7 верасня - Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: АНДРЭЙ АБРАЖЭЙ

Андрэй Абражэй знакамітасць года ў калектыве ВУ “Дзятлаварайгаз". Разам з брыгадай па абслугоўванні газарэгулятарных пунктаў ён перамог сёлета ў рэспубліканскім галіновым конкурсе. Як зазначае сам слесар па абслугоўванні газавага абсталявання, нічога надзвычайнага для перамогі рабіць не давялося: проста належным чынам выконваць сваю справу.

- Газавікамі не нараджаюцца, а становяцца, - упэўнена кажа Андрэй Васільевіч, які за сем гадоў працы ў арганізацыі змог стаць добрым спецыялістам.



Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: ТАЦЦЯНА ГЕРУС

Таццяна Герус працуе ў вытворчым упраўленні “Дзятлаварайгаз" ужо на працягу дваццаці гадоў. 3 1994 года пачынала кантралёрам, а потым - сумяшчала працу з атрыманнем спецыяльнай адукацыі. У Навагрудскім сельскагаспадарчым тэхнікуме набыла прафесію бухгалтара.

Таццяна Барысаўна, мабыць, самы нераўнадушны работнік арганізацыі, бо займаецца налічэннем заработнай платы. Па словах бухгалтара, работа гэта карпатлівая, але любімая.



Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці: ВАСІЛЬ СЕНЬКАВЕЦ

Васіль Сенькавец мае вышэйшую тэхнічную адукацыю. Атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-механіка сельскай гаспадаркі, у 1986-м прыехаў з Брэсцкай вобласці працаваць па размеркаванні ў сённяшні СВК “Войневічы”, затым 18 гадоў прысвяціў СВК “Граніт-Агра".

У газавай службе, дзе Васіль Сенькавец працуе ўжо восем гадоў механікам, тут ён працягвае займацца сваёй справай. Абслугоўвае і рамантуе ўсю тэхніку, якая ёсць у арганізацыі: ні мала ні многа 16 аўтамабіляў і адзін экскаватар.



3 УЗНАГАРОДАЙ!

7 верасня - Дзень работнікаў нафтавай прамысловасці

Падзячным пісьмом Дзятлаўскага райвыканкама ўзнагароджаны:

  • майстар Уладзімір Вячаслававіч Данільчык
  • кантралёр Ірына Аляксандраўна Карэнка
  • старшы майстар АДС Яўген Канстанцінавіч Дораш
  • начальнік службы па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў і газакарыс-тальнага абсталявання Іван Часлававіч Кавальчук


СПОРТ, ПРАЦА, ПЕСНЯ

У народзе кажуць, як чалавек умее адпачываць, так ён і да працы здольны. У вытворчым упраўленні "Дзятлаварайгаз” умеюць бавіць вольны час творча, актыўна.

Доказам таму - удзел у шматлікіх галіновых спаборніцтвах, пераважна - з поспехам. У гэтым годзе ўпершыню арганізацыя прымала на Дзятлаўшчыне, на беразе Маўчадкі, абласны турыстычны злёт, у якім бралі ўдзел работнікі ўсіх упраўленняў унітарнага прадпрыемства "Гроднааблгаз". Нашы газавікі праявілі сябе не толькі гасціннымі гаспадарамі, але і добрымі спартсменамі, паказаўшы добрыя вынікі.



АД ПАКАЛЕННЯ ДА ПАКАЛЕННЯ

Той, хто прыйшоў працаваць у газавую галіну, як правіла, застаецца верным сваёй справе назаўжды. Уцешна тое, што па прыкладзе сваіх бацькоў у вытворчае упрауленне "Дзятлаварайгаз” прыходзяць працаваць дзеці, тым самым пачынаючы ў арганізацыі працоўныя дынастыі.

Віталь Казлянкоў два месяцы працуе тут слесарам службы па абслугоўванні і рамонце вонкавых газаправодаў і газакарыстальнага абсталявання. Цяпер ён калега свайго таты, электрагазазваршчыка 6-га разраду, лаўрэата міжнародных конкурсаў прафесійнага майстэрства Васіля Мікалаевіча Казлянкова, які прысвяціў газавай службе 8 гадоў добрасумленнай працы.