№96

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


ДЗЯТЛАЎШЧЫНА БАГАТА СУСЕДЗЯМІ


ГРОДЗЕНСКІ РАЕН

"У адным Гродзенскім раёне ёсць аж два заслужаныя калектывы Рэспублікі Беларусь — ансамбль песні і танца "Ніва", заслужены аматарскі калектыў — ансамбль танца "Лялечкі".

Наш раён славіцца адразу трыма аб'ектамі нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Па-першае, гэта традыцыя прыгатавання ежы аграгарадка Адэльск, якг вядомы рэцэптамі традыцыйных страваў. Сярод іх шышка бульбяная, пызы, бігас, цымбас, капытцы. Стравы, якія перадаюцца ў мясцовасці з пакалення ў пакаленне, з аднаго боку, простыя, з другога — унікальныя.



ГАЛОЎНАЕ — ЛЮБОЎ ДА ПРАЦЫ I ЛЮДЗЕЙ

Жыхарка горада Дзятлава, былая настаўніца Раклевіцкай школы Ядвіга Эдуардаўна Касцюшка ў лістападзе адсвяткавала свой 90-ы дзень нараджэння. 3 юбілеем яе віншавалі раённы савет ветэранаў педагагічнай працы і калектыў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Цёплая сустрэча з былымі калегамі — выдатная нагода ўзгадаць мінулае жыццё, лепшыя яго моманты.

Нарадзілася Ядвіга Эдуардаўна ў Карэліцкім раёне, у вёсцы Горбатавічы ў сялянскай сям'і, дзе разам з ёю гадаваліся брат Іосіф і сястра Сабіна. Дзяўчына добра вучылася, таму вырашыла стаць педагогам і пасля школы скончыла Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, затым факультэт рускай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваць прыехала на Дзятлаўшчыну. Настаўнічала ў вёсках Накрышкі, Норцавічы, Данілавічы, Галаўлі, шмат гадоў адпрацавала ў складзе педагагічнага калектыву Раклевіцкай школы, адкуль і выйшла на заслужены адпачынак.



УЧАСТКОВЫ - МІЛІЦЫЯНЕР ШЫРОКАГА ПРОФІЛЮ

У лістападзе свае прафесійнае свята адзначылі участковыя інспектары беларускай міліцыі. Менавіта ў апошні месяц восені ў 1923 годзе Цэнтралыным адміністрацыйным управлением Народнага камісарыята ўнутраных спраў РСФСР была зацверджана Інструкцыя ўчастковаму назіральніку горада, якая заклала нарматыўную базу для стварэння і развіцця ўчастковай службы. 3 таго часу мінулі 92 гады, але і сёння служба участковых інспектараў міліцыі з'яўляецца самай блізкай да людзей, самай універсальнай.

Участковы — гэта міліцыянер шырокага профілю. Людзей гэтай прафесіі вылучаюць мужнасць, чалавечнасць, гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Усе пералічаныя якасці характэрны для прадстаўніка міліцэйскай дынастыі, участковага інспектара міліцыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама з дзесяцігадовым стажам — Віктара Анатольевіча Лазуты.



АБАВЯЗАК БАЦЬКОЎ - КЛАПАЦІЦЦА ПРА ДЗЯЦЕЙ


ПІЛІ ПІВА НА СТАДЫЁНЕ

На дзятлаўскі стадыён "Колас" часта прыходзіць кампанія хлопцаў-падлеткаў. Звычайна яны гуляюць тут у футбол, з карысцю бавяць вольны час. У школе непаўналетнія таксама характарызуюцца станоўча, паспяхова вучацца, асаблівых заўвагаў па паводзінах не маюць. Аднак нядаўна работнікі міліцыі затрымалі іх на вуліцы Міцкевіча — узнікла падазрэнне, што падлеткі нецвярозыя. Медыцынскі агляд пацвердзіў, што алкаголь яны і сапраўды ўжывалі.

Як прызналіся абодва сябры на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, яны ў той вечар пілі піва на стадыёне, а пасля пайшлі дахаты і былі спынены праваахоўнікамі. На бацькоў падлеткаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за тое, што яны недастаткова ўвагі надаюць выхаванню дзяцей, якія дапусцілі адразу два правапарушэнні: распіццё алкаголю ў грамадскім месцы (на стадыёне "Колас") і знаходжанне ў грамадскім месцы (на вуліцы Міцкевіча) у стане алкагольнага ап'янення. Сваю віну школьнікі прызналі поўнасцю. Улічыўшы станоўчыя характарыстыкі на непаўналетніх, члены камісіі вырашылі папярэдзіць бацькоў парушальнікаў аб недапушчэнні аналагічных сітуацый у далейшым. Хлопцам жа параілі ўмацоўваць здароўе, а не псаваць яго алкаголем.



Людзі, якія ўмеюць цаніць жыццё

Напярэдадні Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь у raрадскім пасёлку Наваельня адбылася раённая сустрэча людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Людзей слабых фізічна, але мойных духам, якія ўмеюць цаніць жыццё, кожную яго хвіліну, якія ведаюць цану дабрыні і спагадзе, якія славяцца талентамі і перамогамі на творчых конкурсах рознага ўзроўню.

Першай прысутных павітала старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Валянціна Юльянаўна Берднікава.
— Апошні месяц года — час для падвядзення вынікаў. Наша арганізацыя шмат паспела зрабіць за тэты перыяд. Спаборніцтвы па шашках, экскурсіі, конкурсы, сустрэчы не давал і вам сумаваць. Я і надалей заклікаю вас быць энергічнымі, актыўнымі, не скардзіцца на жыццё, а прымаць яго такім, якое яно ёсць. Вакол нас шмат цудоўных людзей. 28 верасня 2015 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Канвенцыю ААН аб правах інвалідаў. Гэта значыць, у нас з'явяцца новыя магчымасці пры вырашэнні праблем, хаця беларускі ўрад і мясцовыя ўлады і раней нас падтрымлівалі і дапамагалі. Вам я хачу пажадаць здароўя і надзеі. Будзьцё ўважлівыя адзін да аднаго, не затойвайце ў сэрцы крыўдаў, бо толькі дабрыня робіць людзей шчаслівымі.



