№93

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


РЫХТУЙ ЁЛКУ… ВОСЕННЮ!

Яшчэ нават зіма не прыйшла, а ў паветры ўжо лётае пах навагодніх святаў. Дзятлаўчане паціху разлічваюць будучы снежаньскі бюджэт, каб і на падарункі, і на дастойны святочны стол хапіла. Многія ж арганізацыі і прадпрыемствы раёна ўжо пачалі рыхтавацца да надыходзячага 2013 Новага года.

“Апярэджваем навагоднія пажаданні” – Дзятлаўскае аддзяленне паштовай сувязі сустракае наведвальнікаў багатым выбарам навагодніх і калядных паштовак і… ёлкай з гірляндамі і агеньчыкамі.

У Дзятлаўскім аддзяленні ўжо працуе кірмаш-продаж навагодніх тавараў. Гэта паштоўкі, спецыяльныя тэматычныя канверты, таксама канверты з укладаннем (упрыгожаным аркушам паперы) беларускіх і расійскіх вытворцаў. Пакуль адкрыта адна вітрына з паштоўкамі, да якой хутка дадасца другая.



ВІНШАВАННІ І ПАДАРУНКІ -- ДА ЮБІЛЕЮ

У пятніцу, 23 лістапада, у актавай зале Дзятлаўскага цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 90-годдзя Беларусбанка. Запрашэнне на ўрачыстасць атрымалі пастаянныя кліенты і надзейныя партнёры банка. Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўшанаваны лепшыя банкаўскія работнікі. Супрацоўнікі цэнтра банкаўскіх паслуг прымалі вішаванні і падарункі з нагоды юбілею.

На пачатку ўрачыстасці прысутных павітала дырэктар цэнтра банкаўскіх паслугаў №407 Наталля Барысаўна Барцэвіч. Яна, у прыватнасці, зазначыла:

-- Беларусбанк з’яўляецца адным з самых надзейных банкаў краіны. Як адна з буйнейшых і самых старэйшых крэдытна-фінансавых установаў краіны актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўных праграм, інвестыцыйных праектаў, ажыццяўляе крэдытаванне важнейшых галін прамысловай і сельскагаспадарчай вытворчасці, сацыяльнай сферы. Аднак прыярытэтным накірункам дзейнасці банка з’яўляецца абслугоўванне насельніцтва. Практычна кожная беларуская сям’я карыстаецца паслугамі банка, таму яго заслужана называюць “народным”.



ЯК ПРАВІЛЬНА ЎТРЫМЛІВАЦЬ ГАРАЖ

Нядаўна ў Наваельні адбылося ўзгаранне гаража. Да месца пажару былі накіраваны 4 баявыя разлікі. Да моманту прыезду першай машыны гараж знутры быў поўнасцю ахоплены агнём. Прычына пажару ўстанаўліваецца.

У сувязі з гэтым выпадкам варта нагадаць асноўныя правілы ўтрымання гаражоў.

Яны павінны быць чыстыя, пралітыя гаручазмазачныя матэрыялы павінны засыпацца пяском, тэрмінова вымятацца.



ГАЮЧАЯ ВАДА КРЫНІЦЫ

Толькі 30 чалавек цяпер жывуць у вёсцы Алёхнавічы. Калі і хто назваў так іх родныя мясціны, сённяшнія жыхары ўжо і не ведаюць -- даўно гэта было. Магчыма, калісьці тут жылі людзі з прозвішчам Алёхнавіч -- менавіта такая версія паходжання назвы вёскі. А, магчыма, яна пайшла ад слова "алешына", па-руску "ольха", якой шмат расце ля Алёхнавічаў. Побач ля іх знаходзіцца месца з назвай Куляшы, дзе некалі размяшчалася ваенная часць. Тады многія жыхары былі яшчэ маладыя, жыццё ў вёсцы віравала і было напоўнена дзіцячымі галасамі. Цяпер у Алёхнавічах -- толькі адно дзіця. Яно наведвае школу, за ім прыязджае школьны аўтобус.

Прыгарадны аўтобус у Алёхнавічы ўжо даўно не ходзіць. Немэтазгодна, паколькі вёска маланаселеная. Для большасці яе жыхароў, пераважна пажылога ўзросту, жыццё цяпер запоўнена праглядам тэлевізара, візітам да суседзяў, вясковымі сустрэчамі ля аўталаўкі, чаканнем прыезду дзяцей і ўнукаў.



АПОСТАЛ ПІЛІП – ВУЧАНЬ ХРЫСТА

28 лістапада ў царкоўным жыцці пачынаецца асаблівы перыяд – час Каляднага посту. Другая назва гэтага саракадзённага адрэзка часу – Піліпаў пост (па-народнаму Піліпаўка), у гонар аднаго з апосталаў, вучняў Збаўцы Піліпа, памяць якога царква шанавала напярэдадні, 27 лістапада.

