Абітурыенту

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Абаяльнасць і вытрымка

На першы погляд здаецца, што гэта толькі мужчынская работа - ратаваць чалавечыя жыцці пры пажары, аварыі, катастрофе, няшчасным выпадку. Але аказваецца, што нават у такой складанай і небяспечнай сферы ёсць месца для прадстаўніц слабога полу.



Прафарыентацыя вырашыла лёс

Выпускнік сярэдняй школы №3 горада Дзятлава Іван Панасевіч часта задумваўся пра будучую прафесію. Зрабіць правільны выбар дапамаглі прафарыентацыйныя заняткі. У час аднаго з іх школу наведаў афіцэр з Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь (цяпер - начальнік курса, на якім навучаецца Іван, капітан Вячаслаў Разумны).



Акадзмія МУС дае пуцёуку у жыццё

Не далека той час, калі выпускнікі павінны канчаткова вызначыцца з будучай прафесіяй. Хтосьці для сябе цвёрда вырашыў, кім стане, а хтосьці яшчэ вагаецца. Лепшая падказка для многіх - прыклады іншых людзей.



Распрастай крылы, будучы ваенны

У сярэдняй школе №1 горада Дзятлава 28 студзеня для навучэнцаў выпускных класаў у рамках прафарыентацыйнай работы была арганізавана сустрэча з прадстаўнікамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі.



ЁСЦЬ ТАКАЯ ПРАФЕСІЯ -- РАДЗІМУ АБАРАНЯЦЬ

Нашы землякі, жыхары горада Дзятлава Аляксандр Жых і Алег Юшкевіч -- курсанты ваенна-тэхнічнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта г. Мінска. Хлопцы набываюць спецыяльнасць інжынераў. Іх спецыялізацыя -- "Шматмэтавыя гусенічныя і колавыя машыны (эксплуатацыя і рамонт бронетанкавага ўзбраення і тэхнікі)".

Сёння курсанты вырашылі падзяліцца ўражаннямі аб вучобе, ваенным факультэце і будучай прафесіі з вучнямі старэйшых класаў Дзятлаўшчыны. Магчыма, хто-небудзь з заўтрашніх абітурыентаў таксама пажадае звязаць выбар будучай прафесіі з прафесіянальнай службай у Беларускай арміі.
-- Вы ўжо маеце за плячамі пэўны вопыт і не адну гадзіну заняткаў. Ці многаму вас паспелі навучыць?



2014: ЯК СТАЦЬ ВАЙСКОЎЦАМ?

Падрыхтоўку афіцэрскіх кадраў для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і транспартных войскаў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць не толькі рэспубліканскія ваенныя ВНУ. Афіцэраў для беларускай арміі рыхтуюць і ваенныя ўстановы адукацыі іншых краінаў, з якімі заключаны міжнародныя дамовы. Правілы прыёму ў іх зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 года №24, 1/7253 і прававымі актамі Міністэрства абароны.

На дзённую форму атрымання вышэйшай адукацыі ў ваенныя навучальныя ўстановы іншых краін прымаюцца на конкурснай аснове грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй ці сярэднюю спецыяльную адукацыю ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, хто дасягнуў гэтага ўзросту ў год паступлення. На ўсе спецыяльнасці прымаюцца толькі асобы мужчынскага полу.



Абітурыентам-2014: ЯК АТРЫМАЦЬ ПРАФЕСІЮ ВАЙСКОЎЦА?

Да 1 красавіка маюць магчымасць падаць заяву ў Дзятлаўскі раённы ваенны камісарыят юнакі з ліку грамадзянскай моладзі, якія жывуць на тэрыторыі Дзятлаўшчыны і збіраюцца паступаць на ваенныя факультэты ўстановаў адукацыі горада Мінска: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Мінскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж,Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і на ваенна-медыцынскі факльтэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У камісію па папярэднім адборы Дзятлаўскага раённага ваеннага камісарыята могуць звяртацца юнакі ва ўзросце ад 17 да 21 года, у тым ліку тыя, хто дасягнуў названага ўзросту ў год паступлення, якія атрымалі агульную сярэднюю адукацыю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй адукацыяй або сярэднеспецыяльную адукацыю і маюць адпаведны дакумент аб адукацыі.



