5 студзеня - Дзень работнікаў сацыяльнай абароны

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сацыяльны работнік - памочнік і сябар

Падапечныя ласкава называюць яе "дзяржаўнай дачкой", "нашай нянькай", "нашай Іркай". У доме кожнага з іх яна жаданая госця. Ды і сама Ірына Зігмундаўна Мацешка пра сваю работу, якой аддала ўжо дзесяць гадоў, гаворыць з натхненнем.



Т. НІКІПОРЧЫК: "ДАБРЫНІ ШМАТ НЕ БЫВАЕ”

Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сацыяльнай абароны карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў кіраўніцтва Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, якія словы яны хацелі б адрасаваць сваім работнікам да свята?

Таццяна Сямёнаўна Нікіпорчык, дырэктар Цэнтра:
— Няхай тыя цяпло і дабрыня, якія зыходзяць з сэрцаў нашых сацыяльных работнікаў да абслугоўваемых людзей, абавязкова вяртаюцца ў іх сем'і, да іх родных і блізкіх, бо дабрыні шмат не бывае, яна не мае межаў, непадуладна ўзросту. Дабрыня творыць сапраўдныя цуды!