Творчасць

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Такое жыццё


Куды ляцім?

Жыхары вуліцы Гагарына, што ў Дзятлаве, павыскаквалі хто ў чым: на ранішняй зары іх разбудзіў страшэнны грукат і гул аўтамабіля. Аказваецца, у металічны плот, якім абнесена сядзіба Станіслава Шумейкі, на вялікай хуткасці ўрэзаўся легкавы аўтамабіль.

Плот ды дрэва, што расце побач, утрымалі яго, бо інакш аўтамабіль урэзаўся б у сцяну дома. На шчасце, малады хлопец, які сядзеў за рулём, не пацярпеў. Ён страшэнна спалохаўся і быў у роспачы. Хочацца верыць, што гэты выпадак паслужыць урокам, і ён больш ніколі не будзе перавышаць хуткасць.



Начныя госці


НЯВЫДУМАНАЯ ГІСТОРЫЯ

Халодны вецер не сціхаў ужо другія суткі. З наступленнем ночы ён, здавалася, памацнеў яшчэ больш. Тоненька дзінькала ў акне незакітаваная шыба. "Каб жа хата стаяла ў вёсцы, то, можа, не так дзьмула б з усіх бакоў, а то, вядома, наводшыбе: усім вятрам адкрытая", — падумала Марыя Пракопчык.