№94



В. Крэйдзіч: "Каманда не падвяла"

Для Гродзенскай абласной арганізацыі ГА "БелТІЗ" конкурс па элементарнай рэабілітацыі інвалідаў па зроку
"Я — самы рэабілітаваны" стаў пляцоўкай для знаёмстваў, праверкі ведаў і навыкаў, пашырэння безбар'ернага асяроддзя.



Майстрыха і душа кампаніі

Міжнародны дзень інвалідаў закліканы нагадаць, што побач з намі жывуць людзі з абмежаванымі магчымасцямі.
Яны нічым не адрозніваюцца ад нас: гэтак жа вераць у лепшае, мараць, кахаюць, хочуць быць запатрабаванымі, мець сяброў. Адны з іх нарадзіліся хворымі, іншыя — захварэлі ці траўмаваліся ў сталым узросце.



Праца прыносіць плён

Страхавому прадпрыемству "Белдзяржстрах" спаўняецца 96 гадоў з дня заснавання. Па дадзеных Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Белдзяржстрах стабільна займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку страхавых
паслугаў у нашай краіне.

Прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне ўжо многія гады ўносіць дастойны ўклад у агульную скарбонку Белдзяржстраху.



Фрыда Давыдаўна Гурэвіч

Напэўна, мала хто з дзятлаўчан адкажа, хто такая Фрыда Давыдаўна Гурэвіч.



А Шырокіх: "У юрыспрудэнцыі ўсё дакладна"

Юрыдычная прафесія шматгранная і налічвае вялікую колькасць спецыялізацый — адвакат, пракурор, суддзя, следчы, спецыяліст па кадрах, юрысконсульт, медыятар. Аднак усе гэтыя сферы дзейнасці аб'яднаны адзінай мэтай — служыць закону, праўдзе, справядлівасці. Прафесія юрыста прываблівае сур ёзных, адказных, моцных духам людзей.



НІЗКІ ВАМ ПАКЛОН, ВЕТЭРАНЫ!

На пачатак снежня прыпалі адразу два знакавыя 90-гадовыя юбілеі.
Днямі сустрэлі іх ветэран Вялікай Айчыннай вайны, жыхар гарпасёлка Наваельня Міхаіл Сцяпанавіч Гурыновіч і ўдзельніца Вялікай Айчыннай вайны, працаўніца тылу Анастасія Іванаўна Салікава з аграгарадка Вензавец.



У КРУЗЕ СЯБРОЎ

Тут сустрэліся наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" і выхаванцы Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі горада Дзятлава.



ВЯСЁЛЫЯ ЭСТАФЕТЫ МОЛАДЗІ

Абласныя "Дажынкі-2015", якія праходзілі ў Дзятлаве, былі адметныя. Сельскай вясёлай эстафетай, якая сёлета праводзілася на свяце ўпершыню. Удзел у ёй прынялі 17 моладзевых каманд з розных раёнаў вобласці.

Сельская эстафета была скіравана на захаванне традыцый беларускай вёскі, падтрымку сельскагаспадарчых прафесій, прапаганду здаровага ладу жыцця. Яна падарыла ўдзельнікам і гасцям "Дажынак" зарад бадзёрасці, ycмешкі і добры настрой. Арганізатарамі эстафеты выступілі ўпраўленне ідэалагічнай рабоды, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, абласны камітэт ГА "БРСМ", камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама, Дзятлаўскі райвыканкам.



Валейбол: абласная спартакіяда

Жаночая валейбольная каманда раёна — сярэбраны прызёр абласной спартакіяды.



Каратэ: Адкрытае першынство горада Слоніма

Адкрытае першынство горада па кіакушынкай каратэ прайшло ў Слоніме.

У 14-ым першынстве Слоніма ўдзельнічалі 125 спартсменаў са Слоніма, Дзятлава, Наваельні, Навагрудка, Гродна, Мінска, якія спаборнічалі ў 20 катэгорыях. Паспяхова выступілі вучні трэнера Максіма Максімава.

Залатыя медалі за перамогу атрымалі Арцём Урбановіч, Анастасія Францішчык, Аляксандр Хітро. Сярэбранымі медалямі ўзнагароджаны Іван Літвінскі, Аляксей Чаляеўскі, Максім Сідорчык, Дзмітрый Шафарэвіч, Дзмітрый Пузач, Яна Аблажэй. Бронзавымі медалістамі сталі Арцём Юшкевіч, Ілья Панько.