№98

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДА ДЗЯЦЕЙ - 3 ДОБРЫМ СЭРЦАМ

Менавіта пад такім дэвізам прайшла дабрачынная акцыя Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Прымеркавана яна была да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Актыўна да дабрачыннага мерапрыемства падключыліся і прадстаўнікі іншых арганізацый і службаў раёна.



ЯК ЖЫВЕШ, ГРУПА ПАДОЎЖАНАГА ДНЯ?

У Гезгалаўскай сярэдняй школе арганізавана работа групы падоўжанага дня для вучняў 1-4 класаў, якую наведваюць 24 чалавекі. У распарадку групы - час для самападрыхтоўкі, прагулак, гуртковай работы, клубных гадзін.

Кожны дзень школьнікаў тут чакаюць сюрпрызы і цікавыя справы. Так, да Дня настаўніка дзеці стваралі арыгінальныя паштоўкі з кветкамі. Гэта заняло нямала часу, але ўзнагародай сталі шчырыя ўсмешкі іх педагогаў.

Да Дня маці рыхтавалі рознакаляровыя канверцікі з запісачкамі. Сюрпрыз называўся "8 прычын, чаму я люблю цябе". Што напісалі наведвальнікі групы падоўжанага дня - сакрэт, аб гэтым даведаліся толькі іх матулі.



АБ СПРОШЧАНАЙ СІСТЭМЕ ПАДАТКААБКЛАДАННЯ

Адбылася “Прамая лінія” з начальнікам аддзела падаткаабкладання юрыдычных і фізічных асобаў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Таццянай Генадзьеўнай Касцюкевіч.

Пытанне: прыватнае ўнітарнае прадпрыемства прымяняе спрошчаную сістэму падаткаабкладання з вядзеннем кнігі даходаў і расходаў. Ці абавязана прадпрыемства ў дадзеным выпадку пры спісанні паліва прымяняць лінейныя нормы расходаў або мае права спісваць паліва па фактычна атрыманых расходах?
Адказ: паколькі падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання плаціцца з выручкі, не памяншаемай на суму атрыманых затрат, неабходнасць прымянення лінейных нормаў расхода паліва для мэтаў вылічэння падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання ў арганізацыі адсутнічае. Аднак згодна з палажэннямі главы 16 Падатковага кодэкса пры адсутнасці пярвічных дакументаў па ўліку расходавання паліва ў межах устаноўленых лінейных нормаў яго кошт з'яўляецца даходам фізічнай асобы і належыць абкладанню падаходным падаткам ў агульнаўстаноўленым парадку.



ПЕРАМОГУ СУСТРЭЛА Ў ЛОДЗІ

На стэндзе “Нашы ветэраны” ў раённай паліклініцы фотаздымкі дзвюх жанчын -удзельніц Вялікай Айчыннай вайны. Пра адну з іх - Аляксандру Пятроўну Савельеву - сённяшні наш аповед.

Аляксандра Савельева (дзявочае прозвішча Рэут) нарадзілася ў вёсцы Кутнева Пагоскага сельсавета былога Старадарожскага раёна Мінскай вобласці 24 жніўня 1923 года. Яе бацькі ўсё жыццё працавалі ў сельскай гаспадарцы, да сялянскай працы змалку прывучылі і сваіх дзяцей — Уладзіміра, Аляксандру, Вольгу. А яшчэ стараліся даць адукацыю дзецям. Саша, у прыватнасці, закончыла восем класаў Пагоскай школы, напярэдадні вайны пачала працаваць паштальёнам.



ПРАФСАЮЗ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ АБРАЎ СВАЙГО ЛIДАРА

Цэнтральная раённая бібліятэка сабрала ў сваіх сценах членаў Дзятлаўскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, дэлегатаў XXII справаздачна-выбарнай канферэнцыі.

У раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры на ўліку 265 чалавек, 93% з якіх - работнікі ўстановаў і арганізацый раёна. Прафсаюз аб'ядноўвае работнікаў бібліятэчнай сістэмы раёна, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама, музычных школаў і школаў мастацтваў, камунальнага прадпрыемства “Дзятлавакінавідэасетка", рэдакцыі газеты "Перамога". 3 заяўленых 33 дэлегатаў канферэнцыі прысутнічалі 28.



ПРАЦА - ЯЕ СТЫХІЯ

У гады яе дзяцінства і маладосці веска Аляксандравічы была шматнаселеным пунктам. Амаль на кожным з 60 двароў, якія “абляпілі” доўгую вясковую вуліцу працягласцю больш за два кіламетры, чуўся дзіцячы смех: у сем’ях выхоўвалася па трое-чацвёра дзяцей. Подых часу ўнёс свае сумныя карэктывы: цяпер у Аляксандравічах толькі каля 10 чалавек пераважна ва узросце 70-80 гадоу. Клапоціцца пра сваіх пажылых аднавяскоўцаў, дапамагае ім стараста вёскі Святлана Аляксандраўна Місарэвіч.

Яна самая маладая з жыхароў Аляксандравічаў. Узяла на сябе клопат пра родныя мясціны і іх людзей два гады таму — яшчэ калі працавала паштальёнам. Сёлета за сумленнае стаўленне да сваей грамадскай дзейнасці жанчына была ўзнагароджана Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Непасрэдна — за актыўны ўдзел у рабоце па ахове парадку і прафілактыцы правапарушэнняў сярод жыхароў сельскага Савета. У гэтым накірунку Святлана Аляксандраўна падтрымлівае цесную сувязь са старшынёй сельвыканкама, участковымі інспектарамі міліцыі і дзяржаўнага пажарнага нагляду.



