№96

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


СМАЧНА ЕСЦІ!

З пачатку снежня Дзятлаўскі лясгас праводзіць зімовы догляд за ляснымі жывёламі, якія жывуць на тэрыторыі лясоў Дзятлаўшчыны. На працягу трох зімовых месяцаў егеры і іншыя работнікі лясніцтваў будуць падкормліваць лясных звяроў і наглядаць за імі. Для гэтага ў кожным лясніцтве лясгаса ўжо падрыхтаваны “пачастункі”: сена – для аленяў і касуляў, бульба – для дзікоў, саланцы – для ласёў. Створаны спецыяльныя навесы для курапатак.

-- Для падкормкі жывёл сена было нарыхтавана ў кожным лясніцтве, а на набыццё бульбы мы заключылі дамовы з гаспадаркамі раёна, такімі, як СВК “Хвінявічы”, СВК “Вензавец”, СВК “Слава працы” і СВК “Русь-Агра”, – даводзіць інжынер па паляўнічай гаспадарцы Максім Марцукевіч.



РЫХТУЕМСЯ ДА ЗІМЫ

Супрацоўнікі дзятлаўскай дзяржаўтаінспекцыі сустрэлі зіму Адзіным днём бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Хутка зіма – рыхтуемся разам!”. Яны нагадалі вадзіцелям пра неабходнасць падрыхтоўкі аўтатранспарту да выкарыстання ў бліжэйшыя месяцы.

Гэта і замена шын на зімовыя, і прывядзенне ў належны стан хадавой часткі, рулявога кіравання, тармазной сістэмы, электраабсталявання, асвятляльных прыбораў, шклоачышчальнікаў, сістэмы ахалоджвання і іншага.

Непаладкі, якія нязначна ўплывалі на здольнасць вадзіцеля бяспечна кіраваць аўтамабілем, зімой могуць стаць ракавымі.



ДОБРАЕ СЭРЦА

Такую сімвалічную назву носіць валанцёрскі рух, атрады ягога аб’ядноўваюць больш за 16,5 тысячы маладых людзей па ўсёй Беларусі.

Дзятлаўскі раён прадстаўлены 18 атрадамі руху “Добрае сэрца”, у якіх удзельнічаюць вучні 9-11 класаў большасці школ раёна. Валанцёрскія атрады аказваюць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, адзінока пражываючым людзям. Таксама заключаны дамовы аб бескарыснай дапамозе з упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва, цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і некаторымі іншымі арганізацыямі раёна.

На працягу года валанцёрскія атрады правялі ў раёне дабрачынныя акцыі “Тыдзень дабра”, “Дзякуй за Перамогу!”, “Мой падарунак – ветэрану”, “Клопат”.



АБ'ЯВЫ - 96

ПРАДАМ
2-пакаёвую кватэру ў Дзятлаве, 5-ы паверх. Тэл. 3-27-42, +375444523813.

ПРАДАМ
шафу (дастаўка); DVD, усё б/у. Тэл. 8-029-3984660 (Velcom).

ПРАДАМ
жылы дом №12 па вул. Чыгуначнай у Наваельні, без зручнасцяў, ёсць прысядзібны ўчастак, хлеў, калодзеж. Тэл. 8-01563-4-35-98, 3843199.

ПРАДАМ
свініну. Цана 35 тысяч за 1 кг. Тэл. 2-60-92, 8-029-8892789 (МТС).

КУПЛЮ



ВІНШАВАННІ - 96

Любую жонку, мамачку, бабулю
Раісу Пятроўну
КОПАЦЬ
ад усяго сэрца віншуем з 55-годдзем.
Милая, хорошая, родная,
Не грусти сегодня о годах.
Ты для нас такая молодая,
Даже с серебринкой в волосах.
Нам твои морщинки незаметны,
И для нас тебя красивей нет,
Будь же ты красивой и заветной
Ещё много-много долгих лет,



БУДЗЬЦЕ АСЦЯРОЖНЫЯ НА ВАДАЁМАХ

З надыходам першых маразоў на азёрах, сажалках і рэках утвараецца тонкае ледзяное покрыва. Трэба памятаць, што неаднолькавымі з’яўляюцца і працягласць ледаставу, і трываласць лёду на розных вадаёмах. Не трэба забываць і аб тым, што лёд неаднолькава моцны нават у межах аднаго вадаёма. Гэта абумоўлена шэрагам прычын: глыбінёй, хуткасцю цячэння, наяўнасцю грунтовых водаў і г. д.

