3 снежня — Дзень інвалідаў



В. Крэйдзіч: "Каманда не падвяла"

Для Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ" конкурс па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку
"Я — самы рэабілітаваны" стаў пляцоўкай для знаёмстваў, праверкі ведаў і навыкаў, пашырэння безбар'ернага асяроддзя.



Майстрыха і душа кампаніі

Міжнародны дзень інвалідаў закліканы нагадаць, што побач з намі жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Яны нічым не адрозніваюцца ад нас: гэтак жа вераць у лепшае, мараць, кахаюць, хочуць быць запатрабаванымі, мець сяброў. Адны з іх нарадзіліся хворымі, іншыя — захварэлі ці траўмаваліся ў сталым узросце.



Людзі, якія ўмеюць цаніць жыццё

Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у raрадскім пасёлку Наваельня адбылася раённая сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Людзей слабых фізічна, але мойных духам, якія ўмеюць цаніць жыццё, кожную яго хвіліну, якія ведаюць цану дабрыні і спагадзе, якія славяцца талентамі і перамогамі на творчых конкурсах рознага ўзроўню.

Першай прысутных павітала старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Валянціна Юльянаўна Берднікава.
— Апошні месяц года — час для падвядзення вынікаў. Наша арганізацыя шмат паспела зрабіць за тэты перыяд. Спаборніцтвы па шашках, экскурсіі, конкурсы, сустрэчы не давал і вам сумаваць. Я і надалей заклікаю вас быць энергічнымі, актыўнымі, не скардзіцца на жыццё, а прымаць яго такім, якое яно ёсць. Вакол нас шмат цудоўных людзей. 28 верасня 2015 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў. Гэта значыць, у нас з'явяцца новыя магчымасці пры вырашэнні праблем, хаця беларускі ўрад і мясцовыя ўлады і раней нас падтрымлівалі і дапамагалі. Вам я хачу пажадаць здароўя і надзеі. Будзьцё ўважлівыя адзін да аднаго, не затойвайце ў сэрцы крыўдаў, бо толькі дабрыня робіць людзей шчаслівымі.



ДЗЕНЬ, ЯКІ НАГАДВАЕ АБ МІЛАСЭРНАСЦІ

Па рашэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый 3 снежня пазначаны на календары як Міжнародны дзень інвалідаў. Ён нагадвае грамадству аб неабходнасці міласэрнасці і клопату ў адносінах да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сярод іх шмат таленавітых людзей, якія умеюць радавацца жыццю, валодаюць пэўнымі талентамі, дэманструюць іх у час розных мерапрыемствау. Як доказ таму — раённае мерапрыемства да Міжнароднага дня інвалідаў, якое прайшло ў Наваельні.

У цёплай сяброўскай абстаноўцы сустрэліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі гэтага гарпасёлка, Дзятлава, Гезгалаў, Казлоўшчыны, члены раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку. Удзел у мерапрыемстве таксама прынялі намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама М. В. Мацюкевіч, старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў В. Ю. Берднікава, старшыня Наваельнянскага пассавета I. I. Кунахавец, дырэктар цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Т. С Нікіпорчык.