Крымінальная хроніка - 98

ДЗЕ СПІРТНОЕ, ТАМ БЯДА

30 лістапада ў Дзятлаўскі райаддзел міліцыі паступіла паведамленне аб тым, што ў пасёлку Гезгалы ў сваёй кватэры быў забіты мужчына, 1965 года нараджэння, беспрацоўны, раней судзімы. Прычынай смерці стала пранікаючае нажавое раненне грудной клеткі злева з пашкоджаннем сэрца і вялікай стратай крыві.
Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства міліцыя затрымала беспрацоўную мясцовую жыхарку, 1967 года нараджэння. Абставіны і матыў забойства высвятляюцца. Аднак на месцы здарэння праваахоўнікі знайшлі акуркі, пачкі з-пад віна, пластыкавыя бутэлькі з-пад піва. Гэта сведчыць аб тым, што канфлікт узнік пасля сумеснага ўжывання алкаголю.



БАНК НА СУВЯЗІ

14 лістапада 2013 года Цэнтрам банкаўскіх паслуг №407 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Дзятлава праводзілася “Прамая лінія” па пытаннях рознічных банкаўскіх паслуг. На пытанні адказвалі дырэктар ЦБП №407 Наталля Барысаўна Барцэвіч і намеснік дырэктара, начальнік аддзела рознічнага бізнэса Святлана Іванаўна Кончык.

Пытанне: раскажыце, калі ласка, падрабязней пра дэпазіт “Гарант”. У чым яго асаблівасці, як ён працуе?
Адказ: унікальнасць банкаўскага прадукта ў тым, што гэта ўклад у беларускіх рублях з прывязкай да курса долара ЗША. Па дэпазіце прадугледжаны асноўны даход, які залежыць ад тэрміну размяшчэння ўкладу. Калі гэта тры месяцы, стаўка складзе 10% гадавых, калі шэсць месяцаў – 12% гадавых, калі год – 15%. Асноўны даход застаецца нязменным на працягу ўсяго тэрміну захоўвання ўкладу. Акрамя асноўнага даходу па ўкладзе, прадугледжаны дадатковы даход. Ён залежыць ад змянення курсу долара ЗША. Пры размяшчэнні ўкладу ў беларускіх рублях умоўна вызначаецца эквівалентная сума ў доларах ЗША па курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь. Па заканчэнні тэрміна банк гарантуе выплату дадатковага даходу, які забяспечвае вяртанне вашых зберажэнняў у беларускіх рублях у эквіваленце суме долараў ЗША на дату адкрыцця ўкладу. Такі інструмент гарантуе захаванасць грошай незалежна ад змянення курсу долара, а ўсталяваная стаўка істотна перавышае даходнасць, якую банкі прапаноўваюць па валютных укладах.



БОЛЬШ ДЫПЛОМАЎ У ГІМНАЗІСТАЎ

Нядаўна сталі вядомыя вынікі раённага этапу рэспубліканскай прадметнай алімпіяды. Сёлета ў ім прынялі ўдзел 229 вучняў 8-11 класаў з розных школ Дзятлаўшчыны. Па выніках раённай алімпіяды ўладальнікамі дыпломаў першай ступені сталі 35 школьнікаў, 36 вучняў атрымалі дыпломы другой ступені, яшчэ 36 удзельнікаў былі адзначаны дыпломамі трэцяй ступені.

Лепшым было выступленне дзятлаўскіх гімназістаў, якія сталі ўладальнікамі 32 дыпломаў, 11 з якіх -- дыпломы першай ступені. Казлоўшчынскія школьнікі выйшлі на другую пазіцыю па колькасці прызавых месцаў на раённай алімпіядзе: на іх рахунку 19 дыпломаў, 6 з іх -- першай ступені. Крыху саступіла Казлоўшчыне СШ №3 г. Дзятлава: 16 дыпломаў, 3 з якіх першай ступені. Сярод сельскіх школ лепшыя вынікі ў вучняў Гезгалаўскай СШ і Хвінявіцкага д/с-СШ.



ПАМЯТАЙЦЕ ПРА РАМЯНІ БЯСПЕКІ

Адным з элементаў пасіўнай бяспекі, які дазваляе значна знізіць узровень дарожна-транспартнага траўматызму, з'яўляецца выкарыстанне прадугледжаных канструкцыяй аўтамабіля рамянёў бяспекі. Імі варта карыстацца не толькі вадзіцелю і пасажыру, які заняў месца на пярэднім сядзенні, а і пасажырам, якія знаходзяцца на задніх сядзеннях у легкавых машынах, а таксама ў маршрутных транспартных сродках. Аднак практыка паказвае, што рамяні бяспекі абдумана выкарыстоўваюць толькі каля 60% вадзіцеляў і пасажыраў.

З 9 па 16 снежня 2013 года дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца мэтавая аперацыя "Прышпіліся!". У час яе супрацоўнікі ДАІ будуць сачыць за выкарыстаннем вадзіцелямі і пасажырамі транспартных сродкаў рамянёў бяспекі.