№96

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Адданы ваеннай справе

Будучыня нашых Узброеных Сіл - за курсантамі. Афіцэрскія кадры рыхтуюць у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, а таксама на ваенных факультэтах вядучых ВНУ краіны. Сярод абаронцаў Айчыны з літарай "К" на пагонах нямала нашых землякоў.



Арт-пляцоўка для дашкольнікаў

У дзяцей дашкольнага ўзросту высокі пазнавальны інтарэс, разнастайны і багаты змест дзейнасці, яны з жаданнем успрымаюць розныя даручэнні, уключаюцца ў даследаванні, вопыты, гульні. У выхаванцаў паступова ўдасканальваюцца здольнасці гуляць, будаваць, спяваць, размаўляць, слухаць, маляваць.



Жыццё, аддадзенае клопатам пра зямлю

Неяк аднаго разу ў Дзятлаўскі музей завітаў Аляксандр Кот, жыхар гарадскага пасёлка Наваельня, з прапановай паехаць у Барышына да Сямёна Сяргеевіча Ляшэвіча - уладальніка некалькіх дзяржаўных узнагарод за шматгадовую і добрасумленную працу ў калгасе "Гвардыя", ветэрана працы.



Іосіф Візгір: "Марыў кіраваць магутнай тэхнікай"

У аграпрамысловым комплексе Дзятлаўшчыны шмат людзей, якія ў розныя гады сваёй працай праславілі родны край. Галіна па праву ганарыцца пераможцамі сацыялістычных спаборніцтваў, кавалерамі ордэнаў, медалёў, заслужанымі работнікамі сельскай гаспадаркі, ветэранамі.



Яўген Мацвееў - вялікі чалавек Наваельнянскай зямлі

2 снежня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння таленавітага доктара, паэта, мастака Яўгена Мацвеева. Яго лёс цесна звязаны з гарадскім пасёлкам Наваельня, дзе пражыў 42 гады, працаваў доктарам-фтызіятрам рэспубліканскага санаторыя, пісаў вершы, майстраваў драўляныя скульптуры, кіраваў драматычным гуртком.



Пра карысную занятасць непаўналетніх

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла метадычная вучоба старшыняў сельвыканкамаў, намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце арганізацый раёна, работнікаў установаў культуры і адукацыі па тэме культурна-грамадскай дзейнасці ў вольны час як сродка прафілактыкі негатыўных з'яваў сярод моладзі і насе



ПРЫМАЛІ Ў ГІМНАЗІСТЫ

Гімназія №1 горада Дзятлава з'яўляецца адной з трыццаці лепшых навучальных установаў нашай рэспублікі.

 

КРАСА ДЯТЛАЎШЧЫНЫ — 2016

Пад небам Парыжа — гэтыя словы сталі лейтматывам раённага конкурсу грацыі і таленту "Краса Дзятлаўшчыны — 2016". Сёлета ён прайшоў пяты раз. Удзел у ім узялі пяць прадстаўніц прыгожага полу: Алена Ясевіч, Наталля Кароль, Валянціна Гмір, Кацярына Назарава, Кацярына Іода.



КАЗАХСКА-БЕЛАРУСКАЕ СЯБРОЎСТВА

Таццяна Мікалаеўна і Андрэй Анатольевіч Тананушкі, Аляксандр Уладзіміравіч і Рыма Мікалаеўна Сіўко прыехалі на Дзятлаўшчыну з Казахстана. Абедзве сям'і ўладкаваліся на працу ў СВК "Войневічы". Тут яны атрымалі жыллё, працу, знайшлі новых сяброў. І ўсё гэта гарманічна прадоўжыла іх жыццёвыя гісторыі, якія пачаліся на казахскай зямлі.

СКАЙП, ДРАНІКІ I МАРЫ ПРА САД

Таццяна Мікалаеўна Тананушка разам з мужам і малодшым сынам Піліпам прыехалі ў Беларусь з вёскі Вольгінка, што знаходзіцца ў Валадарскай вобласці Казахстана. Назва вёскі, паводле легендаў, утварылася ад імя ці то каралевы, ці то княжны, што праязджала праз гэтыя мясціны. Спыніўшыся тут, яна папрасіла папіць вады з крыніцы. Вада аказалася настолькі смачная, што княжна загадала пабудаваць ля крыніцы населены пункт, які і стаў называцца Вольгінкай. Цяпер там жыве больш за 1000 чалавек. У вёсцы ёсць ФАП, магазіны, дзіцячьі сад і школа. У ей 23 гады педагогам адпрацавала Таццяна Мікалаеўна. Навучала дзяцей у пачатковых класах.