№95

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


Дзятлава багата суседзямі

На абласных "Дажынках" , якія ладзіліся ў нас 13 лістапада, дзятлаўчане паказалі сябе дбайнымі гаспадарамі - з радасцю і шчырасцю віталі гасцей, якія таксама не прыехалі з пустымі рукамі. Кожны з раёнаў Гродзенскай вобласці прывёз на свята не толькі дэлегацыю лепшых працаўнікоў вёскі, лідараў сёлетняга жніва, але і свой нацыянальны "падворак" з адметнымі мясцовымі традыцыямі, песнямі, стравамі і забавамі.

Дзятлаўчане разам з добрым уражаннем аб раёнах Гродзеншчыны атрымалі запрашэнне пабываць там. Спецыяльна для газеты "Перамога" госці склалі міні-рэйтынг адметнасцяў, якімі славіцца іх зямля.


СЛОНІМСКІ РАЁН

"Слонімшчына — унікальнае месца, утульнае для мясцовых жыхароў і прывабнае для турыстаў. Нездарма кажуць, што зямля наша намоленая. I ўсім, хго прыязджае ў наш раён, я раю найперш наведаць Жыровічы — цэнтр Праваслаўя на слонімскай зямлі.



Прадаўжае сямейную дынастыю

Ветэрынарны доктар Павел Сядзяк у СВК "Войневічы" прыехаў працаваць у маі бягучага года. За гэты хоць і не вельмі працяглы час ён зарэкамендаваў сябе як добры спецыяліст — адказны і старанны. Працуе Павел на ферме "Ёцавічы".

Агульны працоўны стаж Паўла налічвае сем гадоў. Пасля заканчэння Ваўкавыскага дзяржаўнага аграрнага каледжа свой прафесійны шлях ён пачаў на малой радзіме — у Воранаўскім раёне.

Павел — ураджэнец вёскі Больцішкі. Адметна тое, што ўся яго сям'я звязала свае жыццё з сельскай гаспадаркай. Бацька працуе вадзіцелем у мясцовым сельгаскааператыве. Маці — ветэрынарны доктар з 30-гадовым стажам. Гэтай прафесіі прысвяціў свае жыццё і дзядуля Паўла.



ЛЮДЗІ, ЯКІЯ НЯСУЦЬ СПАКОЙ У КОЖНЫ ДОМ

Шмат работнікаў, якія кожны дзень клапоцяцца аб вашай бяспецы, застаюцца "за кадрам”. Вашай увазе мы прадстаўляем тых людзей, праца якіх - несці спакой і ўпэўненасць у кожны дом.

ЁН ВЕДАЕ АБ СТРАХАВАННІ ЎСЁ...

Уладзімір Уладзіміравіч Іванашка - старэйшы з супрацоўнікаў прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне.
Справе страхавога агента прысвяціў 29 гадоў свайго жыцця. Прыйшоў у раённае прадстаўніцтва Белдзяржстраху ў 1986 годзе, да гэтага год адпрацаваў у Гродне радыёэлектроншчыкам. Узгадваючы пачатак працоўнага шляху, Уладзімір Уладзіміравіч расказвае:
— Раней прыходзілася ўсе вылічэнні па страхаванні рабіць з дапамогай драўляных лічыльнікаў. Гэта вельмі марудная справа. Працаваць стала лягчэй, калі з'явіўся калькулятар.



Сяргей Пыл: “СТРАХАВАННЕ - ГЭТА ВЯЛІКАЯ КАСА ЎЗАЕМАДАПАМОГІ"

Традыцыйна ў першую суботу снежня ў Беларусі адзначаюць Дзень страхавых работнікаў. Напярэдадні прафесійнага свята карэспандэнт газеты "Перамога" паразмаўляла з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргеем Пятровічам Пылам, які прысвяціў гэтай рабоце амаль чвэрць веку. Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне - на добрым рахунку ў рэспубліцы па ўсіх відах страхавання і таксама займае лідзіруючыя пазіцыі па вытворчай дзейнасці на тэрыторыі з колькасцю насельніцтва ад 25 000 да 30 000 чалавек.

— Сяргей Пятровіч, наколькі прадуктыўнай была сёлета праца для раённага прадстаўніцтва Белдзяржстраху?
— Гэты год быў складаны, насыпаны падзеямі. Адбыліся дзве моцныя буры, многія людзі панеслі страты. У такой няпростай сітуацыі нам трэба было хутка скаардынаваць работу, ацаніць шкоду, якую прыродная стыхія нанесла людзям, забяспечыць страхавую падтрымку своечасова і якасна. Было зроблена 380 выплат на суму 1,5 мільярда рублёу. А за 10 месяцаў бягучага года ўсяго было заключана 25 600 дагавароў, зроблены 1995 выплат на суму 4,2 мільярда рублёў.



Навіны культуры - 95

АДБЫЎСЯ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

У Дзятлаўскім раённым доме культуры прайшоў семінар-практыкум для работнікаў культуры “Выхаванне правільных адносін да здаровага ладу жыцця ў немедыцынскіх установах". Аб гэтым прысутным расказалі валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Н. Юрэня, доктар-нарколаг раённай бальніцы К. Якімчык. Таксама ў час семінара выступілі начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама В. Петрукевіч, інспектар Дзятлаўскага РАНС А. Беленка.

Завяршыўся семінар паказам шоу-праграмы “Я выбіраю жыццё". Яе падрыхтавалі артысты тэатральнай студыі “Мелодыя душы”. Таксама ў час семінара прайшоў конкурс плакатаў “Я выбіраю жыццё".



