№92

warning: Creating default object from empty value in /var/www/t-av/data/www/dyatlovo.info/modules/taxonomy/taxonomy.module on line 1390.


“СВЕЖЫЯ” АДКРЫЦЦІ

Дзятлаўская восень адзначылася адкрыццём дзвюх новых гандлёвых кропак пад адным дахам. На другім паверсе “Дома быту” размясціліся новая-знаёмая крама па продажы акуляраў побач з магазінам тавараў для рамонту і бытавой тэхнікі.

-- Без перабольшвання скажу, што дзякаваць за наша адкрыццё варта Дзятлаўскаму райвыканкаму, – расказвае індывідуальны прадпрымальнік Святлана Жолудзь. – Дзякуючы мясцоваму кіраўніцтву ў нас з’явілася сваё памяшканне для працы.

Прадпрымальнікі абсалютна розных гандлёвых профіляў кажуць, што няблага “суседнічаюць” у адным памяшканні, інтэр’ер якога падбіралі таксама разам.
Індывідуальны прадпрымальнік Святлана Яўгенаўна займаецца продажам акуляраў у райцэнтры каля 18 гадоў, таму яе добра ведаюць і чакаюць дзятлаўчане.



"АРЫЕНЦІР КІРАЎНІЦКАЙ ДЗЕЙНАСЦІ -- ЯКАСЦЬ АДУКАЦЫІ"

Вопытны кіраўнік умее разумна падабраць кадры, наладзіць плённую работу калектыву, прааналізаваць вынікі дзейнасці за вызначаны перыяд, спрагназаваць будучыя поспехі, выправіць заганы ў рабоце, дапамагчы, падтрымаць, накіраваць. Паспяховасць і выніковасць работы калектыву, а калі браць шырэй, то і сістэмы адукацыі ў цэлым, залежыць ад граматнага кіравання. Пра гэта і многае іншае разважалі ўдзельнікі абласнога семінару, які прайшоў 13 лістапада ў Дзятлаўскім раёне. Тут сабраліся начальнікі і намеснікі начальнікаў упраўленняў і аддзелаў адукацыі, спорту і турызму Гродзеншчыны, каб абмеркаваць праблему павышэння эфектыўнасці кіравання якасцю адукацыі. Праграма мерапрыемства была насычанай. Удзельнікі наведалі тры навучальныя ўстановы, дзе мелі магчымасць не толькі падзяліцца вопытам уласнай работы, але і пабыць на уроках, класных і інфармацыйных гадзінах, паназіраць, як працуюць лепшыя педагогі Дзятлаўшчыны.



НЕ МАРНУЙ СВАЁ ЖЫЦЦЁ

15 лістапада супрацоўнікі газеты “Перамога” ўзялі ўдзел у аднайменнай акцыі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў і пажарных. Праводзілі яе вучні 8-х класаў сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

А завіталі яны ў рэдакцыю разам з кіраўніком гуртка юных ратаўнікоў інспектарам Дзятлаўскага РАНС Аляксандрам Беленкам. Прыйшлі не з пустымі рукамі – з “каверзнымі” пытаннямі пра пажарную бяспеку, анкетай пра мэтазгоднасць акцый такога кшталту, з агітацыйнай літаратурай супраць курэння і... паветранымі шарамі.



НОВЫЯ ТАРЫФЫ НА ЭЛЕКТРАЭНЕРГІЮ

У сувязі з уступленнем у сілу пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2013 года №941 “Аб унясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года №138”, адпаведна з Дадаткам 2, з 1 лістапада 2013 года змяніліся тарыфы на электрычную энергію.

1. Электраэнергія ў жылых дамах (кватэрах), абсталяваных ва ўстаноўленым парадку электрычнымі плітамі, будзе аплачвацца:
* па аднаставачным тарыфе – 518,9 рубля за 1 кВт*гадз.;
* па дыферэнцыраваным тарыфе па часавых перыядах:
- мінімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00) – 363,2 рубля за 1 кВт*гадз.;
- максімальных нагрузак (з 17.00 да 22.00) – 1037,8 рубля за 1 кВт*гадз.



УРУЧАНЫ ГРАМАТЫ, ПАДЗЯКІ, ПРЭМІІ

Напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасйі аграпрамысловага комплексу – Дзятлаўшчыну наведаў і прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання лепшых працаўнікоў і актывістаў прафсаюзнага руху старшыня абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Алізаровіч. Ён уручыў Ганаровыя граматы, Падзякі, Падзячныя пісьмы абкама прафсаюза і грашовыя прэміі. Узнагародамі за старанную працу, актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці калектываў адзначаны Яўген Глушкевіч (СВК “Русь-Агра”), Данута Уласевіч (СВК “Жукоўшчына”), Алена Кардаш (Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў), Яўген Рагойжа (Дзятлаўская сельгастэхніка), Таісія Савіч (Дзятлаўскі вінна-гарэлачны завод), Віктар Маляўка (СВК “Вензавец”), Аляксандр Мазоль (райсельгасупраўленне), Канстанцін Плюта (СВК “Дварэц-Агра”), Аляксандр Акулевіч (Парэцкі спіртзавод), Яўген Спасюк (Дварэцкі льнозавод).

