4 сакавіка — Дзень міліцыі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДОБРА MEЦЬ ПРАФЕСІЮ, ЯКУЮ ТЫ САМ САБЕ ВЫБРАЎ

Куды вядуць нас жыццёвыя дарогі? Спачатку — за школьную парту, пасля — да прафесіі, бо выбраная аднойчы чалавекам справа спадарожнічае яму на працягу усяго жыцця. Напярэдадні Дня міліцыі карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, як яны прыйшлі на працу ў міліцыю, як сёння ацэньваюць свой выбар.

Аляксей Аляксеевіч Якімчык, старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі:
- 3 дзяцінства захапляюся спортам, і калі ў старэйшых класах вырашаў, кім быць, зрабіў выбар на карысць прафесіі міліцыянера, бо з ёю ў мяне асацыяваліся пагоні, затрыманні, актыўны лад жыцця. Вучыўся ў Мінску, у акадэміі МУС. Туды прыйшоў запыт на падрыхтоўку мяне як спецыяліста крымінальнага вышуку, таму ў Дзятлава прыйшоў аператыўнікам. У аддзеле пачаліся кадравыя перастаноўкі, і мне прапанавалі першае павышэнне: з упаўнаважанага на старшага ўпаўнаважанага, але ўжо групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. На новай пасадзе - амаль два гады. Работа цікавая, падабаецца, хаця здараецца затрымлівацца на працоўным месцы амаль да раніцы. Гэта калі ладзім рэйды і затрыманні або назапашваецца неадкладная папяровая работа, якой шмат.