№95

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Сяргей Пыл: “СТРАХАВАННЕ - ГЭТА ВЯЛІКАЯ КАСА ЎЗАЕМАДАПАМОГІ"

Традыцыйна ў першую суботу снежня ў Беларусі адзначаюць Дзень страхавых работнікаў. Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты "Перамога" паразмаўляла з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргеем Пятровічам Пылам, які прысвяціў гэтай рабоце амаль чвэрць веку. Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне - на добрым рахунку ў рэспубліцы па ўсіх відах страхавання і таксама займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчай дзейнасці на тэрыторыі з колькасцю насельніцтва ад 25 000 да 30 000 чалавек.

— Сяргей Пятровіч, наколькі прадуктыўнай была сёлета праца для раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраху?
— Гэты год быў складаны, насыпаны падзеямі. Адбыліся дзве моцныя буры, многія людзі панеслі страты. У такой няпростай сітуацыі нам трэба было хутка скаардынаваць работу, ацаніць шкоду, якую прыродная стыхія нанесла людзям, забяспечыць страхавую падтрымку своечасова і якасна. Было зроблена 380 выплат на суму 1,5 мільярда рублёу. А за 10 месяцаў бягучага года ўсяго было заключана 25 600 дагавароў, зроблены 1995 выплат на суму 4,2 мільярда рублёў.



Навіны культуры - 95

АДБЫЎСЯ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў семінар-практыкум для работнікаў культуры “Выхаванне правільных адносін да здаровага ладу жыцця ў немедыцынскіх установах". Аб гэтым прысутным расказалі валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня, доктар-нарколаг раённай бальніцы К. Якімчык. Таксама ў час семінара выступілі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Петрукевіч, інспектар Дзятлаўскага РАНС А. Беленка.

Завяршыўся семінар паказам шоу-праграмы “Я выбіраю жыццё". Яе падрыхтавалі артысты тэатральнай студыі “Мелодыя душы”. Таксама ў час семінара прайшоў конкурс плакатаў “Я выбіраю жыццё".



ГУЛЯЕМ. СТВАРАЕМ. РАЗВІВАЕМСЯ

На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар работнікаў адукацыі па актуальнай тэме: “Развіццё інтэлектуальна-творчых здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай правядзення конкурсаў і гульнёвых праграм”. Мерапрыемства праходзіла на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава ў форме творчай справаздачы.

Удзельнікі семінара сустрэліся ў фае ўстановы, дзе праходзіла выстава-прэзентацыя арганізацыйна-кіраўнічых матэрыялаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама “Гуляем. Ствараем. Развіваемся” і выстава сумеснай творчасці дзяцей, іх бацькоў і педагогаў установаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны.



НА АБАРОНЕ ЗАКОННЫХ ІНТАРЭСАЎ ЛЮДЗЕЙ

Без закона не існуе грамадства, бо калі законы папіраюцца, у грамадстве пачынаюцца хаос і разлад.

Чалавецтва за час свайго існавання не раз упэўнілася ў справядлівасці гэтай высновы. А таму прафесія юрыста — знаўцы і абаронцы закона і людзей — заўжды была запатрабаванай і пачэснай, цікавай і мнагаграннай.

У наш час юрысты прадстаўляюць розныя галіны права, а таму паспяхова працуюць у многіх установах і арганізацыях, пачынаючы ад прадпрыемстваў, заканчваючы праваахоўнымі органамі.

Аб асаблівасцях прафесіі юрыста-праваахоўніка карзспандзнтка газеты пагутарыла з начальнікам аддзела унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Жалнерчыкам.



ЦІ НЕБЯСПЕЧНЫ РАДОН

Па дадзеных ААН, у штогадовай дозе апраменьвання, атрыманай чалавецтвам, доля ўздзеяння прадуктаў ад шкодных выпрабаванняў складае ўсяго 0,7 % , ад работы АЭС -- 0,3 % , а вось “уклад” медыцынскіх абследаванняў (рэнтген, радыетэрапія, флюараграфія, лазералячэнне) значна больш сур'ёзны -- 34% усёй гадавой дозы . На “ўзроўні” і прыродныя крыніцы радыяцыі -- натуральны фон выпраменьванняў, які залежыць ад геалагічных і планетарных фактараў -- 22%. Асноўная ж доля радыяцыі прыпадае на ўздзеянне атмасферных прадуктаў распаду радыеактыўнага газу радона -- 43%.

Атрымліваецца, што радон больш небяспечны, чым Чарнобыль і яго негатыўныя наступствы. А мы, на жаль, часам недаацэньваем небяспечны ўплыў натуральнага прыроднага апраменьвання. І, нягледзячы на гэта, радон лячэбны, асабліва радонавая вада. Пры гэтым, вада можа быць з натуральнай крыніцы (напрыклад, як у санаторыі “Радон “), і вада штучна насычаная радонам (напрыклад, як у Брэсцкай абласной бальніцы).