КУРЭННЕ - ПРЫЧЫНА НЕГАТЫЎНЫХ НАСТУПСТВАЎ

У Дзятлаўскім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі прайшло пасяджэнне “круглага стала" па тэме “Курэнне — прычына захворвання на рак. Прафілактыка курэння”. Свой погляд па надзённай праблеме выказалі спецыялісты службаў і арганізацый раёна.

Наталля Юрэня, валеолаг Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі:
- Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, курэнне займае другое месца ў спісе прычынаў заўчаснай смерці людзей. Штогод гэтая шкодная звычка прыводзіць амаль да 6 мільёнаў выпадкаў смерці. Больш за 600 тысяч выпадкаў смяротнасці адбываюцца сярод людзей, якія з'яўляюцца пасіўнымі курцамі.



“МАЛАДОЕ ПАКАЛЕННЕ СУПРАЦЬ ВІЧ”

Інфармацыйна-асветніцкая акцыя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбылася ў Наваельні. Сёлета яна прайшла пад дэвізам “Змяняем сябе. Дапамагаем іншым”. Інфармацыя аб надзённасці праблемы ВІЧ-інфекцыі прагучала у час выступления першага сакратара раённага камітэта грамадскага аб'яднання “БРСМ" Анастасіі Чурай.

Звяртаючыся да дзяцей і падлеткаў, яна адзначыла:
- Сёлетняя кампанія да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам надае асаблівую ўвагу барацьбе з асуджэннем ВІЧ-інфіцыраваных і ўшчымленнем іх правоў, пабуджае людзей да эфектыўнай прафілактыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі.



НЕ ПЛАЦІЦЕ “КАМУНАЛКУ" - МОЖАЦЕ ЗАСТАЦЦА БЕЗ КВАТЭРЫ

Галаўны боль камунальшчыкаў — нядбайныя гаспадары, у якіх запазычанасць за камунальныя паслугі расце з кожным месяцам. Аднак цяпер закон дае магчымасць жыллёва-эксплуатацыйным арганізацыям змагацца з такімі грамадзянамі. Як гэты працэс ідзе ў нашым раёне, карэспандэнтка газеты "Перамога" пацікавілася ў А. Сударыкавай, юрыста Дзятлаўскага РУП ЖКГ.

— Алена Пятроўна, ці праўда, што на Дзятлаўшчыне па рашэнні суда некалькі чалавек ужо страцілі права карыстання кватэрамі?
— Сапраўды, на сёння гэта ўжо чатыры чалавекі. Справа ў тым, што на падставе часткі 5 артыкула 57 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, у выпадку выезду на месца жыхарства ў іншае жылое памяшканне наймальнік і члены сям'і наймальніка ранейшага жылога памяшкання страчваюць правы і абавязкі, прапісаныя дагаворам найму на гэтае жылое памяшканне, і ў судовым парадку могуць быць прызнаны страціўшымі права ўладання і карыстання жылым памяшканнем, дзе не жывуць і не плацяць за камунальныя паслугі. Так, тры чалавекі займалі па дагаворы найму дзяржаўнага жыллёвага фонду кватэры ў аграгарадку Гезгалы, адзін — у гарпасёлку Казлоўшчына. Суд прызнаў іх страціўшымі права карыстання кватэрамі, дзе яны не жылі і мелі вялікую запазычанасць за "камуналку".



КОЛЬКІ КАШТУЕ САМАЎПРАЎСТВА?

У Дзятлаўскі раённы выка-научы камітзт часта паступаюць пытанні, якія тычацца нормаў заканадаўства ў галіне аховы і выкарыстання зямель, а таксама мераў адказнасці за яго парушэнне. На найбольш актуальный з іх адказвае начальнік землеўпарадкавальнай службы Дзятлаўскага райвыканкама Д. Купрыяновіч.

Пытанне: Дa якога пакарання вядзе парушэнне парадку выкарыстання зямлі або нямэтавае яе выкарыстанне?
Адказ: невыкарыстанне зямельнага надзела на працягу тэрміну, які ўстаноўлены заканадаўчымі актамі (у рэдакцыі закона РБ ад 27.12.2007 г. №304-3, ад 28.12.2009 г. №98-3), караецца штрафам для фізічных асобаў у памеры да 10 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка - да 25 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу - да 100 базавых велічыняў (артыкул 15.10 кодэкса РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях).



ПЯЦЬ ГАДОЎ РАЗАМ 3 “ПРАМЕНЬЧЫКАМ

Усяго пяць гадоў мінула з таго часу, як на базе Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна было створана аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”.

Для чалавека пяць гадоў — не узрост. А вось “Праменьчык” у нашым раёне за гэты кароткі час паспеў змяніць да лепшага жыццё людзеи з абмежаванымі магчымасцямі. Саграваў цяплом сяброўскіх адносінаў, дарыў цікавыя паездкі і сустрэчы, навучыў карысным рамёствам.

3 нагоды свята ў Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшла ўрачыстая сустрэча, на якую былі запрошаны наведвальнікі аддзялення, іх бацькі, сябры, шэфы, прадстаўнікі выканаўчай улады - усе тыя, хто на працягу гэтых пяці гадоў не заставаўся раўнадушным да жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі.