№93



Сельскі сход у Жукоўшчыне

Чарговы сельскі сход у Дзятлаўскім раёне прайшоў у аграгарадку Жукоўшчына. ён адбыўся ў рамках рэспубліканскай акцыі "Не прапальвай сваё жыццё". На сходзе былі разгледжаны пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.



У Дзятлаве асвяцілі новы храм

Святкуючы 700-годдзе Навагрудскай епархіі, 25 лістапада 2017 года Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел; мітрапаліт Чарнігаўскі і Ноўгарад-Северскі Амвросій; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан; епіскап Барысаўскі, Мар'інагорскі Веніямін і епіскап Лідскі



ГАЛОЎНАЕ Ў ЖЫЦЦІ — ДАБРЫНЯ І СУМЛЕННАСЦЬ

Напярэдадні Дня інвалідау Рэспублікі Беларусь карэспандэнтка газеты сустрэлася са старшынёй Дзятлаускай раённай арганізацыі інвалідау Валянцінай Юльянаўнай Берднікавай. На гэтай пасадзе Валянціна Юльянаўна ўжо дзевятнаццаць гадоў.



ШТРЫХІ ДА КАЛЕКТЫЎНАГА ПАРТРЭТУ

З нагоды прафесійнага свята супрацоўнікі прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне расказалі пра сябе і павіншавалі сваіх калегаў з Днём страхавых работнікаў.

ІРЫНА ПЫЛ, вядучы эканаміст:



С. ПЫЛ: "ВЫСОКІХ ПАКАЗЧЫКАЎ ПРАДСТАЎНІЦТВА ДАСЯГНУЛА ДЗЯКУЮЧЫ КАЛЕКТЫВУ"

Напярэдадні 95-годдзя Белдзяржстраху і прафесійнага свята страхавых работнікаў карэспандэнтка пагутарыла з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргеем Пылам.

— Сяргей Пятровіч, з якімі вышкамі і настроем прадстаўніцтва падышло да прафесійнага свята?



Д. СЦЯЦКО: "ЮРЫСТ — АДКАЗНАЯ І ПАТРЭБНАЯ ПРАФЕСІЯ"

Быць з законам на "ты", ведаць усе падводныя камяні, умець знаходзіць выйсце з самых складаных сітуацый, бачыць на некалькі крокаў наперад. Усё гэта ўмеюць юрысты — людзі ўнікальнай прафесіі, запатрабаваныя і на вялікіх прадпрыемствах, і ў розных структурах улады.



Крымінальная хроніка - 93

НЕЧАКАНАСЦЬ НА ДАРОЗЕ

А 23 гадзіне жыхар Дзятлава, які кіраваў аўтамашынай “ВАЗ" і ехаў па вуліцы Кірава, учыніў наезд на мужчыну, 1994 года нараджэння. Пацярпелы, які не быў абазначаны святлоадлюстроўваючымі элементамі, нечакана выйшаў на праезную частку дарогі па-за пешаходным пераходам. Пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму, і быў дастаўлены ў бальніцу.



КРЫЖ-АБАРОНЦА

Здаўна склалася традыцыя ставіць манументальныя крыжы па-за храмам на зямлі. Яны вырабляюцца з каменя ці дрэва і маюць вышыню да некалькіх метраў. Такія крыжы заклікаюць да малітвы і глыбокай пашаны Богу, таму і называюцца паклоннымі. На Дзятлаўшчыне традыцыя усталёуваць паклонныя крыжы жыве і сёння.

КРЫЖ ПРЫ ДАРОЗЕ

Сям'я Цімафейчыкаў - адзіная праваслаўная ў вёсцы Колкі. Хоць у невялікім драўляным доме гаспадыня Любоў Валянцінаўна жыве адна, але дзеці і ўнукі бываюць тут часта, ды не гасцямі, а памочнікамі. Нядаўна іх сіламі і зберажэннямі ў Колках быў узведзены металічны наклонны крыж, які асвяціў настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Казлоўшчына протаіерэй Георгій Ярмоліч, ён падзякаваў сям'і за богаўгодную справу. Любы, хто едзе або ідзе з Казлоўшчыны ў напрамку Раклевічаў, можа спыніцца ў Колках, памаліцца і папрасіць вышэйшага заступніцтва і дапамогі ў справах.



“ЗМЯНЯЕМ СЯБЕ. ДАПАМАГАЕМ ІНШЫМ"

Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам карэспандэнтка газеты гутарыла з докгарам-эпідэміёлагам Дзятлаўскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалаем Дзядовічам. Ён адказаў на пытанні, якія тычацца асаблівасцяу развіцця ВІЧ-інфекцыі, яе прафілактыкі.

- Мікалай Мікалаевіч, якая цяпер эпідэміялагічная сітуацыя з ВІЧ-інфек цыяй і СНІДам у Беларусі і Гродзенскай вобласці?
- Па стане на 1 кастрычніка бягучага года ў Беларусі зарэгістраваны 16933 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Упершыню выяўлены 1222 хворыя на ВІЧ. Як і раней, большасць ВІЧ-інфіцыраваных зарэгістравана ў Гомельскай вобласці, на другім месцы - Мінская вобласць і Мінск. У Гродзенскай вобласці выяўлены 724 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. Лідзіруюць гарады Ліда, Гродна, Слонім.



БІБЛІОБУС: ЧЫТАЛЬНЯ НА КОЛАХ

Доугія восеньскія і зімовыя вечары — якраз той зручны час, які многія аматары чытання аддаюць кнізе.
Праўда, цяпер значную канкурэнцыю ёй стварае тэлевізар. Аднак сапраўдныя аматары кнігі са шматгадовым чытацкім стажам не здраджваюць сваёй звычцы. Яны — актыўныя наведвальнікі бібліятэк. А тым чытачам, якія жывуць у аддаленых і маланаселеных вёсках, і дзе бібліятэк няма, літаратуру прывозіць бібліобус.

“Чытальня на колах” - інакш можна назваць гэтую перасоўную бібліятэку. Пры Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы бібліобус пачаў дзейнічаць з 2007 года. Першым яго бібліятэкарам працавала Вольга Вайтушка, цяпер на гэтай пасадзе малады супрацоўнік Інга Рымкевіч. Справа, прызнаецца дзяўчына, ёй падабаецца: даводзіцца заўсёды быць у дарозе, сустракацца з людзьмі.