23 лютага - Дзень абаронцаў Айчыны

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Камандзір, які не бачыў кулі

Абараняць сваю зямлю, прымаць удары і ахвяраваць жыццём - гэта подзвіг, за які шмат хто ў гады Вялікай Айчыннай вайны атрымліваў званне Героя Савецкага Саюза. Сярод такіх герояў - Рыгор Тарасаў.



3 ВЫШЫНІ ПТУШЫНАГА ПАЛЁТУ...

Менавіта так бачыць навакольны свет чалавек, які штодзень падымаецца ў неба. “Быць лётчыкам - значыць быць патрэбным людзям”, - так гаворыць чалавек, за плячыма якога 4000 гадзін палёту, 21 год каляндарнай выслугі і 38 гадоў агульнага працоўнага стажу за штурвалам верталётау Мі-8 і МІ-24.

ПРА ДЗЯЦІНСТВА I НЕ ТОЛЬКІ

Васіль Мікалаевіч Клімец нарадзіўся ў сям'і вайскоўца ў горадзе Елізава, што ў Камчацкай вобласці. Бацька лётчыка, Мікалай Аляксеевіч, займаў пасаду начальніка дызельных установак у вайсковай часці каля горада Елізава, хаця сам мужчына родам з Наваельні. Па абавязках бацькоўскай службы даводзілася жыць у розных кутках тагачаснага Савецкага Саюза.