Перш чым ступіць на лёд, неабходна праверыць, ці дастаткова ён трывалы. Прыкметы трываласці – яго зеленаваты колер, ён не прабіваецца пасля трох удараў палкай (не рабіце гэтага нагой!). Калі ж паказалася вада, ступаць на лёд нельга!



АКЦЫЯ “САЛОДКІ ДЗЕНЬ”

Паважаныя пакупнікі!

Толькі з 10 па 14 снежня 2012 года ў магазінах Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства вы зможаце набыць кандытарскія вырабы па самых нізкіх цэнах.

Панядзелак 10 снежня:

  • магазін “Прадукты” в. Дварэц;
  • м-н “Прадукты” пас. Гезгалы;
  • кафетэрый пас. Гезгалы;
  • м-н в. Раготна;
  • м-н “Верасок” г. Дзятлава.

Аўторак 11 снежня:

  • м-н “Радон” г. Дзятлава;
  • м-н в. Вензавец;
  • м-н в. Жукоўшчына;
  • м-н в. Раклевічы;
  • м-н в. Круцілавічы.



БЯСПЕЧНЫ НОВЫ ГОД

З мэтай папярэджання пажараў і няшчасных выпадкаў з-за выкарыстання піратэхнічных сродкаў з 10 па 29 снежня будзе праводзіцца рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год". Акцыя складаецца з трох этапаў.

У Дзятлаўскім раёне першы этап пройдзе з 10 па 14 снежня ва ўстановах адукацыі, другі -- з 17 па 29 снежня ў дзвюх арганізацыях раёна. Трэці этап адбудзецца 22 і 29 снежня ў г. Дзятлаве, у месцах з масавым знаходжаннем людзей.



Закрытае завяшчанне: што варта ведаць?

Закрытае завяшчанне ў спадчынным праве з'яўляецца новаўвядзеннем. Закрытым называецца завяшчанне, якое па жаданні завяшчальніка засведчваецца натарыусам без азнаямлення з яго зместам іншых асобаў, уключаючы самога натарыуса. Хоць і рэдка, але ў практыцы натарыуса сустракаюцца такія завяшчанні. Пра іх асаблівасці расказвае загадчыца дзяржаўнай натарыяльнай канторы Жанна Сёмуха.

— Закрытае завяшчанне павінен завяшчальнік напісаць сам, сваёю рукой, затым яго запячатаць у канверт і перадаць дзяржаўнаму натарыусу. Неабходна прысутнасць двух сведак, якія ставяць на канверце свае подпісы. Пры гэтым устанаўліваецца асоба, правяраецца дзеяздольнасць і завяшчальніка, і сведак.



Дагавор даверу

Адзінае, што немагчыма застрахаваць, — гэта душа чалавека, бо духоўны свет людской душы залежыць толькі ад самога чалавека. А вось тое, што тычыцца свету матэрыяльных каштоўнасцяў, нават адказнасць за дзеянні — сёння можа застрахаваць у Беларускім рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве "Белдзяржстрах", якому сёлета споўнілася 90 гадоў. Менавіта прадстаўніцтва "Белдзяржстрах" па Дзятлаўскім раёне ўжо каторы год запар па штогадовых выніках работы стала лепшым сярод аналагічных прадстаўніцтваў Беларусі. Таму з нагоды гэтай падзеі і прафесійнага свята — Дня страхавога работніка карэспандэнтка газеты наведася да дырэктара прадстаўніцтва Сяргея Пятровіча Пыла.