№96

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ПЛАТА ЗА ПАДМАННЫЯ ЗАДАВАЛЬНЕННІ

Інфармацыйна-асветніцкая акцыя ў рамках Сусветнай кампаніі барацьбы са СНІДам адбылася 30 лістапада ў Дзятлаўскім раённым доме культуры. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні школ горада Дзятлава.

Да іх ва ўступным слове звярнуўся начальнік аддзела па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама А. Шырокіх. Ён агучыў статыстыку па ВІЧ-інфекцыі, акцэнтаваў увагу на дэвізе сёлетняга Міжнароднага дня барацьбы са СНІДам -- "Жанчыны і дзяўчаты! Аб'яднаемся ў імя будучыні!", прычынах ВІЧ-інфекцыі.

На парушэнні духоўных законаў, якое прывяло да ўзнікнення і імклівага распаўсюджання страшнай хваробы, засяродзіў увагу падлеткаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, пратаіерэй Мікалай Пінчук.
Прысутным быў прадэманстраваны і відэафільм па праблеме ВІЧ-інфекцыі. Што гэта такое? Як пазбегнуць хваробы, як ад яе засцерагчыся? -- аб гэтым сваім равеснікам нагадалі ўдзельнікі агітбрыгады -- вучні СШ №1 г. Дзятлава.



АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫПІСКІ ГРАМАДЗЯН ДА ПРЫЗЫЎНОГА ЎЧАСТКА ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА Ў 2013 ГОДЗЕ

ВЫПІСКА З РАШЭННЯ ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА №439 АД 16 ЛІСТАПАДА 2012 ГОДА “АБ ПРАВЯДЗЕННІ ПРЫПІСКІ ГРАМАДЗЯН ДА ПРЫЗЫЎНОГА ЎЧАСТКА ДЗЯТЛАЎСКАГА РАЁНА Ў 2013 ГОДЗЕ”

На падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 1992 года “Аб воінскім абавязку і воінскай службе”, Палажэння аб ваенна-ўрачэбнай экспертызе, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 чэрвеня 1998 года №868, Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення ваенна-ўрачэбнай экспертызы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і транспартных войсках Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны РБ ад 2 лістапада 2010 года №44, і Інструкцыі аб парадку арганізацыі і правядзення ўлікова-прызыўной работы ў ваенных камісарыятах, зацверджанай пастановай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 красавіка 2011 года №12, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:



МОЛАДЗЬ – ЗА ЦВЯРОЗЫЯ ТРАДЫЦЫІ

На жаль, цвярозасць, як, зрэшты, і дабрабыт, і каханне, і радасць прызначыць нельга. Аднак, змагацца за яе варта, паколькі ў адрозненні ад усяго астатняга алкагалізм – сацыяльная праблема. Арганізацыю чарговага Дня цвярозасці ў нашым раёне традыцыйна ўзяў на сябе аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама.

З інцыятывы ідэолагаў інфармацыйна-прапагандысцкія групы пассельвыканкамаў правялі гутаркі ў працоўных калектывах, выслухалі меркаванні па тэме п'янства і алкагалізму работнікаў прадпрыемстваў

Святлана: я за тое, каб прадавалі спіртное толькі ў вызначаны час, а яшчэ, каб узмацнілі адказнасць прадаўцоў за продаж спіртнога непаўналетнім. Сама была сведкай, калі ў магазіне школьнікі “свабодна” купілі піва.



ЁСЦЬ НА СВЕЦЕ ТАКІЯ ЛЮДЗІ

Як сцвярджаюць мудрацы, у чалавеку ўсё павінна быць прыгожым: і знешні выгляд, і думкі, і справы.

Сустрэчы з падобнымі людзьмі прыносяць душэўнае заспакаенне і радасць. Іх справы з'яўляюцца прыкладам для пераймання. Спаткаўшыся з імі, на доўгі час мяняеш накіраванасць сваіх учынкаў, стараешся хоць крыху быць падобным на такога чалавека.

Такія людзі жывуць сярод нас, займаюцца надзённымі справамі, хвалююцца, радуюцца і, напэўна, цалкам не заўважаюць, якую карысць робяць іншым сваімі справамі.



П'ЮЦЬ БАЦЬКІ -- ПАКУТУЮЦЬ ДЗЕЦІ

ТРЫМАЛАСЯ ЗА КАЛЯСКУ

У камісію па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама паступіла паведамленне з Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, што каля аднаго з гарадскіх магазінаў знаходзіліся дзве маці з маленькімі дзецьмі. Жанчыны былі п'яныя. Адна з іх, хістаючыся, трымалася за каляску, дзе знаходзілася немаўля да года, і без апоры не магла ісці роўна. У выдыхаемым паветры гэтай гора-маці алкатэстар паказаў 2,4 праміле алкаголю. Яе сяброўка прайсці тэст адмовілася, знешне было відаць, што на гэтую жанчыну спіртное аказала меншае ўздзеянне.

На пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх аматаркам моцных напояў патлумачылі, што водпуск па доглядзе за дзіцём да трох гадоў даецца жанчыне не для таго, каб ужываць спіртное і падвяргаць дзіця небяспецы. Іх азнаёмілі з патрабаваннямі Дэкрэта №18 і папярэдзілі, што ў наступны раз дзяцей прызнаюць маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне. Цяпер гора-маці стаяць на ўліку ў нарколага, іх сем'і будуць знаходзіцца пад пастаянным кантролем.



