№93

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


"З МУЗЫКАЙ I ПЕСНЯЙ НАЗАЎЖДЫ РАЗАМ"

3 раённага агляду-конкурсу, на якім былі вызначаны лепшыя нумары і артысты, для работнікаў культуры Дзятлаўшчыны распачаўся абласны фестываль "3 музыкай і песняй назаўжды разам". Занальны тур фестывалю прайшоў у Слоніме. Дзятлаўскі раён на мерапрыемстве прадставілі калектывы "Ятранка" і "Зараначка", Маргарыта Літвінская, танцавальны ансамбль "Мітусь", Яўгенія Макарчук, калектыў "Бастэт", Сяргей Малышчык.

Пасля Слоніма канцэртную эстафету прынялі Ваўкавыск і Зэльва. 23 лістапада мерапрыемства з удзелам самадзейных артыстаў з Дзятлава, Зэльвы, Слоніма, Шчучына прайшло ў Дзятлаўскім раённым доме культуры.



Дзе атрымаць прафесію выратавальніка

У структуры Міністэрства па надзвычайных справах Рэспублікі Беларусь ёсць дзве навучальныя ўстановы, у якіх можна атрымаць вышзйшую адукацыю. Гэта — камандна-інжынерны інстытуту Мінску, Гомельскі інжынерны інстытут. Тэрмін стацыянарнага навучання на інжынерным факультэце гатых установаў адукацыі складае 4 гады, вучоба залічваецца у тэрмін воінскай службы.

У час навучання курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Ім прадастаўляецца жыллё, харчаванне, фірменнае абмундзіраванне, медыцынскае абслугоўванне, стыпендыя.

Пасля заканчэння навучапьнай установы курсанты атрымліваюць званне лейтэнанта ўнутранай службы, стопрацэнтнае лрацаўладкаванне на адной з розных пасадаў — пачынаючы ад начапьніка дзяжурнай змены і заканчваючы інспектарам дзяржаўнага пажарнага нагляду.



Свой статус пацвердзілі

Так з годнасцю гавораць дзятлаўскія гімназісты — юныя матэматыкі Іван Калодка, Настасся Каралёва, Валера Емяльянчык, Андрэй Пазняк, якія ў час асенніх канікулаў сталі ўдзельнікамі абласнога турніра юных матэматыкаў і прывезлі дыплом трэцяй ступені.

— У такім турніры вучні нашай гімназіі ўжо ўдзельнічалі ў мінулым годзе і заваявалі дыплом другой ступені, — расказвае настаўніца матэматыкі Н. I. Трафімчык. — Тады мы рыхтавалі каманду разам з СШ №3, а сёлета на раённым этапе кожная школа прадставіла сваю каманду. Гульня праходзіла ў кастрычніку. Заяўкі падалі сем школ: Наваельнянская, Казлоўшчынская, СШ №3, Жукоўшчынская, Вензавецкая школы, Гезгалаўская гімназія і гімназія №1 г. Дзятлава. Гульня праходзіла ў два этапы, так што кожная школа спаборнічала з усімі сапернікамі. У першым баі мы набралі наибольшую колькасць балаў — 30, у фінале таксама аказаліся лепшымі, хоць сапернікі — СШ №3 — адсталі ад нас толькі на адзін бал. Згодна з рашэннем журы нам прадставілася магчымасць абараняць гонар раёна на абласным этапе.

Шлях да абласнога этапу таксама быў няпростым. Для ўдзелу ў ім трэба было рашыць, аформіць і адаслаць у Гродна дзесяць задач, кожная коштам у чатыры балы. Стартавы бал гімназічнай каманды склаў 35 балаў ( 4-ы вынік з 24 удзельнікаў), і нашых матэматыкаў запрасілі да ўдзелу ў абласным туры. Вучняў рыхтавалі С.І. Халецкая і Н.І. Трафімчык. Фінал праходзіў у Гродна трэцяга лістапада.

Пасля першага адборачнага тура, у якім нашы вучні спаборнічалі з гімназіяй Ваўкавыска і Гродзенскай гімназіяй імя Карскага, набралі 144 балы і выйшлі ў паўфінал. Тут сапернікамі дзятлаўчан сталі Слонімская гімназія і гімназія №3 г. Гродна. 3 нецярпеннем чакалі фіналу, але журы вырашыла яго не праводзіць, а выбраць пераможцаў па колькасці набраных балаў. Так стартавы бал памножылі на тры і дадалі балы за адборачны тур і паўфінал.

Дзятлаўскія гімназісты апынуліся на пятай пазіцыі і атрымалі дыплом трэцяй ступені.



Пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраны

14 верасня 2011 года ўступіў у сілу Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №401 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2005 года №225" ад 8 верасня 2011 года, скіраваны на далейшае развіццё рамеснай дзейнасці і прыцягненне большай колькасці фізічных асобаў, якія валодаюць навыкамі вырабу прадметаў дэкаратыўнага прызначэння ў народных традыцыях.

Так, пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраны наступным: завострыванне (раней - толькі выраб і рамонт) сельскагаспадарчага і садова-агародніцкага інструменту, яго частак (коссяў, дзяржанняў, грабель, сякерышчаў, рыдлёвак, матыгаў, сярпоў, сякераў, садовых нажніц, ручных пілаў і іншага); выраб мастацкіх вырабаў з паперы (арыгамі) і пап'е-машэ; выраб нацыянальных музычных інструментаў у нефабрычных умовах; выраб вітражоў.



Паэзія вышыванага ручніка

Таццяна Васільеўна Загорцава з'яўляецца мастацкім кіраўніком Наваельнянскага гарадскога дома культуры, кіраўніком двух гурткоў — вакальнага і гуртка народнай творчасці "Чараўнікі". Іх наведвальнікі вучацца спяваць, ствараць прыгажосць сваімі рукамі — плесці з бісеру, саломкі, шыць, вышываць. Гэтым майстэрствам Таццяна Васільеўна валодае дасканала. Яе вышываныя ручнікі нагадваюць аб спрадвечнай народнай культуры, якая перадавалася з пакалення ў пакаленне.

САМАБЫТНАЕ НАРОДНАЕ МАЙСТЭРСТВА

У народным побыце беларусаў ручнік быў не проста ўпрыгожаннем інтэр'ера, яго аздобай. Ён меў сакральнае значэнне, суправаджаў чалавека ад яго нараджэння да пахавання.



Тарыфы на электраэнергію

31 кастрычніка 2011 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1459 унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года №138. Дадзеная пастанова ўступіла ў сілу з 1 лістапада 2011 года.

Тарыфы на электрычную энергію наступныя.

Электрычная энергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі: аднаставачны тарыф — 202,6 руб. за 1 кВт/гадз.; дыферэнцыраваны тарыф па часавых перыядах: мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) — 141,8 руб. за 1 кВт/гадз., максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) — 405,2 руб. за 1 кВт/гадз.



Падведзены вынікі праверкі

3 26 кастрычніка па 1 лістапада інспекцыяй дзяржаўнага пажарнага нагляду Дзятлаўскага РАНС праводзілася кантрольная праверка аб'ектаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ па выкананні мерапрыемстваў прадпісання №49 ад 15.08.2011 года.

Аналіз супрацьпажарнага стану аб'ектаў Дзятлаўскага РУП ЖКГ, работы кіраўніка і службовых асобаў па кантролі за выкананнем мерапрыемстваў, прапанаваных у прадпісаннях па раней праведзеных праверках паказаў, што ўзровень супрацьпажарнай абароны аб'ектаў і жылога фонду адпавядае патрабаванням не поўнасцю. 3-за недастатковай патрабавальнасці кіраўніка несвоечасова і ў няпоўнай меры забяспечваецца выкананне прадпісанняў дзяржаўнага пажарнага нагляду, кіраўніком недаацэньваецца важнасць пытанняў забеспячэння бяспекі пры эксплуатацыі будынкаў.



Абараніцеся ад рызыкі і выпадковасці

Не на слухах знаемая сітуацыя жыхарам шматкватэрных дамоў: вечарам вяртаешся дамоў, а ля парога цябе чакаюць раз'юшаныя суседзі з ніжняга паверха, якія патрабуюць кампенсацыі матэрыяльных стратаў за затопленае жыллё.

Прадбачлівыя гаспадары, якія своечасова звярнуліся ў страхавую кампанію, у такіх выпадках аказваюцца ў выйгрышы. Белкаапстрах ажыццяўляе выплаты па страхаванні кватэраў, з якіх пераважная большасць звязана з пашкоджаннем вадой, прасцей кажучы — з затапленнямі. Але пералік рызыкі, які кампенсуе страхаванне, значна шырэйшы. Застрахаваўшы кватэру ў Белкаапстраху, вы абараняеце сябе не толькі ад заліцця, але і ад пажару і іншых няшчасных выпадкаў, а таксама ад стыхійных бедстваў і неправамерных дзеянняу трэціх асобаў.



Ураджай у засеках. Святкуем!

Традыцыйна напрыканцы лістапада, калі ўраджай з палеткаў убраны, падводзяцца вынікі сельскагаспадарчага года. Сёлета ўрачыстасці з нагоды Дня работнікаў сельской гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці праходзілі 19 лістапада ў раённым Доме культуры.