№96

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Паверыць у сябе дапамагла сцэна

Іна Юганава працуе лабарантам у сярэдняй школе №3 горада Дзятлава. Жыхары горада ведаюць яе і як артыстку, выступленні якой — сольныя, у складзе ансамбля народнай музыкі і песні "Ятранка" — можна пабачыць на сцэне раённага Дома культуры.

Першыя крокі на творчым шляху Іна зрабіла чатырнаццаць гадоў таму. I менавіта гэта дапамагло жанчыне не ўпасці духам, змяніць погляд нажыццё.

— Дзесьці да дваццаці гадоў я была песімісткай, — расказвае Іна. — 3-за сваей хваробы я доўгі час была замкнутай, камплексавала. Толькі вось у некаторы момант зразумела, што трэба мяняцца. Паколькі ў дарослым жыцці будзе цяжка. Падштурхнула да зменаў, дазволіла паверыць у сябе менавіта творчасць.



А.Андруцэвіч: "У людзях цаню перш за ўсё чалавечнасць"

Закон — гэта рухавік, які прыводзіць у стройнае дзеянне жыццё грамадства і кожнага асобнага чалавека. Калі закон папіраецца, то ў грамадстве пачынаюць панаваць хаос і разлад. На варце законнасці стаяць людзі, якія звязалі сваё жыццё з юрыспрудэнцыяй. Яны дапамагаюць астатнім разумець, паважаць і захоўваць законы. Юрыст — запатрабаваная і пачэсная прафесія, але стаць добрым юрыстам не проста.

Аляксандр Андруцэвіч — загадчык юрыдычнага сектара Дзятлаўскага райвыканкама — любіць сваю прафесію і лічыць яе цікавай. Выбраць менавіта юрыспрудэнцыю яму дапамагла любоў да гісторыі і гуманітарных дысцыплін.



Правілы лоўлі ў зімовы перыяд

Шаноўныя рыбаловы!

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у сувязі з набліжэннем сезона рыбалкі з лёду, напамінае вам аб забаронах і абмежаваннях на дадзены перыяд згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Дазволена лоўля рыбы ў рыбалоўных угоддзях, за выключэннем рыбалоўных угоддзяў, прадастаўленых у арэнду, на якіх арганізавана платнае аматарскае рыбалоўства, не больш за 5 кілаграмаў рыбы на аднаго рыбалова ў суткі і адной рыбьі, калі агульная вага з улікам яе вагі ў суме будзе перавышаць 5 кг, ці адной оыбы. вага якой больш за 5 кілаграмаў.



Яе лёс - яе шчасце

У Явары — позняя восемь: сухая, з прымаразкам уначы, з чыстым небам. 3 ночы выпадае іней, раніцай і вёску, і лес, і школу ахутвае туман, густы, сіні. Пахне дымам з комінаў ад сухіх яловых дроў, як зімой. Доўга вісіць туман над зямлёй, затым выплывае сонца, бяжыць на Ліпавец за яварскім возерам і з'ядае рэшткі туману над Яварам.

Неба становщца чыстым. Сонца на ўсходзе і захадзе доўга гарыць чырвоным агнём. Раніца свежая, з пахам сухой травы, журчаннем крынічнай вады, той крынічкі, што знаходзіцца каля школы ў Явары. Легка ўдыхаць водар свежага, чыстага паветра. Цешыць душу цішыня і спакой яварскай зямлі.



Прайшоў адзіны день бяспекі руху

25 лістапада адбыўся адзіны дзень бяспекі руху пад дэвізам "Правілы дарожнага руху вартыя
павагі!"

Дзяржаўтаінспектары Дзятлаўскай міліцыі правялі ў гэты дзень сустрэчы са школьнікамі, рабочымі калектывамі прадпрыемстваў раёна, наведалі сельгасвытворчыя кааператывы "Жукоўшчына" і "Русь-Агра".

Па аператыўнай інфармацыі кожныя суткі на вуліцах гарадоў і аўтатрасах краіны адбываецца ў сярэднім 20 аварый, у якіх гінуць 2 чалавекі і прыкладна 25 атрымліваюць раненні.



Накіравалі на працу

У зале пасяджэнняў аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з мэтай прафілактыкі рэцыдыўнай злачыннасці, працаўладкавання грамадзян з нязнятай і непагашанай судзімасцю прайшла акцыя "Не ўпусці свой шанц", на якой прысутнічалі пракурор Дзятлаўскага раёна Канстанцін Змітрэвіч, намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Алена Юрчык, загадчыца аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Жанна Ерамейчык, псіхолаг цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Наталля Бранкоўская, прадстаўнікі 11 арганізацый раёна.

Усяго ў акцыі прынялі ўдзел 20 непрацоўных грамадзян з нязнятай і непагашанай судзімасцю, якія знаходзяцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі.



"Праменьчык" сустракаў "Натхненне"

Хутка споўніцца два гады з той пары, як на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было адкрыта аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык". Менавіта столькі часу жыццёвы шлях людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць Цэнтр, "асвятляе" гэты "Праменьчык" дабрыні і надзеі.

Тут інваліды вучацца жыць паўнацэнна. Яны ўжо ўмеюць ствараць сваімі рукамі ў гуртку "Сувенір" (кіраўнік — А. П. Калюцік) прыгожыя рэчы з ільну, лазы, пластыку, нітак, скуры. У гуртку "Пчолка" (кіраўнік М. Г. Шэлег) — развіваюць дробную маторыку рук. У камп'ютарным гуртку (кіраўнік Д. Ванчук) інваліды асвойваюць камп'ютары, пашыраюць свой кругагляд. Дэвізам для сябе яны выбралі мудры выраз: "Інваліднасць — гэта не хвароба. Яна не лечыцца, а пераадольваецца".