№95

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Паляванне забаронена

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае аб тым, што згодна з дзеючымі "Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання" паляванне забаронена:

— пры адсутнасці ці выкарыстанні несапраўдных дакументаў;

— з незакрытым на месцы здабычы паляўнічай жывёлы разавым дазволам, калі ў адпаведнасці з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання яно належала закрыццю;

— у забароненых для палявання зонах і іншых забароненых месцах ці ў забаронены час;



Чэмпіёны кіакушынкай!

Чэмпіёнамі Гродзенскай вобласці па кіакушынкай (каратэ-до кантактнага стылю) сталі Арцём Урбановіч і Віктар Мазурэвіч.

Чэмпіёнскія тытулы хлопцы здабылі ў баях 1-га адкрытага чэмпіяната Гродзенскай вобласці, які адбыўся 20 лістапада у Гродне.

Акрамя прадстаўнікоў Гродзеншчыны, у першынстве прынялі ўдзел карацісты з Мінска і Баранавічаў — усяго больш, чым 80 спартсменаў. Самую вялікую калекцыю ўзнагарод турніру сабралі мінчане. Паспяхова выступілі гродзенцы і слонімцы.

А дзятлаўчане ў неафіцыйным заліку апярэдзілі каманды Баранавічаў і Шчучына.



Дзіцячы санаторый "Сонейка"

Размешчаны за 88 км ад г. Мінска на беразе Руднянскага вадасховішча.

Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, апорна-рухальнага апарата і эндакрыннай сістэмы.

Санаторый прымае на лячэнне дзяцей з падрыхтоўчага па 9 клас, школа круглы год. Дзеці пражываюць у 2-4 мясцовых нумарах. Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, функцыянальнай дыягностыкай (ЭКГ, спіраграфія, пікфлуаметрыя, БОС-тэрапія і іншыя). Працуюць дактары-спецыялісты.



Дзіцячы санаторый "Расінка"

Размешчаны за 256 км ад г. Мінска на беразе возера Абстэрна. Па выніках работы за 2008 і 2010 год быў прызнаны лепшай санаторнай арганізацыяй рэспублікі для дзяцей.

Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, нырак і мочавыдзяляльнай сістэмы. Санаторый прымае дзяцей на лячэнне з падрыхтоўчага па 3 клас. Школа працуе круглы год. Дзеці пражываюць у 2-4 мясцовых нумарах.

Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, функцыянальнай дыягностыкай-ЭКГ, спіраграфіяй, мікфлуаметрыяй і іншым. Працуюць дактары-педыятры, ЛОР, псіхолаг, стаматолаг.



Дзіцячы санаторый "Случ"

Размешчаны за 125 км ад г. Мінска. Па выніках работы за 2008 год заняў 3-е месца сярод санаторна-курортных арганізацый Рэспублікі Беларусь.

Профіль: лячэнне захворванняў сістэмы кровазвароту, органаў дыхания, страўнікава-кішачнага тракту, апорна-рухальнага апарата. Санаторый прымае на лячэнне дзяцей з 4 па 11 класы. Дзеці пражываюць у 2-4 мясцовых нумарах. Круглы год вядзецца навучанне дзяцей у школе з цудоўна абсталяванымі кабінетамі.

Лячэбна-дыягнастычная база прадстаўлена клініка-біяхімічнай лабараторыяй, УЗІ-дыягностыкай, функцыянальнай дыягностыкай і іншымі. Працуюць спецыялісты: дактары-педыятры, псіхолаг, стаматолаг. Выкарыстоўваюцца метады лячэння: электралячэнне, водагразелячэнне, лазера-магнітатэрапія, цеплалячэнне, інгаляцыі, спелеалячэнне, водаратэрапія, усе віды масажу і іншае.



Нялёгкі шлях салдата

Збіраючы звесткі пра ўраджэнцаў Гродзенскай вобласці, якія не вярнуліся з палёў Вялікай Айчыннай вайны, у кнізе "Памяць" Ленінградскай вобласці я ўбачыў гэтае імя. Аляксандр Лук'янавіч Амбражэй загінуў у баі 3 снежня 1941 г. і пахаваны ў брацкай магіле савецкіх воінаў у пасёлку Пятроўка Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці.

Прозвішча салдата пазначана на пліце мемарыяльнага комплекса. Баец нарадзіўся ў 1916 г., жыў у вёсцы Гірычы Дзятлаўскага раёна. Адтуль у маі 1941 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Амаль паўгода змагаўся Аляксандр з фашыстамі. Снежаньскі дзень 1941 г. стаў для чырвонаармейца апошнім.



Рамантык дарогі

Кожны дзень чымсьці незвычайны для яго, бо кожны раз — гэта новая вандроўка. I няхай гэта толькі дарогі Дзятлаўшчыны, для Аляксандра Іванавіча Ёдчыка гэта заўсёды цікава, хаця яго працоўны дзень пачынаецца яшчэ на досвітку, а заканчваецца з заходам сонца.



Што сказалі анкеты

3 першага лістапада на тэрыторыі Гродзенскай вобласці работнікамі МНС праводзіцца праверка супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян. У час праверкі людзі атрымліваюць інструктаж па пажарнай бяспецы.

Пры наведванні дамоў, кватэраў работнікамі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях было праведзена анкетаванне, мэта якога — выявіць узровень ведаў па пажарнай бяспецы.

Найбольшая колькасць правільных адказаў была атрымана на пытанні, якія тычьіліся правілаў пажарнай бяспекі ў быце. Грамадзяне ведаюць, што за дзве гадзіны перад адыходам да сну павінна быць прапалена печ у хаце, што абклейванне шпалерай ці афарбоўка электрычных правадоў, пракладзеных па сценах і па столі, з'яўляецца парушэннем правілаў пажарнай бяспекі.



Ордэн за мацярынства

За нараджэнне і належнае выхаванне пяці і болей дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны:

- Таццяна СВІШЧУК, работніца Дзятлаўскага раённага спажывецкага таварыства;

- Галіна БЯЛЯЎСКАЯ, яна працуе ў Казлоўшчынскім дзяржаўным сельскагаспадарчым ліцэі;