ВЫПІСВАЕМ І ЧЫТАЕМ НА РОДНАЙ МОВЕ

Запрашаю пазнаёміцца з газетамі і часопісамі, якія выдаюцца на беларускай мове. У падпісным каталозе на 2013 год яны прадстаўлены наступнымі выданнямі.

“Звязда”. Гэта адна са старэйшых газет Беларусі. “Амаль стагоддзе – цікава пра актуальнае!” – пад такім дэвізам працуюць “звяздоўцы”. Газета выходзіць пяць разоў на тыдзень, мае бясплатныя дадаткі “Чырвонка”, “Краіна здароўя”, “Жырандоля”, “Ігуменскі тракт”, “Твае правы”, “Мясцовае самакіраванне”. Праграма тэлебачання прадстаўлена 30 каналамі.

На старонках выдання асвятляюцца пытанні адукацыі (тэсціраванне, іспыты, рэпетытарства, будучая прафесія); медыцыны (сучасныя метады лячэння, народная медыцына, прафесарскія кансультацыі); жыллёвыя праблемы (“прамая сувязь” з ЖКГ, агляд рынку нерухомасці); вядзенне хатняй і прысядзібнай гаспадаркі (месяцовы каляндар, рэцэпты, парады).



ГАЗЕТА ПРА БЯСПЕКУ ЖЫЦЦЯ

Шырокая прапагандысцкая і тлумачальная работа сярод дзяцей і іх бацькоў, педагогаў дашкольных і школьных установаў адукацыі па прафілактыцы пажараў, надзвычайных сітуацый праводзіцца з выкарыстаннем матэрыялаў газеты "Юны ратаўнік".

На старонках выдання публікуюцца пазнавальныя метадычныя матэрыялы, якія дапамагаюць сфарміраваць у дзяцей і падлеткаў алгарытм паводзінаў у любых надзвычайных сітуацыях.

Газета "Юны ратаўнік" выходзіць два разы ў месяц. Яна распаўсюджваецца на тэрыторыі Беларусі, краін СНД, з'яўляецца адзіным у краіне выданнем па навучанні бяспецы жыцця дзяцей і падлеткаў. На старонках газеты для настаўнікаў, якія выкладаюць асновы бяспекі жыцця, публікуюцца пазнавальныя і метадычныя матэрыялы, сцэнарыі ўрокаў.



ТАБЕ, МАЯ КРАІНА!

Рэспубліканскі праект БРСМ "100 ідэй для Беларусі" стартаваў у верасні 2011 года, аднак цікавасць моладзі да яго аказалася настолькі вялікай, што ён стаў ужо па сутнасці бестэрміновым. У першыя месяцы дзеяння праекта арганізатарам прыйшлі больш за паўтары тысячы заявак. Такім чынам, адпала пытанне пра тэрміны правядзення мерапрыемства. Назва праекта засталася ўсё той жа, хаця лічба "100" цяпер -- сімвалічная.

Нагадаем, што моладзевы праект "100 ідэй для Беларусі" рэалізоўваецца грамадскім аб'яднаннем "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Ён накіраваны на прыцягненне моладзі да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, на стымуляванне грамадзянскіх ініцыятываў.

Арганізатараў цікавяць інавацыйныя праекты, якія прадстаўляюць практычную цікавасць і значнасць для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Сваімі ідэямі маюць магчымасць падзяліцца маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.



"ВАЛАНЦЁР ГОДА -- "ДОБРАЕ СЭРЦА"

Нядаўна пад такой назвай у Беларусі стартаваў рэспубліканскі моладзевы конкурс, асноўная мэта якога -- фарміраваць у вучняў, студэнтаў і працоўнай моладзі маральна-этычныя якасці, развіваць творчыя ўменні і навыкі, даць маладым людзям магчымасць праявіць сябе, рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

Валанцёрства -- гэта добраахвотніцкі рух, накіраваны на паляпшэнне жыцця, важная складаемая частка для будаўніцтва гуманнага грамадства. Да валанцёрства з кожным годам далучаецца ўсё больш і больш людзей ва ўсім свеце. Іх аб'ядноўвае імкненне ўнесці свой уклад на карысць дзяржавы і сусветнай грамадскасці. Валанцёры -- людзі аб'яднаныя агульнымі інтарэсамі, якія працуюць у якой-небудзь сферы па ўласнай волі, а не па прымусе. У той жа час, моладзь, выконваючы сацыяльна карысныя справы, развівае працоўныя навыкі, удзельнічае ў рэальных праектах, атрымлівае веды, прафесійны вопыт, мае магчымасць выбраць будучую прафесію і накірунак далейшага развіцця.



ЗІМА НА ПАРОЗЕ: ЧЫМ МОЖНА ПАДКАРМІЦЬ ПТУШАК

Прыгожы, але, на жаль, сумны малюнак бачым мы восенню, калі ў небе з'яўляюцца адлятаючыя птушкі. Міжволі падымаем галаву і праводзім іх поглядам, у думках развітваючыся з імі да будучай вясны.