2012-ы - Год кнігі

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА БЕЛАРУСКІХ КНІГ

Значэнне кнігі ў айчыннай культуры складана пераацаніць. Традыцыі кніжнай культуры былі моцныя ў Беларусі з даўніх часоў. Па падліках спецыялістаў, на беларускіх землях у другой палове 16 стагоддзя выйшла каля трэцяй часткі ўсіх кірылічных выданняў у свеце.

Сёння Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка стварае ўсе ўмовы для таго, каб захаваць кніжную спадчыну, якая засталася нам ад продкаў і прапануе некаторыя кнігі, якія змогуць зацікавіць прыхільнікаў беларускай літаратуры.

Л. М. Дайнека “Назаві сына Канстанцінам”. Чытач перанясецца ў 15-16 стагоддзі ў Рым, Вялікае Княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Апісваецца і славутая Аршанская бітва 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.



КАШТОЎНАЯ КРЫНІЦА БЕЛАРУСКІХ КНІГ

Значэнне кнігі ў айчыннай культуры складана пераацаніць. Традыцыі кніжнай культуры былі моцныя ў Беларусі з даўніх часоў. Па падліках спецыялістаў, на беларускіх землях у другой палове 16 стагоддзя выйшла каля трэцяй часткі ўсіх кірылічных выданняў у свеце.

Сёння Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка стварае ўсе ўмовы для таго, каб захаваць кніжную спадчыну, якая засталася нам ад продкаў і прапануе некаторыя кнігі, якія змогуць зацікавіць прыхільнікаў беларускай літаратуры.

Л. М. Дайнека “Назаві сына Канстанцінам”. Чытач перанясецца ў 15-16 стагоддзі ў Рым, Вялікае Княства Літоўскае, Канстанцінопаль, які штурмуюць туркі-асманы. Апісваецца і славутая Аршанская бітва 1514 года, у якой гетман Канстанцін Астрожскі разграміў войска вялікага маскоўскага князя.



ТАЛЕНТ АЛЕНЫ ВАСІЛЕВІЧ

22 снежня беларускай пісьменніцы Алене Васілевіч спаўняецца 90 гадоў. Яна -- заслужаны работнік культуры Беларусі, увайшла ў гісторыю беларускай літаратуры як аўтар аўтабіяграфічнай прозы.

Нарадзілася Алена Васілевіч у вёсцы Ліпнікі Слуцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі паступіла ў Слуцкае педагагічнае вучылішча, затым на літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута.

Творчы шлях Алены Васілевіч пачаўся з вершаў. Аднак першы сур'ёзны твор, які пісьменніца прадставіла чытачам, стала аповесць "На прасторах жыцця", апублікаваная ўпершыню ў часопісе "Беларусь". Аповесць прысвечана маладым людзям, якія прайшлі суровыя выпрабаванні вайны.



ПАЭТ. ПРАЗАІК. НАВУКОВЕЦ

Лістапад адзначаны 130-годдзем з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Пясняр нарадзіўся ў сям'і лесніка, у засценку Акінчыцы, што непадалёку ад вёскі Мікалаеўшчына. Свой першы верш будучы пісьменнік напісаў, калі яму было 12 гадоў. Верш быў на роднай беларускай мове. Косцік прачытаў яго бацьку. "Бацька паслухаў мяне ўважліва, -- успамінаў паэт, -- потым запытаў, ці праўда, што гэта я, і даў рубель гасцінцу..."

Творчасць Коласа з першых радкоў ішла ад народнага жыцця, прысвячалася яму, стала тэмай не толькі вершаў класіка, але і яго мастацкай прозы. Вяршыняй творчасці з'яўляюцца трылогія "На ростанях" і аповесць "Дрыгва".



З ФОНДАЎ РАЁННАЙ БІБЛІЯТЭКІ

КНІЖНЫЯ НАВІНКІ

Фонды Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы папоўніліся шэрагам кніг беларускіх аўтараў -- Яўгена Зялкоўскага "Вятры нягодаў", Валянціна Лукшы "Дзень-залацень", зборнікам паэзіі "Песня пра хлеб", Ірыны Клімковіч "Калі адчыняюцца нябёсы", Анатоля Бензярука "Мячы Грунвальда", Алеся Савіцкага "Пісьмо ў рай", "Закаханыя ў Снягурку": апавяданнямі, казкамі, мініяцюрамі.