СТАЦЬ СЛЕДЧЫМ -- ГЭТА ПРЭСТЫЖНА

Уяўленне аб прафесіі следчага ў большасці людзей фарміруецца пад уплывам кінастужак і тэлеперадач, сродкаў масавай інфармацыі. У некаторых прафесія следчага па-ранейшаму асацыіруецца са службай у міліцыі, пракуратуры, Дэпартаменце фінансавых расследаванняў. Так было да нядаўняга часу. Цяпер ні ў адной з гэтых структур ужо няма следчых падраздзяленняў. Як вядома, у нашай краіне створана і з 1 студзеня 2012 года працуе новая праваахоўная структура -- Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь, які аб'яднаў следчых розных ведамстваў.

Следчы камітэт уяўляе сабой адзіную самастойную ваенізаваную арганізацыю, падпарадкаваную кіраўніку дзяржавы. Супрацоўнікі Следчага камітэта з'яўляюцца прадстаўнікамі дзяржаўнай улады і знаходзяцца пад абаронай дзяржавы, маюць гарантыі і кампенсацыі. Напрыклад, супрацоўнік Следчага камітэта, які праслужыў больш за пяць гадоў, мае права на льготнае крэдытаванне на будаўніцтва жылля. Пры пераездзе на новае месца працы, у сувязі з пераводам, супрацоўнік мае права на перавоз усімі відамі транспарту, акрамя паветранага, да 10 тон уласнай маёмасці за кошт сродкаў Следчага камітэта. Супрацоўнікі і члены іх сем'яў маюць права на бясплатнае медыцынскае абслугоўванне ў арганізацыях аховы здароўя органаў унутраных спраў.



2013: НЕ ЎПУСЦІ СВОЙ ШАНС

Сёлетняя ўступная кампанія практычна падышла да свайго завяршэння, аднак Казлоўшчынскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй нагадвае сённяшнім абітурыентам, што шанс атрымаць адукацыю яшчэ застаецца. Пра тое, як адначасова паступіць вучыцца, знайсці спонсара і будучае месца працы, карэспандэнтка спытала ў дырэктара ліцэя Міхаіла Губара.

-- Міхаіл Яўгенавіч, раскажыце падрабязней пра магчымаць атрымаць адукацыю ў ліцэі пры падтрымцы сельскагаспадарчых арганізацый.
-- Сёлета выпускнікі школ, якія жадаюць атрымаць спецыяльнасць у Казлоўшчынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі і ў далейшым працаваць у сельскай гаспадарцы, могуць вучыцца ў нас па накіраванні сельгаскааператываў Дзятлаўскага раёна і атрымліваць стыпендыю непасрэдна з фонду гаспадаркі. Была вызначана і сума стыпендыі – 500 тысяч рублёў.



ШТО НЕАБХОДНА ВЕДАЦЬ ПРА ЦЭНТРАЛІЗАВАНАЕ ТЭСЦІРАВАННЕ

Сёлета цэнтралізаванае тэсціраванне ў нашай рэспубліцы будзе праходзіць з 14 па 28 чэрвеня. Для ўдзелу ў ім абітурыенты павінны быць зарэгістраваны ў адным з пунктаў рэгістрацыі: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 110; г. Ваўкавыск, вул. Сацыялістычная, 33; г. Ліда, вул. Савецкая, 18.

У 2013 годзе будуць дзейнічаць ранейшыя правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэдне-спецыяльныя навучальныя ўстановы рэспублікі, зацверджаныя ўказам кіраўніка дзяржавы ад 7 лютага 2006 года №80. Аднак пастановай Міністэрства адукацыі Беларусі ад 20 лютага 2013 года №8 вызначана ніжняе значэнне тэставага бала, пачынаючы з якога ў гэтым годзе абітурыенты будуць мець магчымасць падаць дакументы ў ВНУ: 10 балаў па вучэбных дысцыплінах "Руская мова" або "Беларуская мова"; 15 балаў -- "Матэматыка", "Фізіка", "Хімія", "Біялогія"; 20 балаў -- "Гісторыя Беларусі", "Сусветная гісторыя навейшага часу", "Грамадазнаўства", "Геаграфія", "Замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская)".