Святы апостал паходзіў з багатай сям'і, якая жыла ў Віфсаідзе Галілейскай, што знаходзілася ў паўночнай частцы Палесціны, каля гарадоў Капернаума і Харазіна. Святы апостал Піліп -- адзін з нямногіх вучняў Госпада, хто з ранняга дзяцінства атрымаў добрую адукацыю.

Навучаны Святому Пісанню і ведаючы шматлікія прароцтвы аб хуткім прышэсці Месіі, Піліп усім сэрцам пажадаў убачыць Збаўцу, а калі гэта адбылося, паверыў і пайшоў услед за Боскім Настаўнікам, адгукнуўся на заклік: «ідзі за Мною» (Ін. 1,43). Больш таго, ён прывёў да Госпада свайго сябра Нафанаіла. «Мы знайшлі Таго, пра Каго пісалі Маісей у законе і прарокі, Ісуса, Сына Іосіфавага, з Назарэта» – тады ён першы раз засведчыў сваю веру (Ін.1,45).



Весткі з Жукоўшчынскага сельсавета

З'ЯВІЛІСЯ НОВЫЯ ЖЫХАРЫ

За прайшоўшы перыяд на тэрыторыі Жукоўшчынскага сельскага Савета нарадзіліся шасцёра дзяцей -- два хлопчыкі і чатыры дзяўчынкі. Адна з іх названа прыгожым і даволі рэдкім імем -- Віталіна.

ПРАЙШОЎ СУБОТНІК

Нядаўна прайшоў суботнік, у час якога была пастаўлена новая агароджа на могілках вёскі Гезгалы. Грошы на набыццё новай агароджы збіралі жыхары вёскі і пасёлка Гезгалы, дапамог СВК "Жукоўшчына".



ДАЙДЖЭСТ МНС - 93

СУМНЫ СПІС ПАПОЎНІЎСЯ

Яшчэ адзін пажар, на якім загінуў чалавек, нядаўна адбыўся ў Дзятлаўскім раёне. Агонь забраў жыццё жыхара вёскі Кашкалы, 1977 года нараджэння.

Паведамленне аб пажары на цэнтр аператыўнага ўпраўлення Дзятлаўскага РАНС паступіла ў 22 гадзіны 55 хвілін. Да месца надзвычайнай сітуацыі былі накіраваны чатыры баявыя разлікі. Да моманту прыезду першага падраздзялення хата была поўнасцю ахоплена агнём. Цела загінуўшага было знойдзена пасля тушэння пажару. Прычына ўзгарання ўстанаўліваецца.



АХОВА ПРАЦЫ – ГАЛОЎНЫ САЦЫЯЛЬНЫ ГАРАНТ

Ахова працы сёння мае прыярытэтнае значэнне ва ўсіх сферах працоўнай дзейнасці насельніцтва. Гэта яшчэ раз пацвердзіў раённы семінар-нарада кіраўнікоў установаў адукацыі, старшыняў пярвічных прафсаюзных арганізацый і адказных за вядзенне дакументацыі па ахове працы ва ўстановах адукацыі раёна. Ён прайшоў у актавай зале Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава.

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Дзятлаўскага райвыканкама, аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама, а таксама райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Гасцямі мерапрыемства і галоўнымі выступоўцамі былі прадстаўнікі Навагрудскай міжраённай інспекцыі працы.



ЗА НЕЗАКОННУЮ ПРАДПРЫМАЛЬНІЦКУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ – ШТРАФ

У верасні 2012 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1-1 арт.12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць) прыцягнуты жыхар вёскі Дзераўная па прозвішчы Л., які на працягу 2012 года займаўся нарыхтоўкай дроў і продажам іх насельніцтву. Трэба адзначыць, што ўказаны грамадзянін не з’яўляўся індывідуальным прадпрымальнікам, але дзейнасцю па нарыхтоўцы дроў і іх продажам жыхарам бліжэйшага населенага пункта займаўся працяглы час і даволі паспяхова.

Пакупнікамі дроў у гэтага грамадзяніна часцей за ўсё выступалі пажылыя жыхары і пенсіянеры. З мэтай нарыхтоўкі і рэалізацыі дроў грамадзянін Л. Выпісваў іх у лясніцтве на імя грамадзян-пакупнікоў, часам на сваё імя ці на імя сваіх знаёмых, таму што кошт іх быў вельмі нізкі.



У ЖАНОЧАЙ АРГАНІЗАЦЫІ - НОВЫ КІРАЎНІК

22 лістапада адбыўся пленум праўлення Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын". На парадах дня было вынесена адно пытанне: выбары новага старшыні жаночай арганізацыі.

На працягу амаль 30 гадоў была членам гэтай арганізацыі, а затым узначальвала яе Галіна Мікалаеўна Чура.

Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, яна папрасілася ў адстаўку. Яе настойлівая просьба была задаволена, але толькі часткова. На пасаду старшыні жансавета была абрана Алена Іванаўна Жадзейка, а яе намеснікам удзельнікі пленума вылучылі Галіну Мікалаеўну Чура. Ей давядзецца перадаваць свой багаты вопыт, займацца грамадскімі справамі і надалей.