УРАЖАННІ АД ПРАЧЫТАНАГА

На сайце Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэкі childlib.grodno.by пачала дзейнічаць акцыя "Чытаю я, чытаюць усе мае сябры". Карыстальнікі могуць пакінуць водгукі аб прачытаных кнігах.



ЗБОРНІКІ ВЕРШАЎ ВЕРЫ ХРЫШЧАНОВІЧ

У фонды бібліятэк Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы паступілі зборнікі вершаў паэткі з Гезгалаў Веры Хрышчановіч. Адзін са зборнікаў пад назвай "Тут уся мая душа" складаецца з вершаў, якія надрукаваны на беларускай мове. Вера Ігнатаўна пачала пісаць творы для яго, калі ёй споўнілася 35 гадоў. Другі зборнік -- "Дорогой жизни" складаецца з вершаў на рускай мове.

Тэматыка творчасці Веры Хрышчановіч разнастайная. Гэта вершы аб паўсядзённым жыцці і побыце, вершы, прысвечаныя родным і сябрам.



ЗАПРАШАЕ "БЕЛАРУСАЧКА"

З 2008 года пры Міроўшчынскай сельскай бібліятэцы працуе аматарскае аб'яднанне для жанчын "Беларусачка".

Работа аб'яднання скіравана на арганізацыю вольнага часу ўдзельнікаў, на знаёмства з культурнай, гістарычнай спадчынай роднага краю. Пад гэтай тэмай праходзяць гутаркі, гадзіны паэзіі, краязнаўчыя гасцёўні, фальклорныя пасядзелкі, вечары-сустрэчы і іншыя мерапрыемствы.



ЧЫТАЕМ НА РОДНАЙ МОВЕ

Дзіцячая чытацкая аўдыторыя асаблівая. Дзеці заўсёды чакаюць штосьці незвычайнае. Таму, каб лепш данесці да іх нацыянальную культуру, бібліятэка знаходзіцца ў пошуку новых формаў і метадаў масавай работы.

Сёлетнім летам у Дзятлаўскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў конкурс водгукаў чытачоў "Лепшая беларуская кніга". Юныя чытачы дзяліліся ўражаннямі аб кнігах Леаніда Дранько-Майсюка, Міхася Пазнякова, Яўгена Хвалея, Уладзіміра Ліпскага. Кнігі гэтых пісьменнікаў атрымалі найбольшую колькасць чытацкіх водгукаў.



ДЗЕЙНІЧАЕ ВЫСТАВА

Выстава "Песняры беларускай зямлі", прысвечаная Я. Купалу і Я. Коласу, на працягу года дзейнічае ў Казлоўшчынскай дзіцячай бібліятэцы. Напярэдадні дня нараджэння Купалы ва ўстанове была аформлена выстава, прысвечаная вершу "А хто там ідзе". Дарэчы, ён быў перакладзены на 82 мовы свету. Кампазітар А. Рагоўскі паклаў верш на музыку. Паводле матываў верша створаны палотны П. Сергіевіча, У. Гоманава, графічныя работы В. Шаранговіча, Я. Раманоўскага. З рэпрадукцыямі гэтых карцін знаёміліся дзеці раённага лагера "Эколаг". Таксама яны паўдзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай Я. Купалу.

Для малодшых школьнікаў распрацавана крыжаванка "Сцежкамі Я. Купалы і Я. Коласа".



СУСТРЭЧА СА ШКОЛЬНІКАМІ

Мерапрыемства да Дня беларускага пісьменства і друку прайшло ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы. На яго былі запрошаны вучні 10-х класаў.

Яны азнаёміліся з кніжнай выставай "Славутыя імёны Беларусі", з жыццём і творчасцю Ф. Скарыны, Е. Полацкай, Я. Купалы і Я. Коласа, М. Танка.