Падзячным пісьмом абласнога камітэта Беларукага прафсаюза работнікаў АПК і прэміяй у 1500000 рублёў адзначаны за самы высокі ў раёне намалот зерня ў час жніва камбайнавы экіпаж у складзе Уладзіміра Гукіша і Дзяніса Мазура з СВК “Граніт-Агра”.



ЖЫРОВІЧЫ НАВЕДАЎ АРХІМАНДРЫТ ІЛІЯ

Нядаўна ў Жыровічах знаходзіўся адзін са старэйшых насельнікаў і духоўнікаў Троіца-Сергіевай Лаўры горада Масквы архімандрыт Ілія (Рэйзмір). Старац сустрэўся з насельнікамі Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, Слонімскага Свята-Благавешчанскага манастыра, сёстрамі сястрынстваў, студэнтамі і выкладчыкамі Мінскіх духоўных школ, выхаванцамі рэгенцкага аддзялення семінарыі і Слонімскага Духоўнага вучылішча. У час гутаркі архімандрыт Ілія падзяліўся ўспамінамі, вопытам, закрануў тэму духоўна-маральнага выхавання сённяшняй моладзі. Завяршыў сваё знаходжанне ў Беларусі маскоўскі госць гутаркай з духавенствам Навагрудскай епархіі.

Пакідаючы Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, архмандрыт Ілія падзякаваў за цёплы прыём, выказаў спадзяванні, што прыедзе сюды зноў.



ЗВЫЧКІ, ЯКІЯ ПАГРАЖАЮЦЬ ЛІШНЯЙ ВАГОЙ

У большасці выпадкаў сапраўднай прычынай лішняй вагі з'яўляюцца нашы шкодныя звычкі ў ежы. Сярод іх -- нерэгулярнае харчаванне. Многія робяць вельмі вялікія перапынкамі паміж прыёмамі ежы: нармальна харчуюцца раніцай і ўвечары, а днём толькі перакусваюць, калі давядзецца. Прагаладаўшыся днём, шмат з'ядаюць увечары. Гэта вядзе да каларыйнай перагрузкі, паколькі вечарам абмен рэчываў замаруджваецца, калорыі назапашваюцца.

Іншыя, мяркуючы, што нельга рабіць вялікіх перапынкаў у харчаванні, пастаянна штосьці ядуць, не праводзячы кантролю каларыйнасці і аб'ёмаў харчавання. У выніку гэта пераходзяць у звычку пастаянна штосьці жаваць.



ДЭКРЭТ №5 ПАСПРЫЯЕ РЭГІЯНАЛЬНАМУ БІЗНЭСУ

19 лістапада член Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь ад Гродзенскай вобласці, які вылучаны ад Дзятлаўскага, Ваўкавыскага і Слонімскага раёнаў, А. Паўлоўскі наведаў Казлоўшчынскі пасялковы Савет. Дэпутат абмеркаваў надзённыя пытанні дзейнасці выканаўчага камітэта Савета, пабываў на мясцовых прадпрыемствах і ў арганізацыях, у памяшканні выканкама правёў асабісты прыём грамадзян.

Актуальнымі для Беларусі на сёння з’яўляюцца праблемы аптымізацыі айчыннай эканомікі, дадатковых стымулаў для актывізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы, развіцця малога бізнэсу ў невялікіх гарадах, паселішчах. З гэтай прычыны А. Паўлоўскі пракаментаваў некаторыя змены, унесеныя ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 года №6 “Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці”.



ДАПАМОГА ПА ДОГЛЯДЗЕ ДЗІЦЯЦІ ДЛЯ ІП

Дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў для індывідуальных прадпрымальнікаў

Ці маюць індывідуальныя прадпрымальнікі права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў?

Маюць. У адпаведнасці з артыкулам 12 Закона ад 29 снежня 2012 года № 7-3 "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" права на дапамогу па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў маюць маці (мачаха) або бацька (айчым), усынавіцель (удачарыцель), апякун дзіцяці незалежна ад віду дзейнасці. Іншыя члены сям'і або сваякі дзіцяці маюць права на такую дапамогу ў выпадку знаходжання іх у водпуску па доглядзе дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гадоў таксама незалежна ад роду дзейнасці.



ЖКГ: Аб устанаўленні тарыфаў на паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў

Дзятлаўскае раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі паведамляе, што з 16 лістапада 2012 года ўступіла ў сілу Рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 8.11.2012 года №635 “Аб устанаўленні тарыфаў на паслугі па вывазе і абясшкоджванні цвёрдых бытавых адходаў, якія аказваюцца насельніцтву”, згодна якім тарыф на вываз і абясшкоджванне ЦБА для насельніцтва складае 20700 рублёў за 1 кубічны метр, а тарыф, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне – 33500 рублёў за 1 кубічны метр.

Сярэдняўзважаны тарыф на вываз і абясшкоджванне ЦБА для насельніцтва за лістапад 2012 года складзе 14490 рублёў за 1 кубічны метр, а тарыф, які забяспечвае поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне -- 27850 рублёў за 1 кубічны метр.