№94

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


УВЯДЗЕННЕ Ў ХРАМ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ БАГАРОДЗІЦЫ

Увядзенне Найсвяцейшай Багародзіцы ў храм Гасподні, якое святкуецца ў аўторак, 4 снежня, з'яўляецца вялікай падзеяй для Праваслаўнай царквы. У гэты дзень упершыню была паказана свету веліч Маці Божай і яе роля ў лёсе кожнага чалавека, быў пакладзены пачатак збавення кожнага веруючага чалавека, надыходзіць час спраўджвання прароцтваў старазапаветнага перыяду.

Нідзе з кананічных кніг Свяшчэннага Пісання Новага Запавету мы не сустрэнем апісання моманту прывядзення ў Іерусалімскі храм Найсвяцейшай Дзевы. Сюжэт святкавання ўзяты з пазнейшых, апакрыфічных (не напісаных асабіста апосталамі, але якія захаваліся як паданне) гістарычных помнікаў: Пратаевангелля Іакава, што адносіцца да другога стагоддзя па Нараджэнні Хрыстовым, і лацінскага Евангелля Псеўда-Матфея 9 стагоддзя. Вось аб чым яны апавядаюць.



НАВІНЫ КУЛЬТУРЫ

ПРОЙДЗЕ ВЫСТАВА

"Родная старонка" -- пад такой назвай з 4 снежня 2012 года па 27 студзеня 2013 года ў Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі пройдзе выстава работ мастакоў-жывапісцаў Івана і Юрыя Козелаў. Выстава будзе працаваць штодзень з 10 да 18 гадзін, акрамя панядзелка.

ПАМЯЦІ ПАЭТА

"І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай" -- пад такой назвай пройдзе вечарына памяці, прымеркаваная да 75-годдзя з дня нараджэння Яўгена Матвеева. Мерапрыемства адбудзецца 7 снежня 2012 года ў актавай зале Наваельнянскай сярэдняй школы. Пачатак у 15 гадзін. Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у мерапрыемстве. Арганізатары запрашаюць на вечарыну.



ВІНШАВАННІ - 94

Ад усяго сэрца віншуем дарагіх мамачку і татачку, бабулю і дзядулю
Марыю Юльянаўну і
Віктара Уладзіміравіча
БОЙКА
з 55-годдзем сумеснага жыцця, жадаем моцнага здароўя і яшчэ доўга крочыць разам па жыццёвым шляху, а таксама шчыра віншуем татачку і дзядулю з 80-годдзем!
Мы вам, родные, подарили б вечность,
Чтоб длились без конца ваши года,
За доброту вашу, за человечность,
За то, что нас вы любите всегда.
Пусть над вами небо будет чистым,
Земной поклон все шлём мы вам,
Желаем счастья, крепкого здоровья
И долгих лет на радость нам!
З любоўю дзеці, унукі, праўнук Саша



АБ'ЯВЫ - 94

ПРАДАМ
пальму веерную, вышыня 2 метры. Тэл. 8-029-9958143 (Velcom).

ПРАДАМ НЯДОРАГА
камп’ютар, можна паасобку. Тэл. 8-029-3664137, 3358893 (Velcom), +375336692759.

НАЙМУ
аднапакаёвую кватэру ў Дзятлаве. Тэл. 8-029-5886034 (МТС).

ПРАДАМ
карову (4 гады). Тэл. 4-38-28.

ПРАДАМ
дробную бульбу. Тэл. 2-27-67.

ПРАДАМ
мяккі куток, новы, спружынны, тканіна габелен, цана 3 млн. 700 тыс. руб. Дастаўлю. Тэл. 8-029-9503980 (Velcom).



ДАПАМОГА ДЛЯ "ПРАМЕНЬЧЫКА"

Да Дня інвалідаў заставалася больш за тыдзень, а наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна ўжо чакалі гасцей з Мінска. Клуб праваслаўных міліцыянераў арганізаваў свой чарговы дабрачынны візіт на Дзятлаўшчыну, каб аказаць спонсарскую дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

На гэты раз прадстаўнікі клуба Сяргей Ярахавец і яго сябар Аляксандр даставілі ў Дзятлава і падарылі "Праменьчыку" канапу, два мяккія крэслы, велатрэнажор і піяніна.



