22 снежня - Дзень энергетыка

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Ад простага электраманцёра да галоўнага інжынера

Такі працоўны шлях прайшоў за 19 гадоў Віктар Роўба, галоўны інжынер Дзятлаўскага РЭС.



ДА ВАС ЗАВІТАЎ КАНТРАЛЁР

Каля 30% ад усёй аплаты за электраэнергію (а гэта больш за 2 мільярды рублёў штомесяц) кладуць у дзяржаўную скарбонку фізічныя абаненты. Для таго, каб гэта адбывалася своечасова і ў поўным аб’ёме, нясуць сваю службу яны, абаяльныя адказныя кантралёры Дзятлаўскага раёна электрычных сетак.

- Здаецца, простая на першы погляд работа: прыйшла, паглядзела лічыльнік - і да пабачэння. Аднак усё зусім не так проста, як падаецца, - пачынае размову пра спецыфіку прафесіі кантралёр Алена Пазнякова.

Перазаключэнне дамоваў са спажыўцамі, апавяшчэнне пра змену тарыфаў, кантроль своечасовай аплаты за электраэнергію, праверка спраўнасці лічыльнікаў - гэта яшчэ не ўвесь пералік таго, што выконвае штодня кантралёр. I псіхолаг, і бухгалтар - усё па сітуацыі. Ранкам выехалі на месца - і цэлы дзень на нагах ад ганку да ганку: дзесьці прывітаюць, нават паспачуваюць нялёгкай рабоце, а недзе і аблаюць або схаваюцца. Аднак праца ў любым разе павінна быць выканана.



ЭНЕРГЕТЫЧНЫ КАЛЕЙДАСКОП

Энергетыка - сфера дзейнасці, якая гуртуе ў сваіх шэрагах нетолькі вузкіх спецыялістаў, a і прадстаўнікоў іншых спецыяльнасцяў. Аднак усіх іх яднае прафесіяналізм і агульная справа, якая дакладна і поўна выконваецца на кожным участку. Напярэдадні прафесійнага свята прапаную вам бліжэй пазнаёміцца з работнікамі Дзятлаўскага раёна электрычных сетак.

Яўген Тадэвушавіч Дорань прыйшоў у Дзятлаўскі РЭС у 1997 годзе пасля службы па кантракце, пачынаў працаваць электраманцёрам у лінейнай брыгадзе.

Паступова мяняліся ўчасткі работы, а разам з тым узрастала і ступень прафесійнай адказнасці. У час працы манцёрам у аварыйнай брыгадзе больш рашэнняў трэба было прымаць самастойна на месцы, адказваць самому за сябе. А калі стаў майстрам - вызначаў план работ і несці адказнасць за людзей, за брыгаду. Наступнай прыступкай прафесійнага росту для энергетыка стала работа дыспетчара, у руках якога на працягу 12 гадзінаў дзяжурнай змены - увесь раён электрычных сетак. Без згоды дыспетчара не здзейсніцца ніводнае аператыўнае пераключэнне па ўсім раёне, тлумачыць ён спецыфіку працы. Яўген Тадэвушавіч атрымлівае сапраўдную асалоду, калі ўдаецца максімальна хутка знайсці пашкоджанне на лініі і вярнуць падачу электраэнергіі жыхарам раёна. Калегам па працы Яўген Дорань жадае ўдачы ва ўсім, а ў працы - яснага розуму і цвёрдай рукі.



А. ЛАЗУКА: "ДЗЯТЛАВА ПАВІННА ЗЗЯЦЬ”

2014 год стаў асаблівым для начальніка Дзятлаўскага раёна электрычных сетак Аляксандра Лазукі годам трох юбілеяў: трыццацігадовага стажу ў энергасістэме, дваццацігоддзя на пасадзе кіраўніка арганізацыі і ўласнай важкай даты. Як склаўся падыходзячы да завяршэння год для арганізацыі, карэспандэнт "Перамогі" пацікавілася ў самога юбіляра.

- Аляксандр Мікалаевіч, ацаніце работу Дзятлаўскага раёна электрычных сетак за мінулыя месяцы 2014 года. Ці ўсё з запланаванага паспелі зрабіць?
- Работа кожнага з раёнаў электрычных сетак аб'ектыўна ацэньваецца па некалькіх ключавых паказчыках. Па-першае, гэта надзейнасць электрычных сетак: колькасць адключэнняў на 100 кіламетраў ліній. Па гэтым крытэрыі мы чацвёртыя ў вобласці. Па-другое, гэта страты (электраэнергіі - аўт.) у сетках. Нарматыў па “Белэнерга" - не больш за 11%, пры гэтым наш РЭС і сёлета не перавышае мінулагоднюю лічбу ў 9,35%. Гадавы вынік будзе толькі ў сярэдзіне студзеня, аднак па выніках трэцяга квартала Дзятлаўскі РЭС - на 8 пазіцыі сярод 18 раёнаў вобласці. Што тычыцца работ, запланаваных на год, то графік іх выконваецца на 100% без выключэнняў.