№95

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


АБ'ЯВЫ - 95

ПРАДАМ
ніткі з авечай шэрсці. Тэл. 2-11-29, 1363589 (Velcom).

АСП “Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод” УП “Гроднахарчпрам” (у г.п. Казлоўшчына) патрабуюцца на работу:
вадзіцель грузавога аўтамабіля;
слесар-рамонтнік.
Патрабаванні: вопыт работы.
Даведкі па тэл. 8-01563-2-72-05, 3-03-19, 2-71-96.
УНП 500813170.

ПРАДАМ



АДБУДЗЕЦЦА СЕМІНАР-ВУЧОБА

Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт запрашае гандлёвыя арганізацыі і індывідуальных прадпрымальнікаў 7 снежня 2012 года ў 10 гадзін у залу пасяджэнняў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама (па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, д. 3, 2-гі паверх) для ўдзелу ў семінары-вучобе па наступных пытаннях:
-- узгадненні рэжымаў работы гандлёвых аб'ектаў;
-- увядзенне ў дзеянне новых санітарных правілаў;
-- тэрміны здачы справаздачы формы ПУ-3 “Індывідуальныя звесткі” і тэрмінах выплаты абавязковых страхавых узносаў індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
-- правiльнасць вылiчэння, своечасовасць і паўната ўплаты ў бюджэт падаткаў (збораў);
-- аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь на 2013 год.



ЯШЧЭ НЕ ВЫБРАЛІ ПАДАРУНАК?

Не ведаеце, які сюрпрыз зрабіць сваім блізкім пад Новы год і Каляды? І так ужо “прыелася” класці пад ёлку шкарпэткі або крэм? Стварыце святочны настрой для ўсёй сям’і – падключыце Інтэрнэт. Сусветнае павуцінне не падвядзе: “падкажа” навагоднія тосты і дзіцячыя вершыкі для Дзеда Мароза, “раскажа”, чым упрыгожыць святочны стол, “павіншуе” ўсіх вашых блізкіх і знаёмых са святамі праз сацыяльныя сеткі.

А тым, хто стане новым абанентам byfly па лінейцы “Дамасед” да 15 студзеня 2013 года, Белтэлекам дорыць цэлы месяц карыстання Інтэрнэтам бясплатна. Дарэчы, “Дамаседы” – самыя папулярныя ў дзятлаўчан тарыфныя планы ад byfly. Яны прапануюць абанентам кругласутачны доступ на хуткасці да 1024 Кбіт/с (“Дамасед”), да 2048 Кбіт/с (“Дамасед Плюс”), да 3072 Кбіт/с (“Дамасед XXL”) і да 6144 Кбіт/с (“Супердамасед”). Вы можаце выбраць любы з іх і месяц з дня падключэння бясплатна “блукаць” па сайтах сусветнага павуціння.



ПАМІНАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Нават калі чалавек не лічыць сябе веруючым, у яго ўзнікае неабходнасць падаць памінальную запіску. Якіх-небудзь асаблівых правілаў для напісання запіскі не існуе, аднак, калі вы хочаце, каб памінальная запіска была прачытана ўважліва і дакладна, неабходна выконваць некалькі наступных правілаў.

Пісаць неабходна выразным, разборлівым почыркам, лепш – друкаванымі літарамі, стараючыся згадваць у адной запісцы не больш за дзесяць імёнаў. У запісках варта пазначаць – "аб здароўі" або "аб спачыне". Усе імёны неабходна пісаць у родным склоне. Трэба ставіць поўную форму імя, нават калі памінаеце дзяцей (напрыклад не Таню, а Таццяну). Пісаць неабходна царкоўнае напісанне свецкіх імёнаў (не Ягора, а Георгія, не Арцёма, а Арцемія).



У ЖЫЦЦІ ТЫ НЕ АДЗІНОКІ

Пад такім дэвізам у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшла цёплая сустрэча дзяцей і маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прымеркаваная да Дня інвалідў.

Мерапрыемства праходзіла ў сяброўскай атмасферы, за чаем і пачастункамі. Была арганізавана дэгустацыя прадукцыі ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод". Выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі ў госці да наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык". Яны сустрэліся, каб падтрымаць адзін аднаго, усяліць надзею на лепшае, атрымаць зарад аптымізму і бадзёрасці, якога хопіць на доўгія зімовыя дні, аж да навагодніх святаў, калі сябры зноў збяруцца разам.



