70 ГАДОЎ НА АБАРОНЕ АЙЧЫНЫ

12 ліпеня споўнілася 70 гадоў з той пары, як распараджэннем Баранавіцкага абласнога ваеннага камісарыята быу сфарміраваны Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят Баранавіцкай вобласці. Ушанаваць гэту знакавую падзею сабраліся у фае абноуленага пасля рамонту будынка ваенкамата сённяшнія яго работнікі, тыя, хто калісьці служыу і працавау на абароне Аичыны, і запрошаныя госці урачыстасці.

Сямідзесяцігадовая гісторыя Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята помніць мноства важных гістарычных паваротаў, сярод якіх часовае расфарміраванне, рэарганізацыя, пераход да новай штатнай структуры. Аднак у любой сітуацыі арганізацыя заставалася вернай свайму галоўнаму абавязку - абароне Радзімы. Плённай працы і годнаму выкананню функцый ваеннага камісарыята заўжды спрыялі тыя, хто паспяхова і адказна кіраваў установай на працягу сямі дзесяцігоддзяў. А гэта 14 ваенных камісараў, першы з якіх, І.І. Панамароў, узначальваў арганізацыю ў першыя гады пасля вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.



БНТУ: Дзень адчыненых дзвярэй

26 лістапада 2011 года на ваенна-тэхнічным факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта будзе праводзіцца Дзень адчыненых дзвярэй.

Адрас: г. Мінск, праспект Незалежнасці, 59, вучэбны корпус БНТУ №4 (праезд аўтобусам да
прыпынку "Вуліца П. Броўкі" або на метро да станцыі "Плошча Я. Коласа").



Служаць Айчыне

Прайсці службу ў войску — абавязак сапраўднага мужчыны. У ліпені рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь папоўніла чарговая партыя прызыўнікоў з Дзятлаўшчыны. Хутка пачнецца восеньская прызыўная кампанія. Пра яе асаблівасці, пра тых, хто ўжо служыць, і тых, каму прыспеў час атрымаць павесткі, карэспандэнтка гутарыла з Аляксандрам Аляксандравічам Панкевічам, начальнікам групы прызыву на ваенную службу Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята.

— Аляксандр Апяксандравіч, як прайшоў летні прызыў на Дзятлаўшчыне? Колькі юнакоў было прызвана, у якія часці?
— Прызыў прайшоў паспяхова. Ён доўжыўся з мая па ліпень. У час прызыву 14 хлопцаў з нашага раёна накіраваны на тэрміновую ваенную службу ў сілавыя структуры: сем чалавек — у органы пагранічнай службы (г. Ліда) і сем — у падраздзяленні МУС (г. Гродна, н.п. Аколіца).



Ваенна-спартыўная гульня "Зарніца"

9 мая на гарадскім стадыёне і ў спартыўнай зале СШ №1 праходзілі спаборніцтвы раённай ваенна-спартыўнай гульні "Зарніца".

13 школьных каманд удзельнічалі ў конкурсе строю і песні, стральбе, лёгкаатлетычнай эстафеце.

Школьнікі спаборнічалі ў трох відах, і на гэтым выпрабаванні не закончаны. 18-19 мая будзе праводзіцца злёт піянерскіх дружын, і ў час яго адбудуцца спаборніцтвы на паласе перашкодаў. Будуць прапанаваны юнармейцам іншыя конкурсы.

Па выніках спаборніцтваў, якія адбыліся 9 мая, перамогу атрымала каманда СШ №3 г. Дзятлава. Другое месца заняла каманда Казлоўшчынскай школы, трэцяе — Наваельнянскай СШ. Юнармейцаў гэтых школ добра падрыхтавалі да спаборніцтваў іх педагогі — В. У. Урбановіч, С. У. Буяк, С. У. Сокал.