2011 - год прадпрымальнасці і ініцыятывы

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Бізнэсвумэн і бізнэсмэны

2011 год быў аб'яўлены Годам прадпрымальнасці, ініцыятывы людзей, якія любяць сваю справу і самі займаюцца ёй. Некаторыя з іх летась распачалі ўласныя справы і ўжо шмат робяць для таго,
каб іх паслугі былі якасныя і карысныя для людзей.

НЕ ДАСЦЬ ВАС АШУКАЦЬ

Калі вы сустрэнецеся з гэтай жанчынай, зразумееце: яна вас не падмане. Тым больш — не дазволіць нажыцца злодзеям на вашых грашах, калі вы надумаецеся нешта пабудаваць.

Справа ў тым, што Таццяна Гародка стала першай прадпрымальніцай на Дзятлаўшчыне, хто аказвае паслугі па тэхнічным наглядзе. Для тых, хто не ведае, з чаго пачаць будаўніцтва, патлумачыць усе нюансы. Пільна прасочыць за колькасцю і якасцю будматэрыялаў, аб'ёмамі і якасцю выканання работ. Можа пракантраляваць увесь працэс будаўніцтва.



Запрашае "ИС-ЧАЙ-РА"

Зусім нядаўна магазін-чайную пад загадкавай назвай "ИС-ЧАЙ-РА" адкрыў малады чалавек Максім Ліпніцкі. Ці цяжка пачаць сваю справу? - з такім і іншымі пытаннямі карэспандэнтка газеты звярнулася да маладога прадпрымальніка.

— Чаму з'явілася менавіта такая ідэя: прадаваць чай, духмяныя рэчывы, а не, напрыклад, запчасти?

— Ідэя адкрыць чайную з'явілася ў мяне каля двух гадоў таму. Мне вельмі хацелася зрабіць у нашым горадзе штосьці новае, цікавае, карыснае для здароўя. Наогул, сам праект чайнага дома мне бачыцца крышку іншым, чым цяпер. Пакуль што зроблены першы крок на шляху да мэты, да мары. Аднак у гэтым месцы ўжо збіраюцца людзі за кубачкам гарачага і духмянага чаю. Тут пачынаюцца новыя знаёмствы і сяброўства. Мне гэта вельмі падабаецца. Радасна бачыць усмешкі на тварах людзей, чуць станоўчыя водгукі.



Калі ласка на "Кветкавую паляну"

"Дзе ў Дзятлаве можна набыць жывыя кветкі?" - запытае вас хтосьці. "У Наташы," - першае, што згадаеце вы і будзеце мець рацыю. Ужо больш за дзесяць гадоў Наталля Урбановіч радуе дзятлаўчан арыгінальнымі букетамі, разнастайнымі пакаёвымі раслінамі і добрымі парадамі кожнаму цікаўнаму кветкаводу. Сёлета побач са сціплым, але добра знаёмым нам гандлёвым павільёнам "У Наташы" адкрылася новая "Кветкавая паляна", крама, куды Наталля Урбановіч сардэчна запрашае наведвальнікаў.

"МАРА, ШТО СА МНОЮ З ДЗЯЦІНСТВА"

Для Наталлі Леанідаўны Урбановіч кветкі — гэта штодзённая работа, захапленне, спосаб творча праявіць сябе, урэшце рэшт, стан душы.



Надзея Чэнтук: "А ноччу мне сняцца букеты"

"Я — як ружа: з такімі ж вострымі шыпамі і пяшчотнымі пялёсткамі..." — кажа пра сябе дваццацігадовая, самая маладая прадпрымальніца Дзятлаўшчыны, гаспадыня крамы "Кветкі", што ў памяшканні гандлёвага дома "Алімп", Надзея Чэнтук.

ДЗІЦЯЧЫЯ МАРЫ

Маленькая дзяўчынка зачаравана глядзела на чатырохпялёсткавыя ружовыя кветачкі каланхоэ. Яно расцвіло на самым пачатку вясны, калі прырода яшчэ не паспела канчаткова абудзіцца ад зімовага сну. Нішто так дзяўчынку не захапляла, як кветкі. Самым любімым месцам у Раготнаўскай школе для яе быў невялікі батанічны куток, дзе расло шмат разнастайных раслін. Асабліва ёй падабаліся ружы. Розныя па колеры, форме. А самыя любімыя — велічныя ярка-чырвоныя, якія, здаецца, непахісныя ні пад чым і непакорныя нікому...