ГУЛЯЕМ. СТВАРАЕМ. РАЗВІВАЕМСЯ

На Дзятлаўшчыне прайшоў абласны семінар работнікаў адукацыі па актуальнай тэме: “Развіццё інтэлектуальна-творчых здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту з дапамогай правядзення конкурсаў і гульнёвых праграм”. Мерапрыемства праходзіла на базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава ў форме творчай справаздачы.

Удзельнікі семінара сустрэліся ў фае ўстановы, дзе праходзіла выстава-прэзентацыя арганізацыйна-кіраўнічых матэрыялаў аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама “Гуляем. Ствараем. Развіваемся” і выстава сумеснай творчасці дзяцей, іх бацькоў і педагогаў установаў дашкольнай адукацыі Дзятлаўшчыны.



НА АБАРОНЕ ЗАКОННЫХ ІНТАРЭСАЎ ЛЮДЗЕЙ

Без закона не існуе грамадства, бо калі законы папіраюцца, у грамадстве пачынаюцца хаос і разлад.

Чалавецтва за час свайго існавання не раз упэўнілася ў справядлівасці гэтай высновы. А таму прафесія юрыста — знаўцы і абаронцы закона і людзей — заўжды была запатрабаванай і пачэснай, цікавай і мнагаграннай.

У наш час юрысты прадстаўляюць розныя галіны права, а таму паспяхова працуюць у многіх установах і арганізацыях, пачынаючы ад прадпрыемстваў, заканчваючы праваахоўнымі органамі.

Аб асаблівасцях прафесіі юрыста-праваахоўніка карзспандзнтка газеты пагутарыла з начальнікам аддзела унутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Жалнерчыкам.



ЦІ НЕБЯСПЕЧНЫ РАДОН

Па дадзеных ААН, у штогадовай дозе апраменьвання, атрыманай чалавецтвам, доля ўздзеяння прадуктаў ад шкодных выпрабаванняў складае ўсяго 0,7 % , ад работы АЭС -- 0,3 % , а вось “уклад” медыцынскіх абследаванняў (рэнтген, радыетэрапія, флюараграфія, лазералячэнне) значна больш сур'ёзны -- 34% усёй гадавой дозы . На “ўзроўні” і прыродныя крыніцы радыяцыі -- натуральны фон выпраменьванняў, які залежыць ад геалагічных і планетарных фактараў -- 22%. Асноўная ж доля радыяцыі прыпадае на ўздзеянне атмасферных прадуктаў распаду радыеактыўнага газу радона -- 43%.

Атрымліваецца, што радон больш небяспечны, чым Чарнобыль і яго негатыўныя наступствы. А мы, на жаль, часам недаацэньваем небяспечны ўплыў натуральнага прыроднага апраменьвання. І, нягледзячы на гэта, радон лячэбны, асабліва радонавая вада. Пры гэтым, вада можа быць з натуральнай крыніцы (напрыклад, як у санаторыі “Радон “), і вада штучна насычаная радонам (напрыклад, як у Брэсцкай абласной бальніцы).



ДЫСКАТЭКІ МОГУЦЬ БЫЦЬ "ПУНCОВЫЯ" І НЕ ТОЛЬКІ

Нядаўна на Дзятлаўшчыне была апрабавана новая форма правядзення моладзевага адпачынку -- тэматычная дыскатэка. Ініцыятарамі і арганізатарамі першага такога мерапрыемства сталі спецыялісты раённага камітэта ГА "БРСМ" і цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

Ці паспяховы быў "дэбют", якую тэму абралі для першай дыскатэкі, наколькі актыўнымі былі наведвальнікі, ці будуць практыкавацца падобныя вечары адпачынку моладзі ў далейшым, карэспандэнтка газеты пацікавілася ў першага сакратара раённага камітэта ГА "БРСМ" Анастасіі Чурай.

-- Анастасія, што сабой уяўляе тэматычная дыскатэка? Чаму было прынята рашэнне праводзіць моладзевыя танцавальныя вечары ў такім фармаце?
-- Тэматычная дыскатэка -- гэта забаўляльнае мерапрыемства, у праграму якога, акрамя музыча-танцавальнай часткі, уключана пазнавальная. Наведвальнікі тут могуць і патанцаваць, і даведацца шмат новага, цікавага, паўдзельнічаць у конкурсах, сябе паказаць, на іншых паглядзець. Любая інфармацыя найлепш засвойваецца, калі падаецца ў форме гульні, конкурсу. спаборніцтваў. Вось і мы вырашылі разбавіць танцавальную праграму карыснымі рэчамі.



З КЛОПАТАМ ПРА ЛЮДЗЕЙ

Напэўна сярод страхавых агентаў не знойдзецца таго, хто марыў аб гэтай прафесіі з дзяцінства. З другога боку, у “Белдзяржстраху” вы не знойдзеце незадаволеных сваёй справай. Спецыялісты, якія атрымалі зусім адрозную ад страхавання адукацыю (больш за палову з іх – вышэйшую), праяўляюць сябе ў працы па-новаму, а, часам, і самі сябе здзіўляюць.

Уладзімір Белавус – адзін з самых паспяховых страхавых агентаў прадстаўніцтва, прыйшоў сюды з сельскай гаспадаркі. Працаваў галоўным аграномам у былым калгасе “Перамога” на Дзятлаўшчыне.