ДЫСКАТЭКІ МОГУЦЬ БЫЦЬ "ПУНCОВЫЯ" І НЕ ТОЛЬКІ

Нядаўна на Дзятлаўшчыне была апрабавана новая форма правядзення моладзевага адпачынку -- тэматычная дыскатэка. Ініцыятарамі і арганізатарамі першага такога мерапрыемства сталі спецыялісты раённага камітэта ГА "БРСМ" і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Ці паспяховы быў "дэбют", якую тэму абралі для першай дыскатэкі, наколькі актыўнымі былі наведвальнікі, ці будуць практыкавацца падобныя вечары адпачынку моладзі ў далейшым, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў першага сакратара раённага камітэта ГА "БРСМ" Анастасіі Чурай.

-- Анастасія, што сабой уяўляе тэматычная дыскатэка? Чаму было прынята рашэнне праводзіць моладзевыя танцавальныя вечары ў такім фармаце?
-- Тэматычная дыскатэка -- гэта забаўляльнае мерапрыемства, у праграму якога, акрамя музыча-танцавальнай часткі, уключана пазнавальная. Наведвальнікі тут могуць і патанцаваць, і даведацца шмат новага, цікавага, паўдзельнічаць у конкурсах, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Любая інфармацыя найлепш засвойваецца, калі падаецца ў форме гульні, конкурсу. спаборніцтваў. Вось і мы вырашылі разбавіць танцавальную праграму карыснымі рэчамі.



З КЛОПАТАМ ПРА ЛЮДЗЕЙ

Напэўна сярод страхавых агентаў не знойдзецца таго, хто марыў аб гэтай прафесіі з дзяцінства. З другога боку, у “Белдзяржстраху” вы не знойдзеце незадаволеных сваёй справай. Спецыялісты, якія атрымалі зусім адрозную ад страхавання адукацыю (больш за палову з іх – вышэйшую), праяўляюць сябе ў працы па-новаму, а, часам, і самі сябе здзіўляюць.

Уладзімір Белавус – адзін з самых паспяховых страхавых агентаў прадстаўніцтва, прыйшоў сюды з сельскай гаспадаркі. Працаваў галоўным аграномам у былым калгасе “Перамога” на Дзятлаўшчыне.



НА ЗЯМЛІ ПАВІНЕН БЫЦЬ ПАРАДАК

Праблема навядзення парадку на зямлі – сёння адна з актуальных і найбольш абмяркоўваемых на ўсіх дзяржаўных узроўнях. На працягу лістапада Дзятлаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі сумесна з аддзелам жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама і землеўпарадкавальнай службай праводзіў маніторынг санітарнага ўтрымання і добраўпарадкавання тэрыторый арганізацый, прыватных домаўладанняў і гаражных кааператываў у горадзе Дзятлаве і раёне.

Маніторынг ахапіў 110 аб’ектаў рознага профілю, у 47 з якіх выяўлены парушэнні санітарных норма і правілаў. Прывядзём найбольш сур’ёзныя з іх.
У аграгарадку Жукоўшчына і вёсцы Нагародавічы, што на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага савета, былі знойдзены стыхійныя звалкі цвёрдых камунальных адходаў. Тэрыторыя, якая прылягае да міні-палігона ў вёсцы Алёхнавічы, таксама была завалена смеццем. У вёсках Страла і Малыя Краглі будынкі сельскіх Дамоў культуры разабралі, а вось будаўнічае смецце не прыбралі.



ШЭДЭЎРЫ СА СТАРЫХ ГАЗЕТ

З гэтай творчай сям’ёй давялося пазнаёміцца на раённым конкурсе, які штогод праводзіць жаночая арганізацыя. На мерапрыемства прыязджалі Ірына Вітальеўна і Уладзімір Фёдаравіч Цяцерыны разам з сынам Сашам. А са старэйшым – Віталем і самай меншай – Настачкай знаёмства было завочным, па шматлікіх фотаздымках, якія сям’я Цяцерыных прадаставіла на конкурс “Лепшая творчая сям’я”.

Жывуць Цяцерыны ў Казлоўшчыне. Бацькі працуюць у мясцовым сельгаскааператыве: Уладзімір Фёдаравіч – вадзіцель, а Ірына Вітальеўна – сакратар-машыністка ў СВК “Слава працы”. Сям’я шматдзетная, але пры бацьках цяпер толькі меншыя дзеці. Віталь, скончыўшы школу, паступіў у Гродзенскі
аграрны ўніверсітэт, займаецца на першым курсе. Саша, сярэдні сын, вучыцца ў 9 класе, а Настачцы яшчэ толькі 4 гадкі.



НЕПАТУШАНАЯ ЗАПАЛКА

У аўторак, 3 снежня, на цэнтр аператыўнага упраўлення Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары па вуліцы Катоўскага ў Дзятлаве. Гарэў жылы дом.

Пажар пачаўся з пакоя, які быў адключаны ад электрычнасці, выкарыстоўваўся для складвання старых рэчаў. Як высветлілася, напярэдадні пажару пажылы госць гаспадароў хаты з дапамогай запалак асвятляў пакой, каб знайсці патрэбную яму рэч. Пакінуўшы пакой, мужчына не звярнуў увагу на кінутую непатушаную запалку. Гэта і разглядаецца як асноўная версія пажару. У выніку яго пашкоджана перакрыццё, часткова -- сцены і маёмасць у доме.
Пацярпелых людзей няма.