№95



Нашы юныя прызёры і пераможцы

У горадзе Слоніме 25-26 лістапада 2017 геда праходзіла восеньскае першынство вобласці па лёгкай атлетыцы
сярод навучэнцаў 2004-2005 гадоў нараджэння.



Імя на помніку

3 успамінаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміра Іванавіча Белага стала вядома пра актыўнага ўдзельніка Яварскай падпольнай групы, афіцэра Чырвонай арміі Юрыя Аленіна.



Сустрэча творчых, моцных духам людзей

Міжнародны дзень інвалідаў аб'ядноўвае людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Інваліднасць — толькі стан цела, душа чалавека імкнецца да творчасці, дабрыні, ажыццяўлення надзеяў.



АНАСТАСІЯ. ШТРЫХІ ДА ПАРТРЭТА

Абаяльная маладая жанчына. Мама дваіх дзяцей. Удзельніца духавога аркестра. Вядучая раённых мерапрыемстваў. Так некалькімі сказамі можна ахарактарызаваць Анастасію Голуб. Больш падрабязна пра сябе Анастасія расказала ў час інтэрв'ю.



БУДУЧЫМ АБІТУРЫЕНТАМ РАСКАЗАЛІ ПРА ВАЕННУЮ АКАДЭМІЮ

3 вучнямі старэйшых класаў школ і гімназіі горада Дзятлава сустрэліся прадстаўнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і раённага ваеннага камісарыята. Сустрэчы мелі прафарыентацыйны накірунак. Першая прайшла ў гімназіі №1 райцэнтра.



АБМЕЖАВАНЫЯ МАГЧЫМАСЦІ I БЯЗМЕЖНЫЯ ЗДОЛЬНАСЦІ

На базе цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло дабрачыннае мерапрыемства "Дарогаю дабра", прымеркаванне да Дня інвалідаў.



ЯК КАШУЛЯ Ў ПОЛІ ВЫРАСЛА

Такую назву мае этнаграфічная выстава, якая дзейнічае ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Наведаўшы яе, вы можаце даведацца аб асаблівасцях вырошчвання і апрацоўкі лёну, прыкметах, звязаных з ім, пачуеце песні, прыказкі і прымаўкі.



ПРАБЛЕМАМ ПАЖЫЛЫХ — ПІЛЬНАЯ ЎВАГА

Дзятлаўшчыну наведала Міжведамасная камісія па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асобаў, пацярпелых ад наступстваў войнаў, пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.
Яе ўдзельнікі правялі маніторынг работы арганізацый Дзятлаўскага раёна ў сферы абароны правоў пажылых людзей, ветэранаў.



ТАЛЕНТ АД НАРОДНЫХ ВЫТОКАЎ

Яна родам з сям'і прыроджаных музыкантаў. Бацькі выдатна спявалі, і гэта пры тым, што не мелі ніякай музычнай адукацыі. Тата — вясковы настаўнік — іграў на гармоніку. Гэты музычны інструмент асвоіла і яна. Асвоіла самастойна, як кажуць, на слых. Пасля самастойна навучылася іграць і на акардэоне. А вось прафесійна вывучаць музыку яна пачала толькі ў 17-гадовым узросце, калі паступіла ў Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча.

Калі яго закончыла, яе педагог па акардэоне напісаў у суправаджальным пісьме: "Вельмі таленавітая. Рэкамендую для паступлення ў кансерваторыю". Аднак у дылеме — далейшае навучанне ці сям'я, яна выбрала апошняе...



ДЗЕНЬ ДЗЯТЛАЎСКАГА СЕЛЬСАВЕТА

Мерапрыемства з парадкам дня "Аб рабоце Дзятлаўскага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па забеспячэнні развіцця сацыяльнай сферы, добраўпарадкаванні населеных пунктаў сельсавета" адбылося 24 лістапада. У ім удзельнічалі кіраўнікі райвыканкама, старшыні сельскіх і пасялковых выканкамаў, кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый і службаў, ідэалагічныя работнікі СВК.

3 сацыяльна-эканамічным становішчам Дзятлаўскага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня А. Маркушэўскі.
Тэрыторыя Дзятлаўскага сельсавета складае 239 квадратных кіламетраў, на ёй месцяцца 32 паселішчы, 995 сядзібных гаспадарак, жывуць 2 100 чалавек, у тым ліку 1 133 (54 працэнты) працаздольныя, 690 (33 працэнты) пенсіянераў, 277 (13 працэнтаў) чалавек, якія не дасягнулі працаздольнага ўзросту. Сярод жыхароў сельсавета 65 адзінокіх, 426 жывуць адзінока.