2017 - Год навукі



Зразумець. Навучыць. Перамагчы

Настаўніца біялогіі Наваельнянскай сярэдняй школы Алена Вільгельмаўна Баковіч у 2012 годзе за прафесійныя дасягненні была адзначана Ганаровай граматай аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама, у 2013-ым — Ганаровай граматай упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, у 2015-ым стала ўладальніцай чаргова



Як на сонца і вецер "палююць"

Дыплом Міжнароднага конкурсу "SPARE" "Энергія і асяроддзе", дыплом Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, шматлікія ганаровыя граматы, кубкі, знакі, медалі, дыпломы — гэта ўзнагароды настаўніцы сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Ірыны Уладзіміраўны Дарафейчык. Разам са сваімі вучнямі яна чатыры гады запар "палюе" на сонца і вецер, каб атрымаць іх прыродную энергію на карысць людзям. Як гэта адбываецца? Якія прыстасаванні для атрымання цеплавой, светлавой, электрычнай энергіі сканструявалі настаўніца і яе вучні? Як іх работы ацанілі энергетыкі і навукоўцы? Пра гэта і іншае карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў і. Дарафейчык.

— Ірына Уладзіміраўна, з чаго ўсё пачыналася?
— У 2013 годзе мне прапанавалі паўдзельнічаць у конкурсе "Энергамарафон". Тады і з'явіліся ідэі, якія мы паспрабавалі ажыццявіць. 3 вучнямі Аляксандрам Пацыновічам і Вадзімам Багдзялём распрацавалі праект "Альтэрнатыўныя крыніцы святла і цяпла". Работа была паспяховая. 3 ёй перамаглі на абласным і рэспубліканскім этапах конкурсу "Энергамарафон-2013".



ПЕРШАЯ ШКОЛА Ў ДЗЯТЛАВЕ БЫЛА АДКРЫТА 200 ГАДОЎ ТАМУ

2017 год у Беларусі аб'яўлены Годам навукі. А навуковыя дасягненні немагчымы без актыўнага развіцця сістэмы адукацыі.



МОЛАДЗЬ. КУЛЬТУРА. АДУКАЦЫЯ

У рамках занальнай суботы і дзейнасці хобі-цэнтра "Вектар" Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава арганізаваў і правёў сацыяльна творчую акцыю "Моладзь. Культура. Адукацыя", прымеркаваную да Года навукі ў Беларусі.
Асноўнай мэтай мерапрыемства было даказаць, што моладзь, якая чытае, — модная і сучасная.

Удзел у акцыі прынялі навучэнцы 11 установаў адукацыі раёна. Яны паўдзельнічалі ў конкурсе-прэзентацыі "Буккросінг", які праходзіў пад дэвізам "Прачытаў? Зацікавіўся? Парай іншаму". Групы навучэнцаў творча прадставілі свае любімыя літаратурныя творы, а дапамагалі ім бібліятэкары школ раёна.