АНЁЛЫ -- НЯБЕСНЫЯ АХОЎНІКІ

Прыхаджане храма ў гонар святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Руда Яварская 21 лістапада адзначылі прастольнае свята. Урачыстае богаслужэнне з хрэсным ходам правялі настаяцель царквы айцец Алексій, святары з Лаўрышава, Слоніма, Жыровічаў.

Сэнс свята ў гонар Архістраціга Міхаіла, усіх святых нябесных сіл прыхаджанам растлумачыў святар Жыровіцкага манастыра айцец Уладзімір. Таксама ў пропаведзі ён закрануў шэраг маральна-этычных пытанняў, актуальных для цяперашняга часу:



КАРУНКАВАЯ ГІСТОРЫЯ

Дзіўна, калі і як паспявалі спраўляцца з хатнімі справамі нашы прабабулі, ды яшчэ шылі, вязалі, вышывалі і плялі карункі. Казачныя пляценні-перапляценні складаліся ў чароўны свет кветак, звяроў і птушак, якія пасяляліся на цюлю. Кожны дом упрыгожвалі сурвэткі, занавескі і абрусы хатняга вырабу, дзякуючы жаночай фантазіі, непаўторныя па варыяцыя[ узораў.

Ніткі для карункаў маглі быць папяровымі, льнянымі, ваўнянымі, шаўковымі, сярэбранымі, залатымі. У Італіі выкарыстоўвалі нават ніткі з алоэ.

Плеценыя карункі рабілі на круглай падушцы пры дапамозе каклюшак, а шытыя -- іголкі з ніткай. Узніклі карункі ў старажытныя часы. На жаль, немагчыма вызначыць дакладны час нараджэння гэтага цуду. Хутчэй за ўсё, яго росквіт звязаны з узнікненнем касцюмаў XVI стагоддзя.



ЭЛЕКТРААБАГРАВАЛЬНІК: ПРАВІЛЫ БЯСПЕКІ

Выкарыстоўваючы абагравальнік, варта паклапаціцца аб тэхніцы бяспекі. Першае яе правіла — ніколі не пакідайце электрычны прыбор без нагляду, не дазваляйце карыстацца ім дзецям. Размяшчайце электраабагравальнік на негаручай паверхні далей ад згараемых прадметаў — мэблі, фіранак.

Перыядычна ачышчайце прыбор ад пылу, не выкарыстоўвайце абагравальнік для сушкі бялізны. Сачыце за тым, каб вілкі і разеткі не пераграваліся — гэта першая прыкмета няспраўнасці электраабагравальніка ці перагрузкі сеткі.



УЧОРА, СЁННЯ, ЗАЎТРА - МЫ З ВАМІ!

Гэтыя словы з'яўляюцца карпаратыўным дэвізам кампаніі "Белдзяржстрах", якая 3 снежня 2012 года адзначыць 91 год з дня ўтварэння. Напярэдадні гэтай даты, а таксама прафесійнага свята страхавых работнікаў карэспандэнт газеты гутарыць з начальникам прадстаўніцтва "Белдзяржстраху" па Дзятлаўскім раёне С. Пылам.

— Сяргей Пятровіч, што сёння ўяўляе сабой кампанія "Белдзяржстрах"?
— Гэта — буйнейшая страхавая кампанія, якая займае амаль 60% на рынку страхавых паслугаў у Беларусі. Белдзяржстрах мае 142 адасобленыя падраздзяленні ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, буйных гарадах. Акрамя гэтага, шэраг карпаратыўных пасрэднікаў, сярод якіх ААТ "ААБ "Беларусбанк", ААТ "Белаграпрамбанк", "Белпошта", "Белтэлекам".



ПРАФЕСІЯ - СТРАХАВЫ АГЕНТ

17 гадоў супрацоўнікам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне з'яўляецца Павел Эдвардавіч Пятроўскі. За шматгадовую сумленную працу сёлета ён прадстаўлены да ўзнагароджання граматай Белдзяржстраху.

Павел пачынаў працаваць страхавым агентам, цяпер ён ужо старшы страхавы агент. Брыгада, якую ўзначальвае, складае сем чалавек. Людзі сумленныя і вопытныя, кажа пра калегаў Павел. Кожны з іх мае свой участак работы.

Рудаяварскі сельскі Савет, частка пасёлка Казлоўшчына, Сачыўляны — гэта той участак работы, на якім працуе Павел Эдвардавіч.