НА “ГАРАЧАЙ ЛІНІІ” – КІРАЎНІК РАЁНА

Цэлую гадзіну ў мінулы чацвер гутарыў з дзятлаўчанамі і жыхарамі раёна старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык. Ні хвіліны не быў свабодны тэлефон, і за гэты час змаглі датэлефанавацца 9 чалавек.

Што стала нагодай звярнуцца да кіраўніка раёна? Тэлефанавалі пераважна па прыватных пытаннях, якія ўваходзяць у кампетэнцыю жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення, упраўлення па працы і сацабароне райвыканкама і іншых службаў. У адных выпадках Іван Іосіфавіч даваў вычарпальныя адказы, у другіх – рашэнне пазначаных праблем узята на кантроль.

Напрыклад, пажылая жыхарка вёскі Вензавец паскардзілася, што ў вёску перастала прыязджаць аўталаўка. Старшыня райвыканкама заўважыў, што яна і не павінна прыязджаць, таму што ў вёсцы ёсць стацыянарны магазін.



ДЗЕНЬ ДВАРЭЦКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Дварэцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнню развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванню населеных пунктаў сельсавета” адбылося ў Дварэцкім сельскім Савеце 28 лістапада.

У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні і сакратары сельскіх і пасялковых выканкамаў, ідэалагічныя работнікі СВК, кіраўнікі шэрагу раённых службаў.

Дварэцкі сельскі Савет, расказала яго старшыня Т. Перапечына, быў утвораны ў 1940 годзе. Тэрыторыя сельсавета складае 9032 гектары. У 18 вёсках жывуць 1433 чалавекі, яны маюць 718 гаспадарак. З названай колькасці насельніцтва 704 (49,1 працэнта) – людзі працаздольнага ўзросту, 562 (39,2 працэнта) – пенсіянеры, 167 – дзеці. 68 жыхароў – адзінокія, 384 – жывуць адзінока.



АКЦЫЯ "БЯСПЕЧНАЕ СУСЕДСТВА"

3 30 лістапада па 30 снежня аддзепам унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях праводзіцца сумесная акцыя "Бяспечнае суседства". Яе мэта — прафілактыка правапарушэнняў, учыняемых грамадзянамі, якія знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення, грамадзянамі без пэўнага месца жыхарства, папярэджанне сямейнага гвалту.

Просім жыхароў раёна па тэлефонах "101" і "102" паведамляць аб домаўладаннях, дзе распіваюць спіртныя напоі, пустуючых хатах, якія выкарыстоўваюць грамадзяне без пэўнага месца жыхарства, дзе збіраюцца групы людзей для распіцця спіртных напояў, выпадках, калі парушаюцца законныя інтарэсы дзяцей, іншых супрацьпраўных дзеяннях у адносінах да членаў сям'і.



Дзятлаўскія сыры сталі любімымі для пецярбуржцаў

У Санкт-Пецярбургу прайшла чарговая штогадовая Міжнародная харчовая выстава "Піцерфуд-2011". У ёй прымалі ўдзел прадпрыемствы-вытворцы прадуктаў харчавання і прадстаўнікі рознічнага гандлю з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь, краін блізкага і далёкага замежжа.

Гэта выстава — своеасаблівая пляцоўка для сустрэч і дзелавога дыялога паміж лепшымі вытворцамі якаснай харчовай прадукцыі і прадстаўнікамі гандлю. Яе галоўная мэта — садзейнічаць развіццю вытворчасці і продажу высакаякасных прадуктаў харчавання і новых тэхналогій.

Толькі сёлета "Піцерфуд-2011" наведалі 600 экспанентаў, тут былі арганізаваны каля 8 тысяч дзелавых перамоваў.



Асцярожна: пракладзены кабель

Без электраэнергіі немагчыма ўявіць жыццё сучаснага чалавека. Каб электразабеспячэнне нашых дамоў і прадпрыемстваў было надзейным і бяспечным, неабходна ведаць і выконваць правілы аховы кабельных ліній і сетак, мець уяўленне аб павышанай небяспецы электрычнага току і больш высокім узроўні смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў. Кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў неабходна больш увагі надаваць выкананню правілаў эксплуатацыі і аховы кабельных ліній да 35 кВ і больш.

Каб пазбегнуць паражэння людзей электрычным токам і пашкоджання кабельных ліній, неабходна:
раскопкі кабельных трас або земляныя работы каля іх праводзіць толькі пасля атрымання адпаведнага дазволу арганізацыі, па тэрыторыі якой праходзіць кабельная лінія, і арганізацыі, якая эксплуатуе кабельную лінію.